Europe: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д артаграфія
Радок 1:
{{Музычны гурт}}
'''Europe''' ({{мова-be|Эўропа}}) — швэдзкі [[рок-музыка|рок]]-гурт, створаны ва [[Упляндс-Вэсьбю]] ў 1979 годзе<ref>[https://www.dn.se/arkiv/teater/hardrock-tog-priset-enkopingsband-vann-rock-sm/ «Hårdrock tog priset. Enköpingsband vann rock-SM»]. DN.SE.</ref>, вакалістам [[Юэй Тэмпэст|Юэям Тэмпэстам]], гітарыстам [[Ён Нурум|ЁннамЁнам Нурумам]], басістам [[Пэтэр Ульсан|Пэтэрам Ульсанам]] і бубначом [[Тоні Рэна]]. Гурт дасягнуў вялікага посьпеху ў [[Швэцыя|Швэцыі]] ў 1982 годзе, атрымаўшы перамогу ў тэлевізійным конкурсе «Rock-SM». Europe дасягнуў міжнародную вядомасьць у 1980-х гадох дзякуючы свайму трэцяму альбому ''«[[The Final Countdown (альбом)|The Final Countdown]]»'' 1986 году, які быў прададзены ў колькасьці 3 млн асобнікаў толькі ў ЗША. Два альбомы гурта ўваходзілі ў сьпіс 20 найлепшых альбомаў у чартах [[Billboard 200]], як то аотбомы ''«The Final Countdown»'' і ''«[[Out of This World (альбом Europe)|Out of This World]]»''<ref name="billboard">[https://www.billboard.com/music/europe/chart-history/ «Artist Chart History — Europe»]. Billboard.</ref>, а таксама тры сынгла дасягалі сьпісу 30 найлепшых сынглаў чарту [[Billboard Hot 100]], як то сынглы ''«[[The Final Countdown (песьня)|The Final Countdown]]»'', ''«[[Rock the Night]]»'' і ''«[[Carrie (песьня Europe)|Carrie]]»''<ref name="billboard"/>.
 
Europe перапыніў сваю дзейнасьць у 1992 годзе, часова ўзьяднаўшыся дзеля аднаразовага выступу ў [[Стакгольм]]е напярэдадні 1999 году. Доўгатэрміновае афіцыйнае ўзьяднаньне адбылося ў 2003 годзе. З таго часу гурт выпусьціў шэсць альбомаў ''«[[Start from the Dark]]»'' (2004), ''«[[Secret Society]]»'' (2006), ''«[[Last Look at Eden]]»'' (2009), ''«[[Bag of Bones]]»'' (2012), ''«[[War of Kings]]»'' (2015) і ''«[[Walk the Earth]]»'' (2017). Гурт прыцягнуў новую хвалю ўвагі ў ЗША пасьля ўдзелу ў камэрцыйнай кампаніі кабэльнага тэлебачаньня [[GEICO]] у пэыряд з 2015 па 2016 гады. У асноўным на гурт мелі ўплыў [[Whitesnake]], [[Deep Purple]], [[Rainbow]], [[Led Zeppelin]], [[Thin Lizzy]], [[UFO (гурт)|UFO]] і [[Michael Schenker Group]]<ref>[http://www.metal-rules.com/metalnews/2013/01/09/europe-interview-with-joey-tempest/ «Europe — Interview with Joey Tempest»]. Metal Rules.</ref><ref>[http://www.uberrock.co.uk/interviews/63-december-interviews/10046-joey-tempest-europe-uber-rock-interview-exclusive.html «Uber Rock Interview Exclusive»]. Uber Rock.</ref>.