Розьніца паміж вэрсіямі «Уладзіслаў Юргевіч»

26 байтаў дададзена ,  7 месяцаў таму
(пунктуацыя)
Нарадзіўся ў сям’і сакратара ўправы [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]] Нарбэрта Юргевіча<ref name="Шаманаев">''Шаманаев А. В.'', [http://elar.urfu.ru/bitstream/10995/3799/2/adsv-40-29.pdf Вклад В.&nbsp;Н.&nbsp;Юргевича в изучение и сохранение памятников Крыма], г. Екатеринбург&nbsp;— С. 410.</ref>. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Віленскай і Ковенскай школах. У 1832 годзе паступіў на гістарычна-філялягічны факультэт Галоўнага пэдагагічнага інстытуту ў [[Санкт-Пецярбург]]у, які скончыў у 1841 годзе з залатым мэдалём. Два гады ўдасканальваў свае веды ў Ляйпцыскім унівэрсытэце пад кіраўніцтвам свайго навуковага кіраўніка Готфрыда Германа.
 
З 1845 году выкладаў у Харкаўскім унівэрсітэце, дзе па абароне магістарскай дысэртацыі: «{{мова-la|«De mundiciis veterum Graecorum et Romanorum»|скарочана}}» (1847) атрымаў годнасьць ад’юнкт-прафэсара грэцкай і рымскай літаратуры. У 1858 годзе пераехаў у Адэсу, дзе атрымаў прызначэньне на пасаду прафэсара рымскай літаратуры ў Рышэльеўскім ліцэі. У 1865 годзе перайшоў у [[Імпэратарскі Наварасейскі ўнівэрсытэт]], дзе праз год абараніў дысэртацыю на ступень доктара рымскай літаратуры «{{мова-la|«De Jovis Lycaei natura cognominisque huius ratione}]»|скарочана}}. Чытаў лекцыі з старажытнарымскай літаратуры, гісторыі дзяржаўных і рэлігійных устаноў [[Старажытны Рым|Старажытнага Рыму]], быў дэканам гістарычна-філялягічнага факультэту Імпэратарскага Наварасейскага ўнівэрсытэтаўнівэрсытэту (1868—1871), прафэсар — да 1877; у 1883—1887 гадох зноў чытаў там лекцыі.
 
Браў актыўны ўдзел у рабоце [[Імпэратарскае Адэскае таварыства гісторыі і старажытнасьцяў|Імпэратарскага Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасьцяў]], куды ўступіў у 1858 годзе. Паўнапраўным сябрам стаў у 1859 годзе, там выковаў абавязкі памочніка сакратара ў 1865—1866 гадох, а з 1869 году ўваходзіў у склад іх выдавецкага камітэту, абіраўся сакратаром у 1875 годзе, стаў віцэ-прэзыдэнтам у 1883—1898 гадох і да 1895 году быў захавальнікам музэю гэтага таварыства<ref name="Уклад">''Шаманаев А. В.'', [http://elar.urfu.ru/bitstream/10995/3799/2/adsv-40-29.pdf Вклад В.&nbsp;Н.&nbsp;Юргевича в изучение и сохранение памятников Крыма], г. Екатеринбург&nbsp;— С. 411.</ref>.
 
== Навуковая дзейнасьць ==