Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Крыніца
Няма апісаньня зьменаў
Радок 55:
== Пашырэньне ==
{{Асноўны артыкул|Пандэмія каранавіруснай інфэкцыі (2019)}}
20 студзеня 2020 году ў кітайскай правінцыі [[Гуандун]] была пацьверджана перадача віруса ад чалавека да чалавека. Пакуль ніякага лячэньня новага віруса не распрацавана; сэрыйны выпуск лекаў прагназуецца ў канцы 20202022 — пачатку 20212023 году. 30 студзеня 2020 году [[Сусьветная арганізацыя аховы здароўя]] абвясьціла ўспышку каранавірусу ў Кітаі «надзвычайнай сытуацыяй у галіне грамадзкай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэньне». {{Паводле стану на|2020|1|31}} году ў Кітаі налічваліся 9732 выпадкі заражэньня і 223 сьмерць ад віруса. Вірус распаўсюдзіўся і на іншыя краіны. Выпадкі заражэньня каранавірусам пацьверджаны ў ААЭ, Аўстраліі, Віетнаме, Нямеччыне, ЗША, Індыі, Расеі, Камбоджы, Рэспубліцы Карэі, Малайзіі, Нэпале, Сынгапуры, Тайландзе, Філіпінах, Фінляндыі, Францыі, Шры-Ланцы, Японіі, Беларусі. Паводле зьвестак на 25 студзеня зафіксавана 38 выпадкаў пасьпяховага лячэньня ад 2019-2020-nCoV. Тэмпэратура цела аднаго пацыента трымалася ў норме на працягу 6 дзён. Паўторнае дасьледаваньне паказала, што запаленьне было цалкам ліквідавана, а два новыя тыпы тэстаў на нуклеінавую кісьлю на [[каранавірус]] паказалі адмоўны вынік. Пасьля ацэнкі гарадзкой экспэртнай групай ён быў выпісаны дадому. 7 лютага 2020 году новаму каранавірусу 2019 году прысвоена скарочаная назва — новы каранавірус запаленьня лёгкіх. Пры перадачы віруса ад жывёл інкубацыйны пэрыяд{{Заўвага|пэрыяд пасьля заражэньня ад 1 да 12 дзён пакуль няма прыкмет захворваньня}} доўжыцца на працягу 10-12 дзён. Калі інфікаваньне адбылося ад чалавека да чалавека, то інкубацыйны пэрыяд не перавышае 7 дзён. Папярэдні аналіз зьвестак дазваляе сьцьвярджаць, што маецца высокая заразьлівасьць пры кантакце з хворым чалавекам. Пацьверджана і прадэманстравана перадача віруса ад чалавека да чалавека. Асобы, якія кантактавалі ў хатніх ці бальнічных умовах з хворымі, найбольш схільныя да ўзьнікненьня стадыі вострага рэсьпіраторнага захворваньня, у выпадку якога непасрэднай прычынай сьмерці зьяўляецца прагрэсавальная вострая некантраляваная дыхальная недастатковасьць (рэсьпіраторны дыстрэс-сындром).
 
11 сакавіка 2020 году [[Сусьветная арганізацыя здароўя]] (Швайцарыя) прызнала ўспышку [[Каранавірусная інфэкцыя (2019)|каранавіруснай інфэкцыі]] [[пандэмія]]й. На 15 чэрвеня 2020 году лік заражаных каранавірусам ЦВРС-2 перавысіў 7,8 млн чалавек. Звыш 430 000 заражаных на каранавірус людзей памерлі (сьмяротнасьць 5,5%)<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Колькасьць заражаных каранавірусам у сьвеце перавысіла 7,8 млн|спасылка=https://blr.belta.by/world/view/kolkasts-zarazhanyh-karanavirusam-u-svetse-peravysila-78-mln-88580-2020/|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=15 чэрвеня 2020|дата доступу=22 чэрвеня 2020}}</ref>. 18 чэрвеня 2020 году Найвышэйшая ўстанова здароўя [[Італія|Італіі]] выявіла каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2 (каранавірус ЦВРС-2) у пробах сьцёкавай вады, узятых 18 сьнежня 2019 году ў [[Мілян]]е і [[Турын]]е<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Каранавірус прысутнічаў у сьцёкавых водах Італіі яшчэ ў сьнежні|спасылка=https://m.nn.by/articles/253894/|выдавец=Партал «[[Наша ніва]]»|дата публікацыі=20 чэрвеня 2020|дата доступу=22 чэрвеня 2020}}</ref>.