Дзядзька Якуб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Сюжэт: артаграфія
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 17:
 
== Водгукі ==
Француская беларусістка [[Віржынія Шыманец]] адзначае:
{{пачатак цытаты}}
Сьвет «Дзядзькі Якуба» — яшчэ сялянскі, але Аляхновіч зьмяшчае ў гэтую прастору, у гэты эталён чысьціні, крывавую драму, пэрсанажы якой не гаспадары свайго лёсу, але толькі закладнікі Боскае волі . Гэтым разам ён далучаецца да эстэтыкі чорнага [[рамантызм]]у, паводле якой жах забойцы — гэта крыніца зачараваньня й дзе забойства ды гвалт стаяць ля вытокаў ініцыяцыі. У пошуках выкупленьня й дараваньня, ён мусіць вярнуцца да крыніцаў, якія змыюць ягонае злачынства. Асуджаны на блуканьне, ён здаецца істотаю, вызваленай ад усіх сацыяльных абавязкаў, і, адначасна, ягоны шлях да ўласнага мінулага непазьбежна набліжае яго да сьмерці. Гэтая прыватная форма мэлядраматычнае прапазыцыі мае таксама асаблівасьць трактаваць пакуты ды боль як пазытыўныя духоўныя практыкі, што маюць выхаваўчую каштоўнасьць.<ref>{{артыкул|аўтар=Вірджынія Шыманец.|загаловак=Пад выкляцьцем. Калі тэатар ставіць пытаньні палітычнай і культурнай гісторыі Беларусі|арыгінал=|спасылка=http://belarus8.tripod.com/ZapisyBINIM/alexnovic.htm|аўтар выданьня=|выданьне=ЗАПІСЫ|тып=|месца=[[Парыж]]|выдавецтва=Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S.|год=2003|выпуск=26|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>.