Цыганскі кароль: розьніца паміж вэрсіямі

гумарыстычна-сатырычная аповесьць Уладзімера Караткевіча 1958 году, упершыню выдадзеная ў 1961 годзе
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
 
(Розьніцы няма)

Цяперашняя вэрсія на 13:25, 22 красавіка 2021

«Цыга́нскі каро́ль» — гумарыстычна-сатырычная аповесьць Уладзімера Караткевіча 1958 году, упершыню выдадзеная ў 1961 годзе.

«Цыганскі кароль»
Жанр: аповесьць
Аўтар: Уладзімер Караткевіч
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1958
Публікацыя: 1961 год
Выдавецтва: Дзяржаўнае выдавецтва БССР[1]
Колькасьць старонак: 71[2]
Носьбіт: кніга
Папярэдні твор: «У сьнягах драмае вясна» (1957)
Наступны твор: «Сівая легенда» (1960)
Электронная вэрсія

Грунтавалася на матэрыялах нарысу Адама Кіркора «Народнасьці Літоўскага Палесься і іхняе жыцьцё», зьмешчанага ў 3-м томе «Жывапіснай Расеі» за 1882 год. Згадвала існаваньне цыганскага «каралеўства» пры канцы XVIII стагодзьдзя на Гарадзеншчыне за часам Вялікага Княства Літоўскага. Улетку 1958 году Ўладзімер Караткевіч настаўнічаў у 8-й школе Воршы (Віцебская вобласьць), калі скончыў напісаньне аповесьці. У 1961 годзе твор выйшаў у 1-м ягоным зборніку прозы «Блакіт і золата дня»[3].

Дзея рэдагаваць

Загонная шляхта Ваўчанецкага разрабавала маёнтак Яноўшчына. Яго ўласьнік Міхал Яноўскі едзе да незнаёмага дзядзькі па кудзелі Якуба Знамяроўскага па дапамогу, каб адбіць маёнтак[4]. Аднак па прыезьдзе разгортваецца варажнеча між шляхціцам Міхалам Яноўскім і «каралём» Якубам Знамяроўскім зь Ліды, які гуляе ў палацы і недарэчна кіруе[5]. Мэдыкус, як адна зь дзейных асобаў, заўважае ў творы: «Не краіна, а плод шалёнай фантазіі Бога... Не грамада, а авечы статак. Вось прыпомні мае словы: яшчэ і новае стагодзьдзе не настане, а гэтая гнілая дзяржава зьнікне зь зямлі... I хоць бы дзе агеньчык! Па ўсёй зямлі маўчыць хлоп»[6]. Якуб Знамяроўскі прылюдна абражае цяжарную Алёну Сьвеціловіч. Каронны судзьдзя зьневажае яе сястру Аглаю. У выніку ўспыхвае народны бунт. Міхал Яноўскі б’ецца за гонар прыгоннай Аглаі з каронным судзьдзёй[7].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакіт і золата дня: апавяданьні і аповесьці / Уладзімер Караткевіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2021 г. Праверана 22 красавіка 2021 г.
  2. ^ Уладзімер Караткевіч. «Цыганскі кароль» (анг.) // «Эпл» (ЗША), 2021 г. Праверана 22 красавіка 2021 г.
  3. ^ Анатоль Верабей. Рыцар сумленьня і свабоды // Уладзімер Караткевіч. Збор твораў у 25 тамах / рэд. Вячаслаў Рагойша. — Менск: Мастацкая літаратура, 2012. — Т. 1. Паэзія, 1950—1960. — С. 7—62. — 533 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-02-1333-4
  4. ^ Аповесьць «Цыганскі кароль», Уладзімер Караткевіч // Інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат», 2013 г. Праверана 22 красавіка 2021 г.
  5. ^ Уладзімер Караткевіч: асоба і творчасьць // Партал «Архівы Беларусі» (Дэпартамэнт па архівах і справаводзтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь), 2021 г. Праверана 22 красавіка 2021 г.
  6. ^ Уладзімер Караткевіч — «Цыганскі кароль» // Партал «Кароткі зьмест», 2021 г. Праверана 22 красавіка 2021 г.
  7. ^ Інга Воюш. Жаночыя вобразы і іх мастацкая функцыя (на матэрыяле твораў У. Караткевіча) // Рэспубліканскія Купалаўскія чытаньні. Мат. рэспубл. навук. канф. / рэд. Уладзімер Каяла, Іван Лепешаў. — Горадня: Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2001. — 397 с.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць