Аб’яднаны інстытут праблемаў інфарматыкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Вікіпэдыя:Праект:Злучнасьць: першасная спасылка
Радок 60:
 
== Мінуўшчына ==
10 лютага 1965 году [[Акадэмія навук БССР]] стварыла Інстытут тэхнічнай кібэрнэтыкі (ІТК) са складу часткі лябараторыяў [[Інстытут матэматыкі|Інстытуту матэматыкі і вылічальнай тэхнікі]]. У 1975 годзе 5супрацоўнікаў ІТК — [[Алег Семянкоў]], [[Яўген Дняпроўскі]], А.Г. Раковіч, В.Д. Цьвяткоў і Н.А. Ярмаш — атрымалі [[Дзяржаўная прэмія БССР|Дзяржаўную прэмію БССР]] за распрацоўку [[Сыстэма аўтаматызаванага праектаваньня|сыстэмы аўтаматызаванага праектаваньня]]. У 1984 годзе ІТК узнагародзілі [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР|ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР]]. У 1985 годзе 6 супрацоўнікаў Інстытуту — А.Семянкоў, Б.С. Берагаў, [[Геральд Маньшын]], [[Анатоль Сутурын]] і А.Г. Пратапопаў — атрымалі [[Дзяржаўная прэмія СССР|Дзяржаўную прэмію СССР]] за распрацоўку лічбавай картаграфіі, працу над якой пачалі ў 1978 годзе. У 1986 годзе 3 супрацоўнікі — [[П.М. Чаголін]], В.І. Пяцько і А.Г. Куконін — атрымалі Дзяржаўную ўзнагароду БССР за аўтаматызацыю выпрабаваньняў. У 1989 годзе да Інстытуту далучылі Спэцыяльнае канструктарска-тэхналягічнае бюро (СКТБ) з досьледнай вытворчасьцю. У 1990 годзе прэміі Камсамолу Беларусі за апрацоўку сыгналаў і выяваў атрымалі [[Сяргей Уладзімеравіч Абламейка|Сяргей Абламейка]], [[Аляксандар Крот]], С.Н. Дземідзенка і [[Валер Старавойтаў]], а за працу па тэорыі раскладаў — [[Аляксандар Тузікаў]] і [[Міхаіл Кавалёў]]. У 1995 годзе да ІТК далучылі Вылічальны цэнтар Акадэміі навук Беларусі<ref name="а">{{Кніга|аўтар=[[Вячаслаў Танаеў]], [[Мікалай Савік]].|частка=[http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.07.djvu/272_866x9999.jpeg Інстытут тэхнічнай кібэрнэтыкі]|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1998|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.07.djvu 7: Застаўка—Кантата]|старонкі=272-[http://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.07.djvu/273_866x9999.jpeg 273]|старонак=608|сэрыя=|isbn=985-11-0130-3|наклад=10 000}}</ref>.
 
У 1996 годзе ІТК стаў галаўной установай навукова-вытворчага аб’яднаньня «Кібэрнэтыка». Адначасна зь Інстытуту вылучылі навукова-інжынэрныя прадпрыемствы «Геаінфармацыйныя сыстэмы» і «Інфармацыйныя тэхналёгіі», інжынэрнае прадпрыемства «Навуковае прыладабудаваньне». На 1998 год у Інстытуце налічвалася 2 аддзяленьні (19 лябараторыяў), інжынэрны цэнтар (3 аддзелы), [[асьпірантура]], дактарантура і рада па абароны кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацыяў<ref name="а"/>. У 1998 годзе 6 супрацоўнікаў ІТК — [[Вячаслаў Танаеў]], [[Валер Гардон]], [[Якаў Шафранскі]], М.Кавалёў і В.А. Струсевіч — атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі за распрацоўкі па тэорыі раскладаў. У 2002 годзе ІТК перайменавалі ў Аб’яднаны інстытут праблемаў інфарматыкі (АІПІ). У 2003 годзе Дзяржаўную прэмію Беларусі за апрацоўку і распазнаваньне выяваў атрымалі С.Абламейка, В.Старавойтаў і А.Тузікаў. 26 студзеня 2007 году Прэзыдыюм НАНБ зацьвердзіў Пастанову № 3, паводле якой да АІПІ далучылі Нацыянальны цэнтар інфармацыйных рэсурсаў і тэхналёгіяў.
Радок 68:
* [[Алег Семянкоў]] (1970—1987)
* [[Вячаслаў Танаеў]] (1987—2002)
* [[Сяргей Уладзімеравіч Абламейка|Сяргей Абламейка]] (2002—2008)
* [[Аляксандар Тузікаў]] (з 2009 году)<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гістарычная даведка|спасылка=http://uiip.bas-net.by/about/history.php|выдавец=Аб’яднаны інстытут праблемаў інфарматыкі|мова=ru|дата публікацыі=31 жніўня 2018|дата доступу=2 верасьня 2018}}</ref>