Русіфікацыя Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎СССР: стыль
Радок 680:
== СССР ==
 
=== Савецкая моўнаямоўна-культурная палітыка ад часоў кіраваньня Сталіна ===
{{Асноўны артыкул|Наркамаўка}}
У 1929 годзе з прыходам да ўлады ў [[СССР|Савецкім Саюзе]] [[Сталін]]а пачалося згортваньне палітыкі [[Беларусізацыя|беларусізацыі]], якая на пачатку няпростага станаўленьня савецкай улады ([[Слуцкі збройны чын]], шматлікія антыбальшавіцкія паўстаньні і інш.) мусіла выгадна адрозьніваць яе ў вачах беларусаў ад уладаў Расейскай імпэрыі. Тым часам у адпаведнасьці з [[бальшавікі|бальшавіцкай]] [[камунізм|камуністычнай]] тэорыяй мэтай савецкай нацыянальнай палітыкі было зьліцьцё ўсіх народаў СССР у адну нацыю, якое мусіла адбывацца на падставе ўзаемнага скрыжоўваньня нацыянальных элемэнтаў усіх народаў, у тым ліку мовы. З часоў Сталіна гэты працэс праводзіўся толькі на падставе [[Расея|расейскай]] нацыянальнай базы — на базе расейскай гісторыі, расейскай культуры, расейскай мовы і расейскага патрыятызму<ref name="ehb"/>.
Радок 710:
}}
 
Па гэтым пачалося выцісканьне беларускай мовы з тых пазыцыяў, якія яна пакуль яшчэ займала, і асабліва ўзмацнілася з прыходам на пасаду першага сакратара ЦК КПБ [[Пётар Машэраў|П.Пятра Машэрава]] ў 1965 годзе<ref>Коряков Ю. Б. Языковая ситуация в Белоруссии и типология языковых ситуаций. Диссертация на соискание ученой степени кандидата филологических наук. Научный руководитель — доктор филологических наук, профессор В. М. Алпатов. — Московский Государственный Университет им. М. В. Ломоносова. Филологический факультет. С. 39—40.</ref>.
 
26 траўня 1983 году была прынятая пастанова [[ЦК КПСС]] і Савету Міністраў СССР аб павелічэньні на 15% заработку настаўнікаў расейскай мовы ў беларускамоўных школах. Пастанова прадугледжвала са студзеня 1984 году павелічэньне на 15% стаўкі настаўнікаў падрыхтоўчых і другіх-трэціх клясаў, якія ведалі расейскую мову, і настаўнікаў расейскай мовы і літаратуры ў 4—11 клясах агульнаадукацыйных школаў усіх тыпаў<ref name="atlantyda"/>.