Віцень: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д →‎Біяграфія: пунктуацыя
Радок 44:
У 1300 годзе Віцень ваяваў [[Добжынская зямля|Добжынскую зямлю]], а ў 1306 годзе быў з вайсковай выправай ля [[Каліш]]у. Яшчэ адна выправа на Польшчу адбылася ў 1307 годзе. Некаторыя зь іх адбываліся як адказ на падтрымку Мазовіяй тэўтонскіх нападаў.
 
Ва ўнутранай палітыцы намагаўся ўмацаваць палітычнае адзінства Вялікага Княства Літоўскага. Сяліў на [[Горадня|Гарадзеншчыне]] [[прусы|прусаў]], якія ўцякалі ад [[крыжакі|крыжакоў]] з [[Прусія|Прусіі]]. Паводле позьняга [[Васкрасенскі летапіс|Васкрасенскага летапісу]], далучыў да сваёй дзяржавы тэрыторыю да [[Заходні Буг|Бугу]], у тым ліку Берасьцейскую зямлю (1315 год)<ref>{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 40.</ref>).
 
Пра абставіны сьмерці Віценя дакладных зьвестак не захавалася. Апошні раз упамінаецца ў крыніцах у верасьні 1315 году, калі кіраваў аблогай ордэнскага замку [[Хрыстмэмэль]]. Супярэчлівымі бачацца паведамленьні хронік пра ягоную гібель у баі з крыжакамі ці сьмерці ад трапленьня [[маланка|маланкі]].