Whitesnake: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д дададзеная Катэгорыя:Whitesnake з дапамогай HotCat
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, пунктуацыя
 
Радок 1:
{{Музычны гурт
|Назва = Deep PurpleWhitesnake
|Гады = 1978—1990, 1994, 1997, 2003—цяпер
|Адкуль = [[Лёндан]], [[Вялікабрытанія]]
Радок 14:
}}
}}
'''Whitesnake''' ({{мова-be|Белая зьмяя}}; чытаецца ''Ўатснэ́йкЎайтснэ́йк'') — [[Вялікабрытанія|ангельскі]], а пазьней амэрыканскі [[гард-рок]]-гурт, створаны ў 1978 годзе сьпеваком [[Дэйвід Кавэрдэйл|Дэйвідам Кавэрдэйлам]], які на той час пакінуў склад [[Deep Purple]]. На працягу ўсёй гісторыі існаваньня музычнага калектыву толькі Кавэрдэйл ёсьць адзіным сталым удзельнікам.
 
У першыя гады Whitesnake карыстаўся вялікім посьпехам у Вялікабрытаніі, [[Эўропа|Эўропе]] і [[Японія|Японіі]]. Альбомы ''«[[Ready an’ Willing]]»'', ''«[[Come an’ Get It]]»'' і ''«[[Saints & Sinners (альбом Whitesnake)|Saints & Sinners]]»'' уваходзілі ў першую дзясятку альбомавых чартаў Вялікабрытаніі. Аднак прыкладна, уў сярэдзіне 1980-х гадох Кавэрдэйл накіраваў свой позірк на Паўночную Амэрыку, дзе Whitesnake заставаліся ў асноўным невядомымі. Пры падтрымцы амэрыканскага лэйблу [[Geffen Records]] гурт выпусьціў альбом ''«[[Whitesnake (альбом)|Whitesnake]]»'' у 1987 годзе, які аказаўся самым посьпяховым на сёньняшні дзень, прадаўшы больш за восем мільёнаў асобнікаў у ЗША і спарадзіўшы такія гіты, як то ''«[[Here I Go Again]]»'' і ''«[[Is This Love (песьня Whitesnake)|Is This Love]]»''. Чальцы гурта таксама прыняўпрынялі больш сучасны зьнешні выгляд, падобны на музыкаў [[глэм-мэтал]]у, які быў шалёна папулярны на той час у ЗША. Пасьля выпуску альбому ''«[[Slip of the Tongue]]»'' у 1989 годзе, Кавэрдэйл вырашыў прыпыніць праект Whitesnake, каб адпачыць ад музычнай індустрыі. Акрамя некалькіх кароткачасовых узьяднаньняў у 1990-х гадох, гурт заставаўся ў асноўным бязьдзейным да 2003 году, калі Кавэрдэйл сабраў новы склад дзеля сьвяткаваньня 25-годзьдзя Whitesnake. З таго часу гурт выпусьціў яшчэ чатыры студыйныя альбомы і шмат гастраляваў па ўсім сьвеце.
 
Раньні гук Whitesnake быў ахарактарызаваны крытыкамі як [[блюз-рок]], але зь цягам часу яны павольна пачалі рухацца да больш камэрцыйных варыяцыяў гард-року. Такія тэмы, як каханьне і плоцевыя стасункі часта сустракаюцца ў тэкстах гурта, праз што яны падвяргаюцца крытыцы за празмернае выкарыстаньне падвойнага сэнсу. Гурт час ад часу ўключаецца ў рзныя сьпісы найлепшых гард-рок-гуртоў усіх часоў<ref>[https://web.archive.org/web/20110605050813/http://www.vh1.com/shows/the_greatest/episode.jhtml?episodeID=62184#moreinfo «Ep. 036 | 100 Greatest Artists of Hard Rock - Hour 1 | The Greatest | Episode Summary, Highlights, and Recaps»]. VH1.com.</ref><ref>[https://www.mercurynews.com/2015/09/21/top-25-hard-rock-acts-of-all-time-where-does-your-favorite-rank/ «Top 25 Hard Rock acts of all time: Where does your favorite rank?»]. The Mercury News.</ref>, і іхныя песьні і альбомы таксама зьяўляліся ў шматлікіх спісах найлепшых, як то на [[VH1]] і ў [[Rolling Stone]]<ref>[http://www.rockonthenet.com/archive/2006/vh180s.htm «VH1: 100 Greatest Songs of the 80's»]. Rock on the Net.</ref><ref>[https://www.rollingstone.com/music/music-lists/50-greatest-hair-metal-albums-of-all-time-162362/tesla-the-great-radio-controversy-1989-165437/ «50 Greatest Hair Metal Albums of All Time»]. Rolling Stone.</ref><ref>[https://www.rollingstone.com/music/music-lists/readers-poll-the-best-hair-metal-songs-of-all-time-12979/9-whitesnake-here-i-go-again-256356/ «Readers' Poll: The Best Hair Metal Songs of All Time»]. Rolling Stone.</ref>.