Новая Зэляндыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎XX стагодзьдзе: пратэсны
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 123:
На сучасным этапе зонай павышанай тэктанічнай актыўнасьці зьяўляюцца заходняе ўзьбярэжжа Паўднёвага вострава і паўночна-ўсходняе ўзьбярэжжа Паўночнага вострава. Штогадовая колькасьць землятрусаў у краіне складае каля 15 000, большасьць зь якіх невялікая і толькі каля 250 можа быць аднесена да ліку прыкметных і моцных.<ref>[https://www.webcitation.org/616rlIVPb?url=http://www.geonet.org.nz/earthquake/ GeoNet and Earthquakes{{ref-en}}] GeoNet</ref> У сучаснай гісторыі найбольш моцны землятрус быў зафіксаваны ў 1855 годзе каля [[Вэлінгтан]]у; найбольш разбуральным стаў землятрус 1931 году ў раёне [[Нэйпір]]у, ахвярамі якога сталі 256 чалавек забітымі.
 
Вульканічная актыўнасьць у сучаснай Новай Зэляндыі па-ранейшаму высокая і на тэрыторыі краіны актыўны 6 вульканічных зон, пяць зь якіх разьмешчаны на Паўночным востраве. У раёне возера Таўпо меркавана ў 186 годзе да н. э. адбылося найбуйнейшае ў гісторыі чалавецтва дакумэнтальна зафіксаванае вульканічнае вывяржэньне.<ref>[https://www.webcitation.org/616rlvDMO?url=http://volcano.oregonstate.edu/vwdocs/volc_images/australia/new_zealand/taupo.html Taupo, New Zealand{{ref-en}}] Volcano World</ref> На месцы вывяржэньня цяпер разьмяшчаецца найбуйнейшае ў ціхаакіянскім рэгіёне прэснаводнае возера, сваёй плошчай супастаўнае з тэрыторыяй [[Сінгапур]]а.
 
=== Карысныя выкапні ===