Дысторшн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Характарыстыкі гучаньня: кірылічная „с“
Радок 8:
== Характарыстыкі гучаньня ==
 
'''ЧаcтотныяЧастотныя характарыстыкі'''
 
У [[спэктар|спэктры]] скажонага сыгналу ўзьнікае вялікая колькасьць гарамонік. Кожная [[гармоніка]] ўяўляе сабою [[сынус]]аідальнае ваганьне, з чашчынёй большай і кратнай чашчыні асноўнага тону. Гармонікі больш высокіх парадкаў знаходзяцца ўжо па-за гукавым дыяпазонам і маюць малую амплітуду ваганьняў, таму імі можна занядбаць. У адпаведнасьці з кратнасьцю, гармонікі падзяляюць на цотныя і няцотныя. Цотныя гармонікі кансаніруюць адзін з адным і з асноўным тонам, тым самым надаючы тэмбру прылады аб’ём і глыбіню. Чашчыня, напрыклад, трэцяй гармонікі вышэй чашчыні асноўнага тону ў тры разу і адпавядае ноце, якая ляжыць ад асноўнага тону на адлегласьці квінты праз актаву. У прынцыпе гэту гармоніку можна назваць кансаніруючай асноўнаму тону, аднак пры граньні некалькіх нот адначасова, яна можа дысанаваць з іншым асноўным тонам і яго гармонікамі. Такім чынам, няцотныя гармонікі больш высокіх парадкаў меней музычныя і ствараюць у гучаньні «бруд».