Загальле: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Са старонкі прыбраны файл Бітва_пад_Загальлем_1649_г._Схема.png, бо ён быў выдалены з Commons удзельнікам Fitindia. Прычына: No permission since 10 April 2021.
Метка: Скасаванае
Радок 65:
Да Люблінскай уніі 1569 году ў складзе Мазырскага павету Кіеўскага ваяводзта, пасьля — у Мазырскім павеце Менскага ваяводзтва Вялікае Княства Літоўскае. 12 чэрвеня 1618 году пан Мікалай Харлінскі, уладальнік Хойніцкіх добраў, паклікаў у суд панства Гальшку з Гулевічаў і Міхала Лозкаў за тое, што іх падданыя з маёнтку Загальле забралі валоў у яго падданых з Паселічаў, Карчовага, Малішава, Хвойнікаў і інш., ды ўвялі іх да добраў Рожава<ref>Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 281</ref>. Маршалак мазырскі пан Лозка трымаў (відавочна, на правах старосты) «sioło i dwór Zahale» і ў 1622 годзе, калі каронныя і вялікакняскія камісары ў чарговы раз спрабавалі разьмежаваць Кіеўскае ваяводзтва Кароны з Мазырскім паветам Вялікага Княства Літоўскага<ref>Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział I-szy. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 96 — 97</ref>.
 
[[File:Бітва пад Загальлем 1649 г. Схема.png|значак|зьлева|Схема бітвы пад Загальлем 17 чэрвеня 1649 г. з кнігі В. Бярнацкага.]]У 1649 годзе дзеля супрацьдзеяння нападам казакоў, каля мястэчка Загальле пэўны час разьмяшчаўся полк Уладыслава Валовіча, пісара літоўскага, які ўваходзіў у склад войскаў польнага гетмана ВКЛ Януша Радзівіла. Казакі палкоўніка Ільлі Галоты (каля 3000 чалавек, сярод якіх хіба 50-60 вершнікаў), а таксама слаба ўзброеныя ды безь якога-колечы вайсковага досьведу ўкраінскія і беларускія сяляне{{Заўвага|Ротмістр-татарын Ісмаіл Смольскі ў сваім лісьце да князя Януша Радзівіла ад 20 чэрвеня 1649 г. пра сялян нават і ня ўспомніў, напісаўшы пра 3 тысячы казакоў. Чаму? Напэўна, з пагарды, бо не ўспрымаў гэтую частку паўстанцаў колькі-небудзь сур’ёзна...}}, перад сьвітаньнем 17 чэрвеня паспрабавалі зьнянацку напасьці на загальскі абоз, але няўдала. Былі адбітыя, адступілі ў балоты, дзе акапаліся і чынілі супраціў, пакуль не сьцямнела. Да раніцы астатнія паўстанцы разьбегліся. Сам цяжка паранены І. Галота ўратавацца ня здолеў і быў забіты. Іншых жаўнеры ўпарта перасьледавалі і зьнішчалі альбо бралі ў палон як сьведкаў. На ўсход ад Загальля, у накірунку адступленьня былі насыпаныя сем курганаў{{Заўвага|Падобна, менавіта пра іх ёсьць зьвестка на 1879 год: «В полуверсте от Загалья, по дороге, ведущей к Хойникам, находится большой курган, недалеко от него были два меньше, которые разрыты при устройстве дороги, причём были найдены одни человеческие кости. От сего места в одной версте существует тоже четыре кургана…» (Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд (далей: Описание). — Минск, 1879. С. 70).}}, у якіх пераможцы пахавалі загінулых<ref>Мицик Ю. Полковник Ілля Голота і битва під Загалем 1649 р. // На службі Кліо. — Київ, 2000. С. 176—189; Вітальд Бярнацкі. Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—1649 гг. // ARCHE. 1 — 2. 2008. С. 125—130</ref>.
 
Пасьля сьмерці ў 1657 годзе пана Тэадора Міхала Абуховіча, падкаморага мазырскага, вёска Загальле (староства?) падаравана пану Аляксандру Гілярыю Палубінскаму, пісару польнаму ВКЛ<ref>Metryka Litewska. Księga wpisów. Nr. 131. Opracował Andrzej Rachuba. — Warszawa, 2001. S. 81</ref>. У 1668 годзе старостам загальскім стаў вызвалены з палону казацкі палкоўнік Іван Нячай (Грузевіч), саступіўшы Бабруйскае староства А. Палубінскаму<ref>Мицик Ю. Albaruthenica. Студії з історії Білорусі. – Київ: Інститут української археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, 2009. Т. 1. С. 212; Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. – Warszawa, 1915. Tom XII. S. 76</ref>