Русіфікацыя Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 727:
і вышэйшых навучальных установаў прыбралі гісторыю Беларусі як асобны прадмет, яе паасобныя фрагмэнты прысутнічалі толькі ў агульным курсе гісторыі СССР<ref>{{Літаратура/Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзыдэнцкая (2010)|к}} С. 32.</ref>.
 
У 1945—1955 гадох у Беларускай ССР ажыцьцявілі абавязковую пачатковую асьвету і перайшлі да ўсеагульнай 7-гадовай асьветы. У паваенны час на нізкім прафэсійным узроўні вялося выкладаньне многіх прадметаў, дрэнна ўлічваліся нацыянальныя асаблівасьці ў навучальна-выхаваўчай рабоце. Гэтаму спрыялі ўмовы, зьвязаныя з выпраўленьнем у БССР многіх кадраў, якія не валодалі мовай карэннага насельніцтва і не жадалі, каб яе вывучалі іх дзеці. Абыякава ставіўся да беларускай мовы партыйна-дзяржаўны апарат. У 1953 годзе толькі 62,2% кіроўных кадраў рэспубліканскай партыйнай арганізацыі складалі прадстаўнікі карэннай нацыянальнасьці. Гэтыя абставіны спрыялі таму, што рэзка скарацілася колькасьць беларускіх школаў у буйных прамысловых цэнтрах. У Менску ў 1945/46 навучальным годзе з 28 школаў 14 былі беларускамоўнымі, а ўжо ў 1952/53 навучальным годзе з 46 школаў беларускіх налічвалася толькі 9. Набірала моц тэндэнцыя скарачэньня беларускамоўных школаў у местах і ў сельскай мясцовасьці<ref>Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / АН Беларусі, Ін-т гісторыі; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. Ч. 2. — {{Менск (Мн.)}}: Беларусь, 1995. С. 362.</ref>. Пры гэтым галоўным інструмэнтам русіфікацыйнай палітыкі стала расейскамоўная вышэйшая і сярэдняя спэцыяльная школа, куды залічвалі беларусаў толькі пры ўмове пасьпяховага ўступнага іспыту з расейскай мовы. Яе, як галоўны прадмет, здавалі пры паступленьні ва ўсе тыпы сярэдніх спэцыяльных і вышэйшых навучальных установаў, што прыводзіла да самарусіфікацыі<ref>{{Літаратура/Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзыдэнцкая (2010)|к}} С. 42.</ref>. Беларускамоўныя агульнаадукацыйныя школы фактычна набылі тупіковы характару, бо навучальныя ўстановы больш высокай ступені карысталіся выянткова расейскай мовай<ref>{{Літаратура/Русіфікацыя: царская, савецкая, прэзыдэнцкая (2010)|к}} С. 43.</ref>.
 
4 студзеня 1959 году сяброўка Прэзыдыюму Цэнтральнага камітэту [[КПСС]] [[Кацярына Фурцава]] даслала з Масквы тэлеграму ва ўрад БССР з патрабаваньнем пераводу навучаньня ў агульнаадукацыйных школах на расейскую мову<ref>{{Артыкул|аўтар=Канюта В.|загаловак=Клясыкі гавораць|спасылка=http://www.zviazda.by/be/news/20140221/1392932685-klasiki-gavorac|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=21 лютага 2014|нумар=[http://www.zviazda.by/be/number/33-27643 33 (27643)]|старонкі=[http://www.zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/02/21lut-6.indd_.pdf 6]|issn=1990-763x}}</ref>. У выніку, да 1961 году ўсе беларускамоўныя школы ў раённых цэнтрах Беларускай ССР гвалтам русіфікавалі. Да паступовай русіфікацыі агульнаадукацыйнай школы таксама прывяло наданьне дзецям іншаземцаў права адмовы ад адукацыі на мове краіны пражываньня. Да 1979 году ў БССР перайшлі да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі, у 1984 годзе — усеагульнай 11-гадовай (4 + 5 + 2) усеагульнай сярэдняй адукацыі. У 1989 годзе ў расейскамоўных школах было 80% вучняў, у беларускамоўных — 20%<ref name="б">{{Кніга|аўтар=[[Сьвятлана Снапкоўская|Снапкоўская С.]]|частка=Асьвета|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/Slounik/02/enc/Bielaruskaja_encyklapedyja.torrent|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=1999|том=2|старонкі=24-25|старонак=480|сэрыя=|isbn=985-11-0061-7|наклад=10 000}}</ref>. У пачатку 1980-х гадоў у Менску толькі адно дзіця навучалася па-беларуску — вучаніца 3-яй школы Наста Лісіцына<ref>[https://www.svaboda.org/a/29724253.html «Мне абвяшчалі байкот». У пачатку 80-х у Менску была адна дзяўчына, якая вучылася па-беларуску. Мы яе знайшлі], [[Радыё Свабода]], 20 студзеня 2019 г.</ref>.
 
=== Савецкая культурная палітыка ===