Унія (часопіс): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 7:
|адрас =
|рэдактар = [[Ірына Дубянецкая]]
|заснавальнік = [[СяржукСяргей Паўлавіч Абламейка|Сяргей Абламейка]]
|выдавец = Суполка «Унія»
|краіна = {{Сьцягафікацыя|Беларусь}}
Радок 27:
Першы нумар часопісу меў падзагаловак «Выданьне беларускае ўніяцкае моладзі». У ім паведамлялася, што 13 ліпеня 1990 року ў Менску ўтварылася суполка «Унія», якая будзе выдаўцом часопісу. 6 жніўня 1990 року ў [[Дом літаратара|Доме літаратара]] адбылася вечарына, на якой часопіс быў упершыню прадстаўлены. Ён быў надрукаваны ў друкарні «Liesma» (Рыга, Латвія) накладам 10 тыс. асобнікаў<ref>Унія № 1, 1990, стар. 32 (выходныя зьвесткі)</ref>. У ягонай падрыхтоўцы бралі ўдзел [[Ірына Дубянецкая]], [[Караліна Мацкевіч]] і [[Міхал Анемпадыстаў]]<ref>{{Кніга|назва = Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971-1990). Каталёг|год = 1998|аўтар = Лаўрык, Ю. і Андросік, л.|месца = {{Мн.}}|isbn = 985-6012-58-9|выдавецтва = БГАКЦ|старонкі = 143}}</ref>. Часопіс прадаваўся распаўсюднікамі [[Самвыдат|непадцэнзурных выданьняў]] на мітынгах, вечарынах, зьездах і пад.
 
Другі нумар выйшаў у канцы 1990 року з новым падзагалоўкам — «Часопіс хрысьціянскага сумоўя». Сябры рэдакцыі: [[СяржукСяргей Паўлавіч Абламейка|Сяргей Абламейка]] (заснавальнік), [[Ігар Бабкоў]], [[Юрась Быкаў]], [[Сяржук Вітушка]], [[Галіна Дубянецкая]], Ірына Дубянецкая (галоўная рэдактарка), Галіна Жарко, [[Гэнік Лойка|Генадзь Лойка]] (мастацкі рэдактар), Караліна Мацкевіч (тэхнічная рэдактарка) і Алена Ткачова<ref>Унія № 2, 1990, стар. 32 (выходныя зьвесткі)</ref>.
 
Трэці нумар выйшаў у 1991 року. Паралельна часопіс быў выдадзены на ўкраінскай мове для распаўсюду ва Ўкраіне. Часопіс атрымаў дзяржаўную рэгістрацыю (заснавальнік — Сяргей Абламейка) і мог распаўсюджвацца празь дзяржаўную сетку распаўсюду. У складзе рэдакцыі пазначаныя Ірына Дубянецкая (галоўная рэдактарка), Караліна Мацкевіч (адказная рэдактарка), Алена Ткачова (мастацкая рэдактарка), Галіна Дубянецкая, Генадзь Лойка, Андрусь Пазьняк і [[Эдвард Тарлецкі]]. У ліку фундатараў нумара: [[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Уладзімер Арлоў]], [[Юрась Беленькі]], Галіна Дубянецкая, айцец [[Аляксандар Надсан]] (Вялікабрытанія), Алесь Палескі (Канада), [[Лія Салавей]], Натальля і [[Зьміцер Санько]] і Эдвард Тарлецкі<ref>Унія № 1(3), 1991, стар. 32 (выходныя зьвесткі)</ref>.