Прэзыдэнт Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 4 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 10:
9 верасьня 2001 году адбыліся [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2001 году|чарговыя выбары]] прэзыдэнта, у якіх на другі тэрмін быў пераабраны Аляксандар Лукашэнка, які набраў 75,65% галасоў.<ref name="elect2001">[https://web.archive.org/web/20080820234104/http://by.belaruselections.info/archive/2001/totals/ Прэзыдэнцкія выбары '01], ''Выбары ў Беларусі''</ref>
 
17 кастрычніка 2004 году быў праведзены [[Рэфэрэндум у Беларусі 2004 году|рэфэрэндум]] аб занясеньні ў Канстытуцыю паправак, якія здымаюць абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў. 77,3% выбарнікаў падтрымалі гэтыя зьмены. Варта адзначыць, што зьмены ў закон «Аб прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь», якія здымалі абмежаваньні ў два тэрміны, былі ўхваленыя [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Саветам Рэспублікі]] толькі 5 кастрычніка 2006<ref>[https://web.archive.org/web/20180716112146/http://news.tut.by/politics/75273.html Совет Республики одобрил поправки в законы по вопросам проведения выборов и референдумов] {{ref-ru}}</ref>. Такім чынам, на момант правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў Беларусі дзейнічала Канстытуцыя, якая ня ўтрымоўвала абмежаваньняў на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў, і закон аб прэзыдэнце, артыкул 8 якога абвяшчаў: «''Тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта — пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць прэзыдэнтам ня больш за два тэрміны''». Аднак паводле артыкулу 137 Канстытуцыі, у выпадку супярэчнасьцяў яна мае прыярытэт перад законамі, указамі і г. д.
 
19 сакавіка 2006 году адбыліся [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2006 году|чарговыя выбары]] прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Перамогу на іх атрымаў Аляксандар Лукашэнка.