Гей: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Дададзеныя катэгорыі
Радок 1:
'''Гей''' ці '''гэй''' ({{мова-en|gay|скарочана}}) — гомасэксуальны [[мужчына]]. То бок [[мужчына]], які адчувае пачуцьцёвую і сэксуальную [[прыхільнасьць]] толькі да іншых мужчынаў, і на аснове гэтай цягі можа стварыць уласную [[ідэнтычнасьць]] і ўстанавіць трывалыя адносіны з іншым(і) мужчынам(і). Акрамя гэта «гей» выкарыстоўваецца ў якасьці [[Прыметнік|прыметніка]] для азначэньня мужчынскай [[Гомасэксуальнасьць|гомасэксульнасьці]].
 
== Этымалёгія ==
Слова «гей» ужываецца ў [[Ангельская мова|ангельскай мове]] з XII стагодзьдзя, паходзіць ад старажытнафранцускага «gai», якое ў сваю чаргу вельмі верагодна мае германскае паходжаньне<ref><small>Online Etymology Dictionary, https://www.etymonline.com/word/gay</small></ref>. Паводле яшчэ адной вэрсыі, слова «гей» паходзіць ад стараправансальскага «gaya» (вясёлы)<ref><small>«Gai, gaie», CNRTL, https://www.cnrtl.fr/definition/gai</small></ref>. Адсюль у сучаснай [[Француская мова|францускай мове]] «gai» азначае «вясёлы».
 
Асноўнае значэньне слова - «радасны», «бесклапотны»: у гэтым сэнсе яно вельмі часта выкарыстоўвалася ў францускай і ангельскай мовах у выступах і [[Літаратура|літаратуры]] 19-га - першай паловы 20 ст. Напрыклад, аптымізм 1890-х гадоў часта называюць па-ангельскуй «Gay Nineties''»''<ref><small>William Leap, Beyond the Lavender Lexicon: Authenticity, Imagination, and Appropriation in Lesbian and Gay Language, Taylor & Francis, 1995, <abbr>p.</abbr> 360.</small></ref>. Назва францускага балета "La Gaîté parisienne" (1938) Мануэля Разэнталя па матывых Афэнбаха таксама мае гэтую канатацыю.
 
З XVII стагодзьдзя [[тэрмін]] «гей» выкарыстоўваецца для азначэньня таго, што зьвязана з амаральнымі паводзінамі і асалодай, пазьней у XIX стагодзьдзі асацыяваўся з [[Прастытуцыя|прастытуцыяй]]<ref><small>George Chauncey, ''Gay New York, 1890-1940'', Fayard, 2003.</small></ref>.
 
У [[Беларуская мова|беларускую мову]] слова «гей» прыйшло на пачатку 90-ых гадоў 20 ст. У афіцыйным [[Слоўнік|слоўніку]] слова ўпершыню фіксуецца ў 2009 годзе - «Слоўнік новых слоў беларускай мовы»<ref><small>В. I. Уласевiч, Н. М. Даугулевiч, Слоунiк новых слоў беларускай мовы: [4500 слоу i выразау], Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi, Iнстытут мовы i лiтаратуры iмя Якуба Коласа i Янкi Купалы. - Мiнск: ТетраСистемс, 2009.</small> </ref>.
 
====== Сучасны ўжытак ======
У 20 ст. слова «гей» праз пасярэдніцтва ангельскай мовы трапіла ў большую частку іншых моваў. Паводле савецкага і расейскага [[Сацыёляг|сацыёляга]] і сэксоляга [[Ігар Кон|Ігара Кона]], «цяпер «гей» - ня проста мужчына, які любіць мужчынаў, а носьбіт асаблівай [[Самасьвядомасьць|самасьвядомасьці]], прадстаўнік адпаведнай [[Субкультура|субкультуры]], [[Грамада|грамады]] ці арганізацыі, змагар за свае [[грамадзянскія правы]]»<ref><small>Игорь Кон, Любовь небесного цвета, "Продолжение Жизни", 2001, http://loveread.ec/view_global.php?id=1175</small></ref>.
 
«Гей» зьяўляецца [[Сынонімы|сынонімам]] слова «[[Гомасэксуальнасьць|гомасэксуал]]», а часта і больш нэўтральнай альтэрнатывай, бо слова мае менш сэкуальнай канатацыі<ref><small>Revenin, Régis. ''Hommes et masculinités de 1789 à nos jours.'' Autrement, 2007.</small></ref>.
 
== Крыніцы ==
Радок 21:
 
[[Катэгорыя:Сэксуальная арыентацыя]]
[[Катэгорыя:ЛГБТ]]