Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Клімат: выява
дапаўненьне
Радок 369:
 
З прыходу да ўлады ў 1994 годзе [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] і аднаўленьнем [[Русіфікацыя Беларусі|палітыкі русіфікацыі]] [[Беларуская праваслаўная царква|Беларускі экзархат]] [[Расейская праваслаўная царква|Расейскай праваслаўнай царквы]] карыстаецца ў Беларусі значнымі прывілеямі. Актыўна дзейнічае [[Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі|Рымска-каталіцкі касьцёл]], структуры якога аб'ядноўваюцца ў 4 дыяцэзіі. Агулам паводле зьвестак Касьцёлу ў краіне налічваюцца 1 402 605 вернікаў, большасьць зь якіх прыпадаюць на [[Менска-Магілёўская архідыяцэзія|Менска-Магілёўскую архідыяцэзію]]<ref>[http://catholic.by/2/belarus/dioceses.html Дыяцэзіі], [[Catholic.by]]</ref>. Колькасьць пратэстантаў (розных дэнамінацыяў) ацэньваюць у больш за паўмільёна чалавек. Паводле інфармацыі мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня Беларусі на лістапад 2009 году ў краіне жылі амаль 120 тысячаў [[іслам|мусульманаў]]<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=31566 У Беларусі жывуць 120 тысяч мусульман], [[Наша Ніва]], 16 лістапада 2009 г.</ref>. Таксама ёсьць прадстаўнікі іншых веравызнаньняў: юдэі, стараверы і іншыя.
 
=== Мовы ===
{{Асноўны артыкул|Мовы Беларусі|Беларуская мова}}
[[Файл:BelarusianAsHomeLanguage2009-be-x-old.png|міні|300пкс|Беларуская мова як асноўная размоўная мова паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2009 году]]
 
Беларуская мова — адзіная дзяржаўная мова Беларусі згодна з Законам аб мовах, прынятым [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня|Вярхоўным Саветам БССР 12-га скліканьня]] ў 1990 годзе. Матывацыяй прыняцьця гэтага закону была абарона беларускай мовы, існаваньне якой апынулася пад пагрозай у выніку шматгадовай [[Русіфікацыя Беларусі|гвалтоўнай палітыкі русіфікацыі]]<ref name="zapr"/>. Статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай таксама засьведчыла [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі Беларусі 1994 году]], пры гэтым [[расейская мова]] ў ёй вызначаецца як мова міжнацыянальных зносінаў. Гэтыя акты практычна не пагоршылі веданьня [[Расейская мова ў Беларусі|расейскай мовы ў Беларусі]] (згодна з Законам аб мовах «''вывучэньне расейскай мовы ва ўсіх школах Беларусі зьяўляецца абавязковым''»<ref>{{Літаратура/Дзевяноста пяты (2015)|к}} С. 95.</ref>), у той жа час за кошт далучэньня да беларускай мовы ў краіне значна павялічылася колькасьць дзьвюхмоўных людзей<ref name="zapr"/>.
 
У 1995 годзе па ўсталяваньні [[Рэжым Лукашэнкі|аўтарытарнага рэжыму]] [[Аляксандар Лукашэнка]] правёў рэфэрэндум, які супярэчыў Канстытуцыі Беларусі і дзейнаму заканадаўству, адзначаўся парушэньнем законаў і фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня. На падставе афіцыйны агучаных вынікаў рэфэрэндуму Лукашэнка [[дэ-факта]] надаў дзяржаўны статус расейскай мове. Па рэфэрэндуме, нягледзячы на абвешчаную поўную роўнасьць беларускай і расейскай моваў на дзяржаўным узроўні, афіцыйныя асобы (у тым ліку сам Лукашэнка) выступаюць пераважна па-расейску, расейская мова дамінуе ў дзейнасьці большасьці афіцыйных дзяржаўных інстытуцыяў. Адзначаецца бесьперапыннае скарачэньне выкарыстаньня беларускай мовы ў адукацыі. Паводле перапісаў 1999 і 2009 гадоў за 10 гадоў больш чым на 20 адсоткавых пунктаў (з 73% да 53%) зьнізілася доля жыхароў Беларусі, якія вызначылі сваёй [[Родная мова|роднай мовай]] беларускую, на 14 адсоткавых пунктаў (з 37% да 23%) стала менш беларускамоўных<ref>{{Навіна|аўтар=[[Юры Дракахруст|Дракахруст Ю.]]|загаловак=Беларуская нацыя ў люстэрку моўна-этнічных вынікаў перапісу|спасылка=http://www.svaboda.by/articleprintview/2156104.html|выдавец=[[Радыё Свабода]]|дата публікацыі=13 верасьня 2010|дата доступу=10 красавіка 2013}}</ref>.
 
У 1990—2000-х гадох у Беларусі фактычна аформілася існаваньне дзьвюх беларускіх моўных правапісных нормаў: [[Беларускі афіцыйны правапіс|афіцыйнай (наркамаўкі)]], якая ўтварылася ў выніку савецкай русіфікацыйнай палітыкі і афіцыйна выкарыстоўваецца ўладамі ў [[Кірыліца|кірылічным альфабэце]], і [[Беларускі клясычны правапіс|клясычнай (тарашкевіцы)]]. Замест вяртаньня традыцыйнага [[Лацінка|беларускага лацінскага альфабэту]] ўлады часткова (дзеля геаграфічных назваў) выкарыстоўваюць [[Інструкцыя па трансьлітарацыі|Інструкцыю па трансьлітарацыі]], створаную на яго аснове.
 
== Адукацыя ==