Мустафа Кемаль Ататурк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Mustafa_Kemal_Atatürk?oldid=1021141515
Радок 49:
Неўзабаве пасьля заканчэньня адукацыі быў арыштаваны паліцыяй праз антыманархісцкую дзейнасьць. Пасьля ўтрыманьня за кратамі на працягу некалькіх месяцаў быў вызвалены толькі пры падтрымцы [[Рыза Паша|Рызы Пашы]], свайго былога дырэктара школы<ref name="Atay2004">Atay, Falih Rıfkı (2004). «Çankaya». İstanbul: Pozitif Yayınları. — ISBN 975-6461-05-5.</ref>. Пасьля вызваленьня Ататурк быў прызначаны ў Пятую армію ў чыне капітана штабу, які базавўся ў [[Дамаск]]у<ref name="başkanlığı"/>. Вайсковец уступіў у невялікае патаемнае рэвалюцыйнае таварыства афіцэраў-рэфарматараў, якое ўзначальваў купец [[Мустафа Джантэкін]] пад назвай «Радзіма і свабода» ({{мова-tr|Vatan ve Hürriyet|скарочана}}). 20 чэрвеня 1907 году Ататурк атрымаў годнасьць старшага капітану, а 13 кастрычніка 1907 году ён быў прызначаны ў штаб Трэцяй арміі ў Манастыры. Акрамя таго, Ататурк увайшоў у [[камітэт зьвязу і прагрэсу]], стаўшы чальцом пад нумарам 322, але ў наступныя гады ён стаў шырока вядомы праз сваю апазыцыйнае стаўленьне да палітыкі ўладаў. 22 чэрвеня 1908 году ён быў прызначаны інспэктарам асманскай чыгункі ва [[Усходняя Румэлія|Ўсходняй Румэліі]]. У ліпені 1908 году Ататурк згуляў пэўную ролю ў маладатурэцкай рэвалюцыі, якая часткова зьменшыла ўладу султана [[Абдул-Хамід II|Абдул-Хаміда II]] і аднавіла канстытуцыйную манархію.
 
Ататурк прапаноўваў і рабіў дэпалітызацыю ў войску, што рэзка не спадабалася лідэрам камітэту зьвязу і прагрэсу. У выніку яго адправілі ў вілает [[Асманская Трыпалітанія|Трыпалітанія]], якая на сёньня ёсьць часткой сучаснай [[Лібія|Лібіі]], а на той момант на тэрыторыі гэтай тагачаснай асманскай правінцыі адбывалася племянное паўстаньне, якое Ататурк пасьпяхова здушыў у канцы 1908 году<ref name="Atay2004"/>. Пасьля выкананьня місіі ён вярнуўся ў Канстантынопаль у студзені 1909 году. А ўжо ў красавіку у сталіцы група жаўнераў распачала контрарэвалюцыю, у здушэньні якой Ататурк таксама згуляў досыць важную ролю<ref>Kinross, Patrick (1972). «Rebirth of a Nation». İstanbul. Sander yayınları. — С. 68.</ref>. У 1910 годзе ён быў прызначаны ў асманскае войска ў Альбаніі<ref>[https://web.archive.org/web/20110806013843/http://www.zeriyt.com/mustafa-ataturku-krijuesi-i-turqise-moderne-t37510.0.html «Mustafa Atatürk had assisted in the military operation in Albania in 1910»]. Zeriyt.</ref>, дзе на той час [[Іса Балетыні]] кіраваў альбагскім паўстаньнем у [[Косава]] і Альбаніі<ref>[https://web.archive.org/web/20121022231544/http://www.albanianhistory.net/texts20_1/AH1912_3.html «Aubrey Herbert: A Meeting with Isa Boletini»]. Albanianhistory.</ref>. У 1910 годзе Ататурк сустрэўся з [[Экрэм Влёра|Экрэмам Влёрам]], альбанскім шдяхцічамшляхцічам, палітыкам, пісьменьнікам і адным з дэлегатаў, якія падпісалі Дэклярацыю незалежнасьці Альбаніі<ref>[http://www.albislam.com/index.php?option=com_content&view=article&id=1137:prezantim-per-librin-kujtime-&catid=580:libri&Itemid=774 «I remember well the meeting very interesting, I had casually with Mustafa Qemali in 1910, at the time, still a mere lieutenant»]. Albislam.</ref>. Пазьней, увосень 1910 году Ататурк быў камандаваны ў складзе асманічных вайсковых назіральнікаў, якія прысутнічалі на пікардыйскіх вайсковых манэўрах ў [[Францыя|Францыі]], а ў 1911 годзе вайсковы дзяяч нядоўга служыў у вайсковым міністэрстве ў Канстантынопалі.
 
==== Ваенныя кампаніі ====
Радок 61:
 
У ліпені 1917 году ён быў прызначаны камандуючым сёмай арміі, замяніўшы 7 жніўня 1917 году [[Мустафа Фэўзі Чакмак|Фэўзі-пашу]], які падпарадкоўваўся камандаваньню групы арміяў Ілдырым нямецкага генэрала [[Эрых фон Фалькенгайн|Эрыха фон Фалькенгайна]]<ref name="AnaBritannica">Ana Britannica (1987) Vol. 2 (Ami — Avr): Atatürk, Mustafa Kemal. — С. 490.</ref>. Ататюрк дрэнна ладзіў зь нямецкім генэралам і разам з [[Ісмэт Інэню|Ісмэтам Інэню]] пісаў справаздачы вялікаму візіру [[Талаат-паша|Талаат-пашы]] пра змрочную сытуацыю і адсутнасьць належных рэсурсаў на палестынскім фронце. Аднак Талаат-паша ігнараваў іхныя назіраньні і адмовіўся ад іхняй прапановы сфарміраваць больш моцную абарончую лінію на поўначы ў [[Асманская Сырыя|Асманскай Сырыі]], на чале якой стануць туркі замест немцаў<ref name="AnaBritannica"/>. Пасьля гэтага Ататурк звольніўся зь сёмай арміі і вярнуўся ў Канстантынопаль<ref name="AnaBritannica"/>. Там яму было даручана суправаджаць насьледнага прынца [[Мэхмэд VI|Мэхмэда]] падчас ягонай паездкі на цягніку ў [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыну]] і [[Нямецкая імпэрыя|Нямеччыну]]<ref name="AnaBritannica"/>. Знаходзячыся ў Нямеччыне, Ататурк наведаў нямецкія абарончыя лініі на Заходнім фронце і прыйшоў да высновы, што Цэнтральныя дзяржавы хутка атрымаюць паразу ў вайне<ref name="AnaBritannica"/>. Ён не саромеўся адкрыта выказаць гэта меркаваньне кайзэру [[Вільгельм II|Вільгэльму II]] і ягоным генэралам асабіста<ref name="AnaBritannica"/>. Падчас зваротнай паездкі ён ненадоўга знаходзіўся на лячэньні ў [[Карльсбад]]зе і [[Вена|Вене]]<ref name="AnaBritannica"/>.
 
==== Вайна Турэччыны за незалежнасьць ====
{{Асноўны артыкул|Вайна за незалежнасьць Турэччыны}}
[[Файл:Bekir Sami Mustafa Kemal.jpg|міні|зьлева|Ататурк у атачэньні удзельнікаў [[Сываскі кангрэс|Сываскага кангрэсу]].]]
30 красавіка 1919 году Ататурк быў прызначаны інспэктарам у інспэкцыю 9 арміі дзеля рэарганізацыі таго, што засталося ад асманскіх вайсковых частак дзеля паляпшэньня ўнутранай бясьпекі краіны<ref>Andrew Mango (1999). «Atatürk». John Murray. — С. 214. — ISBN 978-0-7195-6592-2.</ref>. 19 траўня 1919 году Ататурк часова пераехаў у [[Самсун]]. Першая ягонай мэтай было стварэньне арганізаванага нацыянальнага руху супраць акупацыйных сілаў. У чэрвені 1919 году ён выдаў цыркуляр [[Амасья]], абвесьціўшы, што незалежнасьць краіны знаходзіцца ў небясьпецы. 8 ліпеня ён звольніўся з войска, і ўрад Асманскай імпэрыі выдаў ордэр на ягоны арышт. Але [[Кязым Карабэкір]] ды іншыя вайсковыя камандзіры, якія дзейнічалі ва Ўсходняй Анатолі, падтрымалі Ататурка і прызналі яго сваім кіраўніком<ref>Findley, Carter V. (21 September 2010). «Turkey, Islam, Nationalism, and Modernity: A History, 1789-2007». Yale University Press. — С. 222. — ISBN 978-0-300-15260-9.</ref>. 4 верасьня 1919 году Ататурк сабраў зьезд у [[Сывас]]е. Тыя, хто выступаў супраць акупацыі дзяржавы краінамі Антанты выступілі за [[Нацыянальны турэцкі пакт]]. Ататурк быў прызначаны кіраўніком выканаўчага камітэту [[Сываскі кангрэс|Сываскага кангрэсу]]. Гэта дало яму легітымнасьці і неабходную падтрымку будучай палітыкі.
 
У апошніх выбарах у [[парлямэнт Асманскай імпэрыі|асманскі парлямэнт]], якія адбыліся ў сьнежні 1919 году, пераканаўчую перамогу атрымала Асацыяцыя абароны правоў Анатоліі і Румэліі, ачоленую Ататуркам, які сам застаўся на той час у [[Анкара|Анкары]]. Паседжаньні парлямэнту адкрыліся ў Канстантынопалі 12 студзеня 1920 году, аднак, у хуткім часе ён быў распушчаны брытанскімі сіламі неўзабаве пасьля прыняцьця Нацыянальнага турэцкага пакту. Ататурк заклікаў правесьці нацыянальныя выбары дзеля стварэньня новага турэцкага парлямэнту ў Анкары названы [[Вялікі нацыянальны сход Турэччыны|Вялікім нацыянальным сходам]]<ref>Ahmad, Feroz (1993). «The Making of Modern Turkey». London, New York: Routledge. — С. 50. — ISBN 978-0-415-07835-1.</ref>. 23 красавіка 1920 году сэсія сходу адкрылася выступам Ататуркам, што фактычна стварыла сытуацыю двоеўладзьдзя ў краіне<ref>Heper, Metin; Sayari, Sabri (7 May 2013). «The Routledge Handbook of Modern Turkey». Routledge. — С. 41. — ISBN 978-1-136-30964-9.</ref>. У траўні 1920 году барацьба за ўладу паміж двума ўрадамі прывяла да завочнага сьмяротнага прысуду Мустафе Кемалю вайскова-палявым судом Турэччыны<ref>Dadrian, Vahakn N.; Akçam, Taner (2011). «Judgment at Istanbul: The Armenian Genocide Trials». Berghahn Books. — С. 196—199. — ISBN 978-0-85745-251-1.</ref>.
 
[[Файл:Atatürk askerî birlikleri denetlerken, İzmit, 18 Haziran 1922.png|міні|Ататурк інспэктуе турэцкія войскі 18 чэрвеня 1922 году.]]
10 жніўня 1920 году вялікі візыр Асманскай імпэрыі [[Дамат Фэрыд-паша]] падпісаў [[Сэўрская дамова|Сэўрскую дамову]], паводле якой меліся пляны падзелу Асманскай імпэрыі, уключаючы рэгіёны, якія этнічныя туркі лічылі гістарычна сваімі. Ататурк настойваў на поўнай незалежнасьці краіны і абароне інтарэсаў турэцкай большасьці на турэцкай зямлі. Ён пераканаў Вялікі нацыянальны сход зарганізаваць нацыянальнае войска. Новае войска сутыкнулася ў супрацьстаяньні з войскам халіфату, якое падтрымлівалі акупацыйныя сілы краінаў Антанты, а непасрэднай задачай была барацьба супраць армянскіх сілаў на Ўсходнім фронце і грэцкімі войскамі, якія прасоўваліся на ўсход ад [[Ізьмір|Сьмірны]], якую яны занялі ў траўні 1919 году, на Заходнім фронце. Ваенныя посьпехі сілаў Вялікага нацыянальнага сходу супраць войскаў [[Армэнія (1918—1920)|Армэніі]] ўвосень 1920 году, а потым і супраць грэкаў, сталі магчымымі дзякуючы сталым наладжанным пастаўкам золата і ўзбраеньня ад расейскага ўрада бальшавікоў з восені 1920 году. Пасьля шэрагу бітваў падчас [[Грэцка-турэцкая вайна (1919—1922)|грэцка-турэцкай вайны]] грэцкае войска дайшло ажно да ракі [[Сакар’я (рака)|Сакар’і]] на пазыцыі ўсяго ў 80 км на захад ад Анкары. 5 жніўня 1921 году Ататурк быў прызначаны галоўнакамандуючым войскамі Вялікага нацыянальнага сходу<ref>[https://web.archive.org/web/20080109132901/http://www.aa.com.tr/tarihce_en/ «A short history of AA»]. Anadolu Ajansı Genel Müdürlüğü.</ref>. Наступная [[бітва пры Сакар’і]], якая мела месца з 23 жніўня па 13 верасьня 1921 году, скончылася паразай грэкаў. Ататурк атрымаў з нагоды перамогі годнасьць маршала, і ў наступным туркі мелі перавагу, выгнаўшы грэкаў з Анатоліі і аднавіўшы кантроль над Ізьмірам 9 верасьня 1922 году.
 
21 лістапада 1922 году ў [[Лязана|Лязане]] пачалася канфэрэнцыя паводле ўрэгуляваньня турэцкага пытаньня, Турэччыну прадстаўляў [[Ісмэт Інэню]] зь Вялікага нацыянальнага сходу. Турэцкі бок на канфэрэнцыі адмовіўся ад выкананьня любой прапановы, якая б парушала сувэрэнітэт краіны. Гэтак, напрыклад, не былі зацьверджаны пытаньні па кантролі над турэцкімі фінансамі, пралівамі ды іншых пытаньняў. Не зважаючы на тое, што канфэрэнцыя была прыпыненая 4 лютага, яна аднак працягвалася і пасьля 23 красавіка, у асноўным засяроджваючыся на эканамічных пытаньнях [66]. 24 ліпеня 1923 году паводле вынікаў сустрэчаў была падпісаная [[Лязанская мірная дамова]], што ў выніку прызнала Вялікі нацыянальны сход дзейным урадам Турэччыны. 29 кастрычніка 1923 году была абвешчаная Турэцкая рэспубліка<ref>[https://www.britannica.com/place/Turkey/Declaration-of-the-Turkish-republic «Turkey — Declaration of the Turkish republic»]. Encyclopedia Britannica.</ref>. З тых часоў Дзень Рэспублікі ў гэтую дату адзначаецца як нацыянальнае сьвята<ref>[https://www.timeanddate.com/holidays/turkey/republic-day «Republic Day in Turkey»]. Time And Date.</ref>.
 
=== Палітычнае жыцьцё ===