Розьніца паміж вэрсіямі «Батумі»

8677 байтаў дададзена ,  8 месяцаў таму
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Batumi?oldid=1018573159
(крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Batumi?oldid=1018573159)
 
|Сайт = [http://www.batumi.ge/ www.batumi.ge]
}}
'''Бату́мі''' ({{мова-ka|ბათუმი}}) — горад у [[Грузія|Грузіі]] на ўзьбярэжжы [[Чорнае мора|Чорнага мора]], цэнтар аўтаномнай рэспублікі [[Аджара|Аджары]]. Асноўны турыстычны цэнтар краіны. Мяркуецца, што назва гораду паходзіць ад [[сванская мова|сванскага слова]] ''бат'' — «камень». Большая частка эканомікі Батумі зьвязана з [[турызм]]ам і [[азартная гульня|азартнымі гульнямі]], але горад таксама зьяўляецца важным марскім портам і мае такія галіны, як суднабудаваньне, харчовая і лёгкая вытворчасьць. З 2010 году Батумі быў значна пераўтвораны шляхам будаўніцтва сучасных шматпавярховых будынкаў, а таксама рэстаўрацыі клясычных будынкаў XIX стагодзьдзя, якія фармуюць ягоны гістарычны Стары горад<ref>[https://www.nytimes.com/2010/09/12/travel/12next.html?gwh=BE83092F7804AF60154D9C732B91C5C2&gwt=pay «Glamour revives port of Batumi»]. The New York Times.</ref>.
 
== Гісторыя ==
Батумі месьціцца на месцы старажытнагрэцкай калёніі ў [[Калхіда|Калхідзе]]. За часам панаваньня [[Адрыян]]а Батумі быў пераўтвораны ва ўмацаваны рымскі порт, а потым пакінуты праз будаўніцтва крэпасьці Пэтра непадалёк у часы [[Юстыніян I|Юстыніяна I]]. Рэгіён кантраляваўся [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскай імпэрыяй]] пакуль кароткачасова ня быў заняты [[арабы|арабамі]], якія, аднак, не ўтрымаліся тут. У 780 годзе рэгіён падпаў пад уладу каралеўства [[Абхазія (каралеўства)|Абхазіі]] праз дынастычны хаўрус, які пазьней узначаліў аб’яднаньне грузінскай манархіі ў XI стагодзьдзі.
 
У XV стагодзьдзі за часам панаваньня князя [[Кахабэр Гурыелі|Кахабэра Гурыелі]] туркі-асманы захапілі горад і ягоныя ваколіцы, але не ўтрымалі іх. Яны вярнуліся да ягонага захопу яшчэ раз праз стагодзьдзе і нанесьлі рашучую паразу грузінскім войскам [[бітва пры Сахойсты|ля Сахойсты]]. Батумі некалькі разоў быў адваяваны грузінамі, спачатку ў 1564 годзе князем [[Растом Гурыелі|Растомам Гурыелі]], які неўзабаве страціў горад, а ў 1609 годзе места пад уладу грузінаў зноўку вярнуў [[Мамія II Гурыелі]]. У 1614 годзе Батумі яшчэ раз увайшоў у склад [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. За два з паловай стагодзьдзі асманскага кіраваньня ён ператварыўся ў правінцыйны порт, які абслугоўваў землі імпэрыі на ўсходніх ускраінах [[Чорнае мора|Чорнага мора]]. Пасьля асманскай заваёвы дагэтуль хрысьціянскі рэгіён зьведаў хвалю [[ісламізацыя|ісламізацыі]], але гэты працэс быў спынены і ў значнай ступені пераўтвораны ў хрысьціянізацыю, пасьля таго, як ваколіцы былі далучаныя да [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] пасьля [[расейска-турэцкая вайна (1877—1878)|расейска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў]].
 
Батумі стаўся апошні чарнаморскім портам, далучаным Расеяй за часам заваёвы гэтага рэгіёну [[Каўказ]]а. Афіцыйнае далучэньне адбылося ў 1878 годзе ў адпаведнасьці з [[Сан-Стэфанская дамова|Сан-Стэфанскай дамовай]] паміж Расеяй і Асманскай імпэрыяй. Места было занятае расейцамі 28 жніўня 1878 году, а сам горад быў абвешчаны вольным портам да 1886 году. Батумі лічыўся як цэнтар адмысловай вайсковай акругі да свайго ўключэньня ў склад [[Кутаіская губэрня|Кутаіскай губэрні]] 12 чэрвеня 1883 году. Нарэшце, 1 чэрвеня 1903 году разам з акругай [[Артвін]] была створаная Батумская вобласьць, якая ўвайшла пад кантроль генэральнага ўраду Грузіі ў складзе Расейскай імпэрыі.
 
Пашырэньне Батумі пачалося ў 1883 годзе разам з будаўніцтвам чыгункі Батумі—[[Тбілісі|Тыфліс]]—[[Баку]], якая была скончаная ў 1900 годзе, і заканчэньнем трубаправоду Баку—Батумі. Ад гэтага часу Батумі стаў галоўным расейскім нафтавым портам у Чорным моры. Насельніцтва гораду хутка павялічылася ўдвая за 20 гадоў, складаючы 12 тысяч жыхароў у 1889 годзе. Да 1902 году колькасьць насельніцтва дасягнула 16 тысяч чалавек, прычым тысяча зь іх працавалі на нафтаперапрацоўчым заводзе Касьпійскай і Чарнаморскай нафтавай кампаніі барона Ротшыльда<ref>Yergin, Daniel (1991). «The Prize: The Epic Quest for Oil, Money, and Power». New York: Simon & Schuster. — С. 60—61. — ISBN 9780671799328.</ref>.
 
На працягу 1901 году [[Ёсіф Сталін]], будучы кіраўнік [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|Савецкага Саюза]], жыў у горадзе, арганізоўваючы стачкі. 3 сакавіка 1918 году паводле дамовы горад вярнуўся пад уладу Асманскай імпэрыі, але ў сьнежні Батумі кантраляваўся брытанскімі войскамі, якія заставаліся тут да ліпеня 1920 году. [[Мустафа Кемаль Ататурк|Кемаль Ататурк]] саступіў гэты рэгіён бальшавікам пры ўмове прадаставіць рэгіёну аўтаномію, бо вялікую долю насельніцтва [[Аджара|Аджары]] складалі мусульманы. Калі Грузія атрымала незалежнасьць ад Савецкага Саюза ў 1989 годзе, [[Аслан Абашыдзэ]] быў прызначаны кіраўніком рады Аджары і пасьля ўтрымліваўся ва ўладзе на працягу ўсіх хваляваньняў 1990-х гадох. У той час як іншыя рэгіёны, напрыклад Абхазія, спрабавалі адарвацца ад грузінскай дзяржавы, Аджара заставалася неад’емнай часткай тэрыторыі грузінскай рэспублікі. У траўні 2004 году Абашыдзэ ўцёк у Расею праз масавыя пратэсты ў Тбілісі, выкліканых [[Рэвалюцыя ружаў|Рэвалюцыяй ружаў]].
 
З моманту зьмены ўлады ў Аджары Батумі прыцягвае міжнародных інвэстараў, а кошты на нерухомасьць у горадзе ўзрасьлі ў тры разы з 2001 году. У ліпені 2007 году канстытуцыйны суд Грузіі пераехаў у горад з Тбілісі дзеля стымуляваньня рэгіянальнага разьвіцьця.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.batumi.ge/ Афіцыйны сайт].
{{Commons}}
 
[[Катэгорыя:Гарады Грузіі]]
39 213

зьменаў