Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
 
Радок 1:
{{Партыя|заснаваная=1933 год|дата роспуску=1939 год|штаб-кватэра=[[Вільня]], пазьней [[Ліда]]|ідэалёгія=[[нацыянал-сацыялізм]]<br />[[беларускі нацыяналізм]]<br />[[антыкамунізм]]|назва=Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя|орган партыйнага друку=«[[Новы шлях (1933)|Новы Шлях]]»|лідэр=[[Фабіян Акінчыц]]|супрацоўніцтва=Замежнае бюро [[Нацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыя|НСДАП]] (ННСРП)}}
 
'''Белару́ская нацыяна́л-сацыялісты́чная па́ртыя''' ('''БНСП''') — беларуская [[нацыяналізм|нацыяналістычная]] арґанізацыя, якая існавала з 1933 па 1943 год.
 
== Да вайны ==
БНСП была створаная ў 1933 годзе. Старшынём быў абраны [[Фабіян Акінчыц]], у кіраўніцтва партыі таксама ўваходзілі [[Уладзіслаў Казлоўскі|Ўладзіслаў Казлоўскі]], [[Альбін Стаповіч|Альбін Стэповіч]], [[Павал Арцішэўскі]], [[Лявон Вітан-Дубейкаўскі|Лявон Дубейкаўскі]], [[Кастусь Юхневіч]], [[Алёйзы Пецюкевіч]] і [[Антон Сапко]]. Партыяй выдавалася ґазэта «[[Новы шлях]]», якая рэдагаваўся Ўладзіславам Казлоўскім.
 
Напачатку партыя арыентавалася на [[Адольф Гітлер|гітлераўскую]] [[Нямеччына|Нямеччыну]] і зьвязвала зь ёй свае палітычныя надзеі. Галоўным ворагам сябры партыі бачылі [[Жыды|жыдоў]] і [[Бальшавікі|бальшавікоў]], кіруючых [[СССР|Савецкім Саюзам]]. У сваім артыкуле «Жыды ў Беларусі» Фабіян Акінчыц пісаў, што жыды доўга прыгняталі эўрапейскія народы, аднак цяпер гэтыя народы паўстаюць усьлед за Нямеччынай, закладаючы пачатак «новай Эўропы». Яшчэ ў адным з артыкулаў ён пры дапамозе цытатаў з [[Талмуд]]у спрабаваў паказаць, што габрэі варожа ставяцца да астатніх людзей. «''Па нашым глыбокім перакананьні, абапёртым на абсэрвацыі жыдоўскага народу, гэты апошні імкнецца да сусьветнага панаваньня, каторае ён спадзяецца дасягнуць шляхам разбурэньня сучаснага грамадзкага ладу з адначасным маральным аслабленьнем усіх народаў''», — пісаў С. Булат у «Новым Шляху».
Радок 9 ⟶ 12:
У 1937 годзе БНСП была забароненая польскімі ўладамі, і частка сяброў на чале з Акінчыцам у 1938 годзе выехалі ў Нямеччыну, дзе Акінчыц узначаліў беларускае бюро ў нямецкім Міністэрстве прапаґанды. У 1940 годзе БНСП на чале з Казлоўскім нелеґальна дзейнічала на [[Вільня|Віленшчыне]].
 
== Пад час вайны ==
Адразу пасьля нападу Нямеччыны на СССР, у ліпені 1941 году, Казлоўскі паспрабаваў леґальна аднавіць дзейнасьць партыі, аднак [[Альфрэд Розэнбэрг]], галава акупаваных усходніх вобласьцяў, забараніў яе, адказаўшы, што толькі [[Нямецкая Нацыянал-Сацыялістычная Рабочая Партыя]] мае права на існаваньне. Такім чынам, БНСП засталася ў падпольлі{{Крыніца?}}. Акінчыц і сябры Партыі хутка расчараваліся ў немцах, бо ўбачылі, што яны не нясуць абяцанай «новай Эўропы», а славян хочуць зьнішчыць і зрабіць рабамі{{Крыніца?}}. У той жа час астатні беларускі нацыянальны актыў не давяраў ім і лічыў людзьмі немцаў.
 
Акінчыц таксама намагаўся дапамагаць вызваляць беларусаў зь нямецкага палону, беспасьпяхова прасіў Розэнбэрґа, да якога меў дачыненьне, вярнуць калгасную зямлю сялянам. Ваеннапалонных спрабаваў вэрбаваць у прапаґандысты, якія потым адпраўляліся ў Беларусь і вялі антыкамуністычную прапаґанду сярод насельніцтва (усяго былі адпраўленыя 4 выпускі, каля 70 чалавек). Так быў вызвалены з палону [[Міхась Ганько]], будучы кіраўнік [[Саюз Беларускай Моладзі|Саюзу Беларускай Моладзі]].
 
У сакавіку 1943 году Акінчыц быў забіты тэрарыстычнай ґрупай. Паводле некаторых зьвестак, гэта было зроблена на загад ЦК [[Беларуская незалежніцкая партыя|БНП]] за данос Акінчыца на [[Вінцэнт Гадлеўскі|айца Гадлеўскага]] немцам<ref>{{Артыкул|архіўная спасылка=https://web.archive.org/web/20101204022733/http://jivebelarus.net/history/new-history/the-fabian-akinchycs-groups-activity.html|год=17.01.2009|аўтар=[[Юры Туронак]].|мова=be|загаловак=Дзейнасць групы Фабіяна Акінчыца (1939-1943)}}</ref>. У [[лістапад]]зе таго ж году бальшавікамі быў забіты Казлоўскі, а Ганько ўступіў у [[Беларуская Незалежніцкая Партыя|Беларускую Незалежніцкую Партыю]], і БНСП спыніла сваё існаваньне.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==