Рэжым Лукашэнкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: спасылка
→‎Гісторыя: дапаўненьне
Радок 32:
 
== Гісторыя ==
[[Файл:The hunger strike of deputies to the Supreme Council building, Belarus, 1995.jpg|значак|296пкс|[[Зьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)|Пратэст дэпутатаў]] [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня|парлямэнту Беларусі]], 11 красавіка 1995  г.]]
 
Як адзначаюць дасьледнікі<ref>Рудлінг П. А. [http://journal.palityka.org/wp-content/uploads/2015/04/14-2010_05_Rudling.pdf Лукашэнка і «чырвонакарычневыя»: дзяржаўная ідэалогія, ушанаванне мінулага і палітычная прыналежнасць] // Палітычная сфера. № 14, 2010. С. 90—113.</ref>, паварот Беларусі ў бок [[аўтарытарызм]]у адбыўся яшчэ ў 1994 годзе па абраньні Лукашэнкі прэзыдэнтам краіны. Аднак разбурэньне парлямэнцкай сыстэмы Беларусі і сілавая дэманстрацыя ўсталяваньня дыктатуры ў краіне адбылася ў ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году<ref name="Голубеў">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Валянцін Голубеў: Да рэфэрэндуму 1995 года Лукашэнка яшчэ саромеўся|спасылка=http://belsat.eu/news/13493/|выдавец=Тэлеканал «[[Белсат]]»|дата публікацыі=12 красавіка 2013|дата доступу=18 верасьня 2018}}</ref>, калі [[Зьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету (1995)|супрацоўнікі сілавых структураў зьбілі і вывелі]] з [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|парлямэнту]] 19 дэпутатаў ад [[Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне|апазыцыі]], што галадавалі на знак нязгоды з ініцыяваным Лукашэнкам [[Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году|рэфэрэндумам]], прызначэньне якога парушала [[Канстытуцыя Беларусі|канстытуцыю]] і законы<ref name="latysonak">[[Алег Латышонак|Латышонак А.]] [https://web.archive.org/web/20090513003419/http://arche.by/by/10/30/360/ Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі] // Жаўнеры БНР. — Беласток-Вільня, 2009.</ref><ref>[[Міхаіл Пастухоў|Пастухоў М.]] Ці законны рэфэрэндум 1995 году адносна наданьня дзяржаўнага статусу расейскай мове? // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. ISBN 998-6951-82-7.</ref><ref name="zapr">[[Сяргей Запрудзкі|Запрудзкі С.]] [https://web.archive.org/web/20170814200257/http://jivebelarus.net/language/language-defeat-06.html Грамадзкае сьцьвярджэньне беларускай мовы і парушэньні правоў беларускамоўных людзей] // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. — Вільня: Gudas, 2000. ISBN 998-6951-82-7.</ref><ref name="zapr1">[[Сяргей Запрудзкі|Запрудзкі С.]] [https://web.archive.org/web/20110722003014/http://arche.bymedia.net/2002-1/zapr102.html Моўная палітыка ў Беларусі ў 1990-я гады] // [[Архэ Пачатак]]. № 1 (21), 2002.</ref><ref name="lalkou">[[Ігар Лялькоў|Лялькоў І.]] [https://web.archive.org/web/20070707205420/http://arche.bymedia.net/2002-1/lalk102.html Пытаньне дзяржаўнай сымболікі ў Беларусі: гісторыя і сучасны стан] // [[ARCHE]]. № 1 (21), 2002.</ref><ref>[http://www.levonevski.net/pravo/razdel6/num7/6d72.html Заключение Конституционного Суда Республики Беларусь от 11 октября 1995 г. №З-17/95 «О соответствии Конституции Республики Беларусь статьи 7 Закона „О Верховном Совете Республики Беларусь“, статьи 10, части четвертой статьи 63 Временного регламента Верховного Совета Республики Беларусь»]</ref>. [[Народны пісьменьнік Беларусі]] [[Васіль Быкаў]] вызначыў гэтыя падзеі наступным чынам: «''Тое, што адбылося ў апошнія дні, ёсьць ня што іншае, як прэлюдыя фашыстоўскага перавароту, калі група асобаў учыняе крывавую лазьню ў сьценах парлямэнту і захоплівае ўсю паўнату ўлады ў краіне''».
Радок 38:
Улетку 1996 году 70 дэпутатаў [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня|Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня]] паставілі подпісы пад [[імпічмэнт]]ам прэзыдэнту з прычыны парушэньня ім [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі Беларусі]]. У адказ Лукашэнка з парушэньнем Канстытуцыі і закону «Аб народным галасаваньні (рэфэрэндуме) у Рэспубліцы Беларусь» правёў 24 лістапада 1996 году [[Рэфэрэндум у Беларусі 1996 году|чарговы рэфэрэндум]], на падставе афіцыйна абвешчаных вынікаў якога разагнаў парлямэнт Беларусі і ўтварыў цалкам падкантрольны [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Нацыянальны сход]], які стаў найвышэйшым заканадаўчым органам рэжыму ў Беларусі. Адначасна апазыцыю цалкам выціснулі з тэлевізіі і радыё, а апазыцыйным газэтам не давалі друкавацца. У знак пратэсту ў адстаўку падалі прэм’ер-міністар Беларусі, два іншыя міністры і сем судзьдзяў [[Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыйнага суду]]. У гэтых умовах [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|Злучаныя Штаты]] і [[Эўразьвяз]] адмовіліся прызнаваць легітымнасьць рэфэрэндуму. Тым часам Лукашэнка канцэнтраваў у сваіх руках уладу з дапамогаю ўзмацненьня спэцыяльных службаў, у прыватнасьці [[Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь|КДБ]].
 
У красавіку 1998 году Лукашэнка стварыў г. зв. «[[Саюз Расеі і Беларусі]]», пазьней абвясьціў пра стварэньне г. зв. «[[Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі|Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі]]». Улады Расеі актыўна падтрымлівалі аўтарытарны рэжым у Беларусі ад часоў палітычнай крызы 1996 году, калі Лукашэнку зь іх дапамогай удалося пазьбегнуць імпічмэнту і здабыць абсалютную ўладу ў краіне<ref>[https://www.svaboda.org/a/27138163.html За што Селязьнёў атрымаў ад Лукашэнкі ордэн Скарыны?], [[Радыё Свабода]], 20 ліпеня 2015  г.</ref>.
 
У 1999—2000 гадох адбыліся выкраданьні (меркаваныя забойствы) вядомых супраціўнікаў рэжыму Лукашэнкі: былога міністра ўнутраных справаў Беларусі [[Юры Захаранка|Юрыя Захаранкі]] (7 траўня 1999), былога старшыні [[Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі|Цэнтральнай выбарчай камісіі]] [[Віктар Ганчар|Віктара Ганчара]] і яго сябра бізнэсоўца [[Анатоль Красоўскі|Анатоля Красоўскага]] (16 верасьня 1999), былога асабістага апэратара Лукашэнкі [[Зьміцер Завадзкі|Зьмітра Завадзкага]] (7 ліпеня 2000).
 
[[Файл:Protest against the falsified presidential election in 2010 Minsk.jpg|значак|296пкс|«Зачыстка» супрацоўнікамі сілавых структураў [[Плошча Незалежнасьці (Менск)|плошчы Незалежнасьці]] ў Менску, 2010 г.]]
 
У 2006 годзе адзначаліся наступныя прыкметы рэжыму Лукашэнкі<ref>Грамадзкі Г., Вэсэлы Л. [http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=1785 Актыўна і супольна. Эўразьвяз ў дачыненьні да Беларусі на будучыню].  — Варшава: Фундацыя імя Стэфана Батуры, 2006. ISBN 83-89406-63-2.  — С. 11—12.</ref>:
* Выцісканьне апазыцыйных сілаў за рамкі афіцыйнай [[Палітычная сыстэма|палітычнай сыстэмы]];
* Здушэньне [[Грамадзянская супольнасьць|грамадзянскай супольнасьці]] шляхам прыняцьця рэпрэсіўных законаў;
Радок 59:
[[Файл:Protest actions in Minsk (Belarus) near Stella, August 16.jpg|значак|296пкс|[[Марш за свабоду (Менск, 2020)|300-тысячны мітынг супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня]]. Менск, 16 жніўня 2020 г.]]
 
У 2020 годзе пры здушэньньні [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў]] гвалт рэжыму Лукашэнкі над грамадзянамі Беларусі перайшоў на прынцыпова новы ўзровень, калі ён выявіўся [[Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020)|забойствамі]] і масавымі катаваньнямі, а маштаб рэпрэсіяў у краіне наблізіўся да часоў [[Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі|сталінскага тэрору]]<ref>[https://www.svaboda.org/a/30935222.html Партыя БНФ: «Беларусь ня ведала такога маштабу зьверстваў з часоў бальшавіцкага тэрору і нацысцкай акупацыі»], [[Радыё Свабода]], 7 лістапада 2020  г.</ref>. Ужо з жніўня 2020 году адзначалася набліжэньне рэжыму Лукашэнкі да вайсковай [[Хунта|хунты]], што ўтрымлівае ўладу з дапамогай гвалту і тэрору сілавога блёку ў дачыненьні да сваіх жа грамадзянаў<ref>Івашын Д. [https://novychas.by/hramadstva/ministerstva-abarony-abaranjae-ne-narod Міністэрства абароны абараняе не народ] // [[Новы час (газэта)|Новы час]]. № 34 (693), 11 верасьня 2020  г. С. 23.</ref>. У верасьні 2020 году беларускі палітык [[Зянон Пазьняк]] ахарактаразаваў рэжым Лукашэнкі як расейскі антыбеларускі [[фашызм]] ([[рашызм]]), які выкарыстоўвае тыпова фашысцкія акупацыйныя мэтады рэпрэсіяў супраць мірнага беларускага насельніцтва<ref>[http://www.bielarus.net/archives/2020/09/30/5746 Зянон Пазьняк: яшчэ раз пра расейскі фашызм у Беларусі], Беларуская Салідарнасьць, 28 верасьня 2020  г.</ref>. Ён адзначае, што сыстэма прарасейскага фашызму ў Беларусі пераклікаецца з сыстэмай фашызму [[Бэніта Мусаліні]] ў Італіі. У рэпрэсіях супраць беларусаў рэжым Лукашэнкі не абапіраецца на законы, дзейнічае паводле правілаў акупацыйнага ваеннага часу. Пры гэтым палітычны прыклад Лукашэнка ўзяў з [[Адольф Гітлер|Гітлера]], пра якога выказаўся яшчэ ў 1995 годзе<ref>[[Сяргей Навумчык|Навумчык С.]] [https://www.svaboda.org/a/30972107.html Як Лукашэнка хваліў Гітлера], [[Радыё Свабода]], 27 лістапада 2020  г.</ref>:
{{Цытата|Нямецкі парадак фармаваўся стагодзьдзямі, пры Гітлеры гэтае фармаваньне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменьню прэзыдэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзыдэнта.
{{арыгінал|ru|Ведь немецкий порядок формировался веками. При Гитлере это формирование достигло наивысшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента.}}|Інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту газэты {{Артыкул у іншым разьдзеле|Handelsblatt|Handelsblatt|de|Handelsblatt}} Маркусу Цынэру, лістапад 1995 г.}}
 
У лістападзе 2020 году больш за 200 беларускіх пэдагогаў засьведчылі ў калектыўным звароце, што палітыка Лукашэнкі наблізілася да фашысцкай<ref>[https://euroradio.fm/bolsh-za-200-pedagogau-vystupili-suprac-cisku-i-zvalnennya-nyazgodnyh Больш за 200 педагогаў выступілі супраць ціску і звальнення нязгодных], [[Эўрапейскае радыё для Беларусі]], 19 лістапада 2020  г.</ref>. Пры гэтым у час здушэньня пратэстаў у 2020—2021 гадох адзначаюцца дзеяньні рэжыму Лукашэнкі, параўнальныя зь дзеяньнямі ўладаў [[Трэці Райх|Нацысцкай Нямеччыны]]<ref name="Belsat">Сцешык Я. [https://belsat.eu/in-focus/23-02-2021-prapaganda-nyanavistsi-na-dzyarzhaunym-telebachanni/ Прапаганда нянавісці на дзяржаўным тэлебачанні], [[Белсат]], 23 лютага 2021  г.</ref>:
* Спробы стварэньня ў жніўні 2020 году [[Канцэнтрацыйны лягер|канцэнтрацыйных лягераў]] дзеля гвалтоўнага адсяленьня ўдзельнікаў пратэстаў<ref name="Belsat"/>.
* Публічныя заклікі прапагандыстаў рэжыму да «канчатковага разьвязаньня пытаньня» з пратэстамі беларусаў за адну ноч<ref name="Belsat"/> («[[Ноч доўгіх нажоў]]»).
* Кваліфікацыя з боку сілавых структураў разьбіцьця мэталічнымі гайкамі вокнаў з рэчамі (сьняжынкі, фіранкі) у колерах [[Нацыянальная сымболіка|нацыянальнай сымболікі]] [[беларусы|беларусаў]] як «выказваньня меркаваньня», а не злачынства<ref>[https://www.svaboda.org/a/31048615.html Разьбітае гайкамі за бел-чырвона-белыя колеры акно аказалася не адзіным], [[Радыё Свабода]], 16 студзеня 2021  г.</ref> («[[Крышталёвая ноч]]»).
* Заклікі з афіцыйных дзяржаўных мас-мэдыя да «навядзеньня ў краіне парадку» паводле стандартаў Нацысцкай Нямеччыны (як станоўчы прыводзіўся прыклад, калі [[нацысты]] вывелі зь цягніка і на вачах ва ўсіх пасажыраў расстралялі жанчыну і яе ўнучку, якія ня мелі квіткоў)<ref name="Belsat"/>.
* Называньне ў афіцыйных дзяржаўных мас-мэдыя пратэстоўцаў «жывёламі» дзеля іх дэгуманізацыі з мэтай апраўданьня катаваньняў і забойстваў<ref name="Belsat"/>:
{{Цытата|Для людзей такія ўмовы недапушчальныя, а для жывёлы — цалкам. Скаціна ў адным куце паядае корм, а ў іншым апаражняецца.
{{арыгінал|ru|Для людей эти условия содержания недопустимы, а вот для животных — вполне. Скот в одном углу кучи поедает корм, а в другом опорожняется.}}
|[[Аляксей Голікаў]], тэлеканал [[Сталічнае тэлебачаньне|СТВ]], 22 лютага 2021 г.}}
 
У сакавіку 2021 году супрацоўнікі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі (пракуратура [[Горадня|Горадні]]) забаранілі спэктакль, дзе асуджаецца фашызм і нацызм на прыкладзе [[Галакост]]у, бо ўгледзелі ў ім аналёгіі з сытуацыяй у Беларусі<ref>[https://www.svaboda.org/a/31159454.html У Горадні забаранілі спэктакль, дзе асуджаецца фашызм. Пракуратура ўгледзела ў ім аналёгіі з сытуацыяй у краіне], [[Радыё Свабода]], 18 сакавіка 2021  г.</ref>.
 
17 красавіка 2021 году [[Фэдэральная служба бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі|ФСБ Расеі]] заявіла, што дапамагло прадухіліць зрынаньне рэжыму Лукашэнкі «''паводле адпрацаванага сцэнару „каляровых рэвалюцыяў“ з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў''»<ref>[https://www.svaboda.org/a/31209051.html ФСБ Расеі заявіла, што дапамагло прадухіліць дзяржаўны пераварот у Беларусі], [[Радыё Свабода]], 17 красавіка 2021 г.</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==