Рэфэрэндум у Беларусі 1996 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
стыль
Радок 1:
'''Рэфэрэндум у Беларусі 1996 году''' — [[рэфэрэндум]], праведзены 24 лістапада 1996 году з ініцыятывы [[аўтарытарызм|аўтарытарнага]] кіраўніка [[Беларусь|Беларусі]] [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]. Як і папярэдні [[Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году|рэфэрэндум 1995 году]], адзначаўся неадпаведнасьцю [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі]] і заканадаўству краіны, парушэньнем законаў і фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня<ref name="Пастухоў-2021">{{артыкул||дата публікацыі=2021-03-12|загаловак=Канстытуцыя: шматкроць перапісаная і не дзеючая|год=2021|выданьне=[[Новы час (газэта)|Новы час]]|мова=be|нумар=10 (718)|старонкі=4|дата доступу=2021-03-20|аўтар=[[Міхаіл Пастухоў|Пастухоў М.]], Пульша С.}}</ref><ref name="niva">Кісель З. [https://web.archive.org/web/20100810212024/http://www.niva.iig.pl/issue/2000/29/art_03.htm Апазіцыя ў фарсе ўдзельнічаць не будзе] // ''Ніва''. № 29 (2305), 16 ліпеня 2000 г.</ref><ref name="byelections">[https://web.archive.org/web/20080828192919/http://by.belaruselections.info/archive/referenda1996/totals/ Прэзідэнт назваў рэферэндум бездакорным, яго ўнутраныя апаненты — сфальсіфікаваным, Захад — антыдэмакратычным], [[БелаПАН]]</ref>. Скасаваў афіцыйны дзяржаўны статус [[27 ліпеня]] як Дня Незалежнасьці, гістарычна абумоўленага прыняцьцем у гэты дзень [[Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі|Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі]], замест якога ўводзіўся [[3 ліпеня]] як г. зв. «Дзень Рэспублікі» («Дзень Незалежнасьці»), прымеркаваны да заняцьця [[Менск]]у [[Чырвоная Армія|савецкімі войскамі]] ў [[Нямецка-савецкая вайна|нямецка-савецкую вайну]] (эпізод [[Другая сусьветная вайна|ДругуюДругой сусьветнуюсусьветнай вайнувайны]]).
 
Напярэдадні правядзеньня галасаваньня Лукашэнка вызваліў ад пасады старшыню [[Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі|Цэнтральнай выбарчай камісіі]] [[Віктар Ганчар|Віктара Ганчара]], які выказаў пратэст у зьвязку з ігнараваньнем пастановы [[Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыйнага суду]] і [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня|Вярхоўнага Савету]] аб рэкамэндацыйным, а не абавязковым характары рэфэрэндуму, і прызначыў на яго месца [[Лідзія Ярмошына|Лідзію Ярмошыну]]. 27 лістапада 1996 году на падставе афіцыйна абвешчаных вынікаў [[рэжым Лукашэнкі]] [[дэ-факта]] ўвёў зьмены ў Канстытуцыю Беларусі, па чым разагнаў легітымныя органы ўлады (парлямэнт, Канстытуцыйны суд і [[Кантрольная палата Рэспублікі Беларусь|Кантрольную палату]]). Спэцыяльная камісія Вярхоўнага Савету кваліфікавала гэта як захоп улады неканстытуцыйным шляхам<ref name="Пастухоў-2021"/>.