Аршанска-Магілёўская раўніна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Аршанска-Магілёўская раўніна''' - раўніна ў Магілёўскай і на кра...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:35, 2 чэрвеня 2008

Аршанска-Магілёўская раўніна - раўніна ў Магілёўскай і на крайнім паўднёвым усходзе Віцебскай абласьцей Беларусі. Працягласьць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход больш за 200 км, з захаду на ўсход ад 50 км да 120 км. Вышыня 150—200 м, адносныя перавышэньні над суседнімі раўнінамі на захадзе і поўдні 40—50 м.

Паверхня платопадобная, месцамі хвалістая, з агульным нахілам да поўдня. Уздоўж Дняпра, Проні і Сожа пяшчаныя зандравыя раўніны і надабалонавыя тэрасы, паверхня якіх месцамі ўскладненая выдмамі і камамі. Часта сустракаюцца суфазіёныя западзіны, на паўднёвым усходзе — карставыя варонкі.

Буйнейшыя рэкі: Дняпро (ад Воршы да Магілёва), Проня з Басяй і Рэстай, Сож з Воўчасам, Лабжанкай і Сеннай. На поўдні цякуць правыя прытокі БесядзіЖадунька з Крупняй, Дзяражня.

Пад лесам 25% тэрыторыі. На поўначы захаваліся невялікія дзялянкі яловых і шырокалісьцева- яловых лясоў.

Крыніца

  • Турыстычная энцыкляпэдыя Беларусі. Мн. Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. - 648с.