Сечавыя стральцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 39:
Сечавые стральцы абаранялі ўрад УНР супраць бальшавіцкага паўстаньня ў сталіцы, а пазьней змагаліся супраць рэгулярных сіл [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|Чырвонай Арміі]], якія пачалі наступ на Ўкраіне ў 1918 годзе. Калі Кіеў быў адбіты ў чырвоных у сакавіку 1918 году Сечавые стральцы ахоўвалі ўрадавыя будынкі ў сталіцы і падтрымліваў парадак у горадзе. Група войскаў была пашырана: у яе ўвайшлі два атрада пяхоты, кавалерыйская частка і артылерыйская батарэя.
 
Пасьля абвяшчэньня рэжыму [[Украінская дзяржава|Другога Гетманата]] пад кіраўніцтвам [[ПавелПавал Скарападзкі|Паўла Скарападзкага]] Сечавые стральцы адмовіліся служыць новаму ўраду і былі раззброеныя нямецкімі войскамі, якія падтрымалі гетмана.
 
Салдаты з атрада стральцоў далучыліся да іншых сіл, у прыватнасьці, да 2-га Запароскага палка пад камандаваньнем Пятра Балбачана. У жніўні 1918 году Скарападзкі дазволіў частковае перафармаваньне атраду ў [[Белая Царква (Кіеўская вобласьць)|Белай Царкве]]. Новае падразьдзяленьне складалася з 1200 чалавек і было падзелена на пяхотны полк, артылерыйскую батарэю і інжынэрную частку. У Белай Царкве Сечавыя стральцы паднялі паўстаньне супраць гетмана Скарападзкага і іх шэрагі павялічыліся ў лістападзе 1918 года аж да 11 000 чалавек. Пасьля гэтага дзьве іншых дывізіі, Дняпроўская і Чарнаморская, увайшлі ў склад злучэньня. У канцы 1918 году разам з навабранцамі шэрагі стральцоў дасягнулі 25 000 байцоў. Стральцы згулялі вырашальную ролю ў стварэньні рэжыму [[Дырэкторыя ЎНР|Дырэкторыі]] пад кіраўніцтвам [[Сымон Пятлюра|Сымона Пятлюры]]. У сьнежні іх атрады захапілі Кіеў і пасьля былі падзеленыя на больш дробныя фармаваньні.