Дарыда Менскі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Стадыён: выпраўленьне спасылак
Rescuing 3 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
 
Радок 34:
Наступны сэзон-2007 каманда распачала пад кіраўніцтвам былога трэнэра [[Зборная Беларусі па футболе|Нацыянальнай зборнай Беларусі]] [[Анатоль Байдачны|Анатоля Байдачнага]]. Таксама кантракты былі падпісаныя з шэрагам знакамітых гульцоў — [[Уладзімер Макоўскі|Уладзімерам Макоўскім]], [[Ігар Тарлоўскі|Ігарам Тарлоўскім]], [[Андрэй Разін|Андрэем Разіным]] і інш. Аднак вялікія інвэстыцыі не прынесьлі плёну: ад самага пачатку сэзону «Дарыда» апынулася напрыканцы табліцы, а першае кола ўвогуле скончыла на перадапошнім месцы. Пасьля такога фіяска гульцы з найвялікшымі заробкамі былі звольненыя, а трэнэр пакінуў клюб са скандалам, абвінаваціўшы кіраўніцтва ў невыкананьні кантрактных пагадненьняў і пастаянным умяшальніцтве ў трэніравальны працэс<ref>[[Прессбол]], [http://www.pressball.by/news.php?t=0102&id=19670&limit=50&sort=up&typenews=paper&begin=2007-06-24 Прямая речь. «Дарида» — фонтаном, или Страсти столичной окраины]{{ref-ru}}</ref>.
 
У пачатку кастрычніка 2008 году кіраўніцтва футбольнага клюбу «Дарыда» абвінаваціла [[Беларуская фэдэрацыя футболу|Беларускую фэдэрацыю футболу]] ў перадузятым стаўленьні да каманды. У сувязі з гэтым кіраўніцтву БФФ было накіравана два афіцыйныя лісты. Першы стаў прамым сьледзтвам госьцевага матчу супраць «[[Нёман Горадня|Нёмана]]», калі гарадзенская каманда вырвала перамогу, забіўшы два галы ў кампэнсаваны да другога тайму час — на 92-й і 95-й хвілінах. Пры гэтым футбалістам «Дарыды» было паказана восем жоўтых картак і адна чырвоная, тады як гульцам «Нёмана» — толькі адна жоўтая. Акрамя таго, судзьдзя [[Антуан Маёраў]] не залічыў забіты «Дарыдай» гол. Тамака жа прыводзіліся і іншыя факты неабгрунтаваных судзьдзейскіх рашэньняў у матчах з удзелам «Дарыды», якія паўплывалі на турнірнае становішча клюбу. У гэтым жа лісьце кіраўніцтву БФФ высоўваўся і свайго роду ўльтыматум — «Дарыда» патрабавала адмяніць вынік матчу зь «Нёманам» і правесьці паўторную сустрэчу<ref>[[Беларускія навіны]], [https://web.archive.org/web/20081012005029/http://news.tut.by/sport/118897.html «Динамо» купило стадион у «Дариды», планирующей бойкотировать чемпионат]{{ref-ru}}</ref>. У сувязі з гэтым каманда ня выйшла на гульню супраць «[[Граніт Мікашэвічы|Граніту]]» 11 кастрычніка 2008, за што ёй была прызначаная тэхнічная параза зь лікам 0:3.
 
13 кастрычніка 2008 году судзейскім камітэтам АБФФ было разгледжанае судзейства ў матчы «Нёман» — «Дарыда». Па выніках яго арбітар Антуан Маёраў і памагаты рэфэры Зьміцер Сямёнаў былі адхіленыя ад абслугоўваньня матчаў ва ўсіх лігах да канца сэзону. Судзейскі камітэт прызнаў хібным рашэньне А. Маёрава не залічваць забіты «Дарыдай» другі гол. Усе астатнія рашэньні арбітра — працягласьць кампэнсаванага часу, справядлівасьць вынесеных футбалістам папярэджаньняў і захаваньне правіл у момант галоў у брамы «Дарыды» — былі прызнаныя абгрунтаванымі<ref>[[БелаПАН]], [https://web.archive.org/web/20081015063733/http://news.tut.by/sport/119006.html Футбольному клубу «Дарида» может быть засчитано техническое поражение за неявку на матч с «Гранитом»]{{ref-ru}}</ref>.
 
Напрыканцы сэзону 2008 клюб «Дарыда» спыніў сваё існаваньне<ref>[[Советская Белоруссия]], [https://web.archive.org/web/20090212212509/http://news.tut.by/128030.html «Савит» и «Дарида», вылетев из высшей лиги, прекратили свое существование]{{ref-ru}}</ref>.
 
==== Зьмяненьне назвы клюбу ====