Шэрбрук: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
 
Радок 53:
'''Шэрбрук''' ({{мова-fr|Sherbrooke}}) — горад у [[Канада|Канадзе]], разьмешчаны ў правінцыі [[Квэбэк]], сталіца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі [[Эстры]] ў гісторыка-культурным рэгіёне [[Усходнія Кантоны|Ўсходнія Кантоны]]. Насельніцтва горада складае больш за 154 тысяч жыхароў ([[2011]]). Горад разьмешчаны ў 150 км на ўсход ад [[Манрэаль|Манрэаля]] і ў 50 км на поўнач ад мяжы з [[ЗША]]. Шэрбрук зьяўляецца асноўным эканамічным, палітычным, культурным і інстытуцыянальным цэнтрам свайго рэгіёну.
 
Шэрбрук зьяўляецца важным цэнтрам ўнівэрсытэтскага жыцьця, маючы восемь адукацыяйных установаў, дзе навучаюцца 40 тысяч студэнтаў і працуе каля 11 тысячаў чалавек, 3 700 зь якіх зьяўляюцца прафэсарамі, выкладчыкамі й дасьледчыкамі<ref name="universitaire">[https://web.archive.org/web/20130620062522/http://pole.usherbrooke.ca/en/ "Home: Pôle universitaire de Sherbrooke — Université de Sherbrooke"]. Sherbrooke, QC: Université de Sherbrooke.</ref>. Прамы эканамічны прыбытак адукацыйныай дзейнасьці перавышае 1 млрд даляраў<ref name="universitaire"/>. Доля студэнтаў складае 10,32 чалавекі на 100 жыхароў. Прапарцыйна насельніцтву гораду, Шэрбрук мае самую вялікую канцэнтрацыю студэнтаў у [[Квэбэк]]у<ref>[http://www.ville.sherbrooke.qc.ca/webconcepteur/web/VilledeSherbrooke/fr/ext/nav/vieetudiante.html?iddoc=97394 "Proportion d'étudiants à Sherbrooke"]. Ville de Sherbrooke</ref>.
 
Горад названы ў гонар [[Джон Коўп Шэрбрук|Джона Коўп Шэрбрука]] — генэрал-губэрнатара Канады ў пачатку [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]].