Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 49:
'''Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы''', скарочана '''NATO''', '''НАТО''' ({{мова-en|North Atlantic Treaty Organisation}}, {{мова-fr|l'Organisation du Traité de l'Atlantique Nord}}, ''OTAN''), таксама вядомая як '''Паўночнаатлянтычны альянс''' — [[міжнародная арганізацыя]] калектыўнай бясьпекі і міжурадавы [[вайсковы зьвяз]], які функцыянуе на аснове [[Паўночнаатлянтычны дагавор|Паўночнаатлянтычнага дагавору]], які быў падпісаны 4 красавіка 1949 году ў [[Вашынгтон (акруга Калюмбія)|Вашынгтоне]]. Арганізацыя ўяўляе сабой сыстэму калектыўнай абароны, згодна зь якой ягоныя чальцы згаджаюцца да ўзаемнай абароны ў адказ на напад з боку любога зьнешняга агрэсара. Штаб-кватэра НАТО знаходзіцца ў [[Бэльгія|Бэльгіі]], у горадзе [[Брусэль]]. Працоўнымі мовамі арганізацыі зьяўляюцца [[ангельская мова|ангельская]] і [[француская мова|француская]]. У склад арганізацыі ўваходзяць 29 дзяржаваў-чальцоў, якія месьцяцца ў [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыцы]] і [[Эўропа|Эўропе]]. Найноўшымі чальцамі НАТО зьяўляюцца [[Альбанія]] і [[Харватыя]], якія далучыліся да зьвязу ў красавіку 2009 году. 22 краіны ўдзельнічаюць у праграме НАТО [[Партнэрства дзеля міру]]. Акрамя таго, 15 іншых краінаў сьвету маюць афіцыйныя праграмы дыялёгу з блёкам. Камбінаваныя вайсковыя выдаткі ўсіх чальцоў НАТО складае больш за 70% ад агульнасусьветнага аб’ёму выдаткаў у вайсковую сфэру<ref>[https://web.archive.org/web/20160123190846/http://milexdata.sipri.org/ The SIPRI Military Expenditure Database]. Milexdata.sipri.org.</ref>. Выдаткі на абарону ўдзельнікаў складаюць каля 2% СУП<ref>[http://www.nytimes.com/2014/03/27/world/europe/europe-begins-to-rethink-cuts.html?_r=0 Europe Begins to Rethink Cuts to Military Spending]. New York Times</ref>.
 
Артыкул 5 Паўночнаатлянтычнага дагавору, паводле якога ўсе краіны-ўдзельніцы зьвязу павінны прыйсьці на дапамогу да іншай дзяржавы-ўдзельніцы ў выпадку ўзброенага нападу на яе, быў ужыты толькі адзін раз пасьля [[Тэрарыстычныя акты 11 верасьня 2001 году|тэрактаў]] 11 верасьня 2001 году<ref>[http://www.nato.int/docu/update/2001/1001/e1002a.htm Invocation of Article 5 confirmed]. North Atlantic Treaty Organization.</ref>, пасьля чаго войскі НАТО былі разгорнутыя ў [[Аўганістан]]е. Арганізацыя ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць праз шэраг дадатковых праграмаў, як то дзейнасьць вайсковых інструктараў у [[Ірак]]у, дапамогу ў барацьбе зь пірацтвам<ref>[http://www.nato.int/cps/en/natolive/topics_48815.htm Counter-piracy operations]. North Atlantic Treaty Organization.</ref>. У 2011 годзе арганізацыя ўсталявала беспалётную зону над [[Лібія]]й ў адпаведнасьці з рэзалюцыяй 1973 [[Рада Бясьпекі ААН|Рады Бясьпекі ААН]]. Артыкул 4, які прадугледжвае правядзеньне кансультацыяў паміж чальцамі НАТО, меў прымяненьне чатыры разы. У 2003 годзе правам скліканьня скарысталася [[Турэччына]] падчас [[Ірацкая вайна|ірацкай вайны]] ў 2003 годзе. Двойчы ў 2012 годзе Турэччына ўжыла права на артыкул 4 пасьля зьбіцьця турэцкага разьведвальнага самалёту [[F-4]] падчас [[Грамадзянская вайна ў Сырыі|сырыйскай грамадзянскай вайны]] і пасьля мінамётнага абстрэлу Турэччыны з боку тэрыторыі [[Сырыя|Сырыі]]<ref>[https://web.archive.org/web/20130512030210/http://www.reuters.com/article/2012/10/03/us-syria-crisis-alliance-idUSBRE8921F220121003 NATO demands halt to Syria aggression against Turkey]. Reuters</ref>. У 2014 годзе [[Польшча]] выступіла ініцыятарам правядзеньня кансультацыяў блёку пасьля [[Расейская вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіну (2014)|расейскай ваеннай інтэрвэнцыі]] ў [[Крым]]е<ref>[http://www.nato.int/cps/en/natolive/news_107716.htm Statement by the North Atlantic Council following meeting under article 4 of the Washington Treaty]. NATO Newsroom</ref>.
 
== Мэты дзейнасьці ==
Радок 264:
24 сакавіка НАТО пагадзілася ўзяць захаваньне беспалётнай зоны пад свой кантроль, у той час як кааліцыя была пераарыентавана на камандаваньне наземных сілаў<ref>[http://www.aljazeera.com/news/africa/2011/03/2011324221036894697.html NATO to police Libya no-fly zone]. Al Jazeera</ref>. 27 сакавіка альянс узяў на сябе адказнасьць за рэалізацыю ўсіх аспэктаў рэзалюцыі нумар 1973, каб абараніць грамадзянскае насельніцтва і раёны, якім пагражаў напад з боку рэжыму [[Муамар Кадафі|Муамара Кадафі]]<ref name="natoint" />, у гэтым альянс атрымаў дапамогу з боку [[Катар]]у і [[Аб’яднаныя Арабскія Эміраты|Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў]]. У чэрвені, як паведамлялася, падразьдзяленьні толькі васьмі краінаў альянсу ўдзельнічалі ў баявых апэрацыях<ref>[http://thestar.com.my/news/story.asp?file=/2011/6/9/worldupdates/2011-06-09T025953Z_01_NOOTR_RTRMDNC_0_-575860-1&sec=Worldupdates NATO strikes Tripoli, Gaddafi army close on Misrata]. Malaysia Star.</ref>. Пры гэтым міністар абароны ЗША [[Робэрт Гейтс]] паведаміў, што такія краіны, як [[Польшча]], [[Гішпанія]], [[Нідэрлянды]], [[Турэччына]] і [[Нямеччына]] маглі б зрабіць большы ўнёсак у гэтых апэрыцыях, аднак апошняя апэлявала на тое, што арганізацыя перасягнула свае паўнамоцтвы ў канфлікце ў рамках мандату<ref>[http://articles.latimes.com/2011/jun/09/world/la-fg-libya-nato-20110609 Gates calls for more NATO allies to join Libya air campaign]. Los Angeles Times</ref>. У сваім заключным выступе ў Брусэлі 10 чэрвеня Гейтс у далейшым працягваў крытыкаваць краіны-хаўрусьніцы, мяркуючы, што іхныя дзеяньні могуць прывесьці да гібелі НАТО<ref>[http://www.washingtontimes.com/news/2011/jun/10/gates-blasts-nato-questions-future-alliance/?page=all Gates blasts NATO, questions future of alliance]. The Washington Times</ref>.
 
Незважаючы на тое, што місія была падоўжана да верасьня, [[Нарвэгія]] пачала згортваньне сваіх сілаў да 1 жніўня<ref>[https://web.archive.org/web/20110613042117/http://cnsnews.com/news/article/norway-quit-libya-operation-august Norway to quit Libya operation by August]. CNS News</ref>. Да канца місіі ў кастрычніку 2011 году, пасьля сьмерці палкоўніка Кадафі, самалёты НАТО агулам зрабілі каля 9500 ударных вылетаў супраць сілаў Кадафі<ref>[http://usatoday30.usatoday.com/news/world/story/2011-10-21/Libya-NATO/50858104/1?csp=34news&utm_source=feedburner&utm_medium=feed&utm_campaign=Feed%3A+usatoday-NewsTopStories+%28News+-+Top+Stories%29 NATO strategy in Libya may not work elsewhere]. USA Today</ref>. Пасьля спробы дзяржаўнага перавароту ў кастрычніку 2013 году, прэм’ер-міністар Лібіі [[Алі Зэйдан]] запытаў тэхнічную кансультацыю і трэнэраў з НАТО для аказаньня дапамогі ў пытаньнях бягучай бясьпекі<ref>[https://web.archive.org/web/20150315044154/http://www.reuters.com/article/2013/10/21/us-libya-nato-idUSBRE99K0GX20131021 NATO to advise Libya on strengthening security forces]. Reuters.</ref>.
 
== Месца і роля ў сьвеце ==