Кратовыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Кратовыя | Выява = Talpa europaea MHNT.jpg | Подпі...'
 
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
 
Радок 21:
'''Кратовыя''' (Talpidae) — [[Сямейства (біялёгія)|сямейства]] клясы [[Сысуны|сысуноў]], уключае 17 сучасных родаў і 48 сучасных відаў. Яны жывуць у [[Эўразія|Эўразіі]] на поўнач да ≈ 63° пн.ш. і на поўдзень да Міжземнамор’я, у Гімалаях, часткі Індакітая і Малайскага паўвострава, у Паўночнай Амэрыцы ад поўдня Канады да поўначы Мэксыкі. Выкапныя кратовыя вядомыя ад эацэну<ref name="ADW">{{Спасылка |аўтар=Ciszek, D.; P. Myers |дата публікацыі=2000 |url=https://animaldiversity.org/accounts/Talpidae/ |загаловак=Talpidae |выдавец=Animal Diversity Web |дата доступу=03.05.2021 |мова=en |камэнтар= }}</ref><ref name="Mammalogy">{{Кніга |аўтар=Nowak R. M. |загаловак=Walker's mammals of the world |спасылка=https://books.google.com.ua/books?id=T37sFCl43E8C&pg=PA229 |выданьне=6 |месца=Baltimore and London |выдавецтва=JHU Press |год=1999 |том=1 |старонкі=229, 230 |старонак=1936 |сэрыя= |isbn=0801857899 }}{{ref-en}}</ref>.
 
Даўжыня ад носа да хваста складае 63–215 мм, даўжыня хваста 15–215 мм (звычайна 15–85 мм). [[Хахуля]] (''Desmana moschata'') — самы буйны прадстаўнік сямейства. Целы ў кратовых падоўжаныя і цыліндрычныя, лыч доўгі, вочы малюсенькія і схаванысхаваныя ці амаль схаванысхаваныя, вонкавыя вушы адсутнічаюць, шыя кароткая, канечнасьці кароткія і маюць 5 пальцаў. [[Зубы|Зубная формула]]: 2–3/1–3, 1/0–1, 3–4/3–4, 3/3 = 33–44 зубоў<ref name="ADW"/><ref name="Mammalogy"/>.
 
Гэтае сямейства ўключае і формы, якія шырока рыюцца, праводзячы большую частку жыцьця пад зямлёй, і некаторыя водныя або паўводныя формы, якія часам таксама рыюць норы. Краты і хахулі часта адзінкавыя, але некалькі асобін аднаго віду часам займаюць шырокую тунэльную сыстэму і ў такой сыстэме было знойдзена 8 хахуль разам. Гэтыя жывёлы актыўныя днём і ноччу і не маюць зімовай сьпячкі. Большасьць прадстаўнікоў гэтага сямейства насякомаедныя, сілкуюцца ў асноўным чарвякамі, лічынкамі вусякоў і іншымі дробнымі бесхрыбетнымі, якія сустракаюцца падчас капаньня альбо падарожжа па нарах. Некаторыя формы, такія як ''Scapanus townsendii'', спажываюць некаторую колькасьць расьліннага матэрыялу, а паўводныя роды сілкуюцца воднымі вусякамі, ракападобнымі, малюскамі і рыбай. Шмат кратоў мае моцны пах, які, магчыма, прадухіляе напад на іх<ref name="ADW"/><ref name="Mammalogy"/>.