Казаньаргсынтэз: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
W (гутаркі | унёсак)
 
Радок 46:
У 2000 годзе магутнасьць вытворчасьці ПЭВЦ 2-й чаргі павялічылі да 72 000 тонаў, а 3-й чаргі — да 117 000 тонаў. У 2002-м магутнасьць 4-й чаргі вытворчасьці этылену павялічылі да 205 000 тонаў, на на заводзе ПНЦ усталявалі нямецкую лінію («Тайсан») прыгатаваньня поліэтыленавых канцэнтратаў тэхнічнага [[вуглярод]]у. У 2003 годзе ААТ «[[Татара-амэрыканскія інвэстыцыі і фінансы]]» («ТАІФ») набыло кантрольны пакет акцыяў прадпрыемства. У 2005-м на заводзе этылену запусьцілі печ піролізу «Ліндэ» для перапрацоўкі [[прапан]]-[[бутан]]авай фракцыі, а на заводзе ПНЦ адчынілі вытворчасьць лінейнага поліэтылену. У таварных цэхах завода ПЭВЦ укаранілі штабэлефармавальныя і палетавальныя машыны. Цэх [[азот]]у, [[тлен]]у і холаду пераўтварылі ў завод. У 2006-м павялічылі магутнасьць вытворчасьці фэнолю і ацэтону да 65 000 і 41 000 тонаў за год адпаведна. У 2007-м на заводзе ПНЦ стварылі вузлы ачысткі газу і збору скідных газаў, падачы суспэнзійных [[каталізатар]]аў і злучэньня парашка поліэтылену магутнасьцю 30 тонаў за гадзіну. Магутнасьць вытворчасьці ПНЦ павялічылі з 200 000 да 510 000 тонаў за год. Пачаў працу завод [[Бісфэноль|бісфэнолю]] А магутнасьцю 70 000 тонаў. У 2008-м пусьцілі завод [[полікарбанат]]аў магутнасьцю 65 000 тонаў, а таксама ўстаноўку «Бутэн-1» і новую вытворчасьць вугляроду магутнасьцю па 20 500 тонаў. У 2010 годзе магутнасьць вытворчасьці этылену павялічылі з 430 000 да 605 000 тонаў за год праз увод комплексу «Э-500». У 2011-м вытворчасьць поліэтылену павялічылі са 112 000 да 140 000 тонаў за год. Таксама ўкаранілі мікрафільтраваньне прамыслова-ліўневых сьцёкаў, мэмбраннае фільтраваньне вады і замкнёнвы цыкль ачысткі вады да якасьці пітной. У 2012 годзе ААТ «Казаньаргсынтэз» набыў маёмасьць ААТ «Нафтахімсэвілен». У 2014-м усталявалі пакавальную машыну ПНЦ і лінію палетаваньня мяхоў і пакаваньня ў чахол са стужкі. У 2015-м увялі ў дзеяньне 2-камэрную печ піролізу магутнасьцю 138 000 тонаў этылену за год. На заводзе ПНЦ пусьцілі лінію грануляваньня бімадальнага поліэтылену высокай шчыльнасьці. Таксама ў 2015 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў публічнае акцыянэрнае таварыства<ref name="а"/>.
 
У 2019 годзе «Казаньаргсынтэз» выпусьціў 748 000 тонаў этылену, што складала звыш 40 % яго вытворчасьці ў Расеі. Таксама прадпрыемства вырабіла 76 000 тонаў бісфэнолубісфэнолю А і 74 000 тонаў полікарбанатаў, ды зьяўлялася адзіным іх вытворцам у Расеі. Сярод іншага, на прадпрыемстве выпусьцілі 71 000 тону фэнолуфэнолю і 46 000 тонаў ацэтону (звыш 30 % расейскай вытворчасьці), 24 000 тонаў поліэтыленавых трубаў (каля 10 %) і 16 000 тонаў этаноламіну (звыш 40 %)<ref>{{Навіна|аўтар=Фарыд Мінігулаў|загаловак=Справаздача за 2019 год|спасылка=https://www.kazanorgsintez.ru/upload/docs/god-otchet/god_otch_2019.pdf|выдавец=ПАТ «Казаньаргсынтэз»|мова=ru|дата публікацыі=3 ліпеня 2020|дата доступу=21 красавіка 2021}}</ref>.
 
=== Кіраўнікі ===