Беларускі калябарацыянізм з нацыстамі ў Другой сусьветнай вайне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Моцныя сьцьвярджэньні без спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы - дадаў шаблёны сумнеўна і няма крыніцы
Радок 2:
'''Беларускі калябарацыянізм''' — прынятае ў савецкай і расейскай гістарыяграфіі абазначэньне палітычнага, эканамічнага і вайсковага супрацоўніцтва з акупацыйнымі нямецкімі ўладамі ў час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай айчыннай вайны]] на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]].
 
Асноўнымі прычынамі беларускага калябарацыянізму зьяўляюцца незадаволенасьць часткі насельніцтва савецкаю ўладаю (у тым ліку масавымі рэпрэсіямі і гвалтоўнай саветызацыяй у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], далучанай да [[СССР]] у 1939 годзе) і дзейнасьць прадстаўнікоў [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]{{Няма крыніцы}}, групы прыхільнікаў ксяндза [[Вінцэнт Гадлеўскі|В. Гадлеўскага]] (ён сам і частка яго пасьлядоўнікаў у далейшым расчараваліся ў немцах і перайшлі да падпольнай барацьбы супраць іх), і інш.
 
== Падрыхтоўка беларускай калябарацыі да пачатку вайны ==
Падрыхтоўка беларускіх калябарацыяністаў [[Трэці райх|Трэцім райхам]] пачалася ў сярэдзіне-канцы 1930-х гадоў, калі пры Міністэрстве ўнутраных справаў [[Нямеччына|Нямеччыны]] было створана [[Беларускае прадстаўніцтва]] — спачатку ў [[Бэрлін]]е, а затым у іншых гарадах Нямеччыны. Яно займалася выяўленьнем і вербаваньнем асобаў, якія жадалі аказваць дапамогу Нямеччыне па беларускіх пытаньнях. Такім чынам, трэці [[прэзыдэнт БНР]] [[Васіль Захарка]] напісаў падрабязны даклад аб палітычным, эканамічным і культурным становішчы Беларусі, а таксама зьвярнуўся з мэмарандумам да [[Адольф Гітлер|Гітлера]] з запэўненьнямі падтрымкі. Акрамя таго, быў створаны [[Беларускі камітэт самапомачы]] — арганізацыя, якая актыўна вербавала сяброў сярод беларусаў, што пражываюць у Нямеччыне. З пачаткам [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] нямецкае камандаваньне стварыла ў [[Варшава|Варшаве]] і [[Бяла Падляска|Бяла Падлясцы]] базы для перакідваньня беларускай нацыяналісцкай агентуры на тэрыторыю [[СССР]]. У [[Бэрлін]]е, у лягеры Вуставу, зь ліку беларускіх нацыяналістаў былі арганізаваныя курсы прапагандыстаў і перакладнікаў для працы ў Беларусі пасьля зьмены ўлады.
 
{{Сумнеўна|Падрыхтоўка беларускай калябарацыі да пачатку вайны}}
 
== Калябарацыянізм у час нямецкай акупацыі Беларусі ==