Жорж Экгаўт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8
Дададзеныя катэгорыі і націск
Радок 12:
| Мова=Француская, флямандзкая
}}
'''Жорж ЭкгаўтЭкгáўт''' ({{Мова-фр|Georges Eekhoud}}; 27 траўня 1854, [[Антвэрпэн]], [[Бэльгія]] – 29 траўня 1929, Скарбэк, [[Бэльгія]]) – [[Бэльгія|бэльгійскі]] франкамоўны [[пісьменьнік]], [[паэт]], [[Драматург|драматург,]] [[перакладнік]] і [[крытык]]. Сябра [[Каралеўская акадэмія францускай літаратуры й мовы Бэльгіі|Каралеўскай акадэміі францускай літаратуры й мовы Бэльгіі]] (1920-1927). Прадстаўнік літаратурнага [[Рэалізм (літаратура)|рэалізму]] і франкамоўнага [[Натуралізм|натуралізму]]. [[Анархізм|Анархіст]] і [[Гомасэксуальнасьць|гомасэксуал]], [[аўтар]] скандальнага раману «Эскаль-Вігор» (''Escal-Vigor,'' 1899) – аднаго зь першых у [[Эўропа|Эўропе]] і першага франкамоўнага раману на тэму [[Гомасэксуальнасьць|гомасэксуальнасьці]]<ref>Уладзь Гарбацкі, Апошні ўраніст, https://makeout.by/2017/02/12/aposhni-uranist.html.html{{Недаступная спасылка|date=March 2021 |bot=InternetArchiveBot |fix-attempted=yes }}</ref>.
 
== Жыццяпіс ==
Паходзіў з заможнай сям'і. Рана згубіў бацькоў. Навучаўся ў пансыянаце ў [[Швайцарыя|Швайцарыі]]. Вярнуўся ў [[Бэльгія|Бэльгію]], працаваў [[Журналіст|журналістам]], карэктарам, літаратурным рэдактарам ''La Jeune Belgique''. У 1895 разам з [[Эміль Вэрхарн|Эмілям Вэрхарнам]] заснаваў літаратурны радыкальны [[часопіс]] ''Le Coq Rouge'' (''Чырвоны певень'').
 
== Творчасць ==
[[Флямандзкая супольнасьць|Флямандзец]] па паходжаньні, як і іншыя вядомыя бэльгійскія пісьменьнікі - [[Марыс Мэтэрлінк|Марыс Матэрлінк]], [[Жорж Радэнбах]] - Экгаўт выбраў [[Француская мова|францускую мову]] з-за ейнага прэстыжу. Але пісьменьнік ня цураўся свайго флямандзтва, валодаў [[Нідэрляндзкая мова|нідэрлянзкай мовай]] Флямандыі і часта, пад псэўданімам, пісаў раманы й іншыя тэксты на ёй.
 
Аўтар шматлікіх натуралісцкіх і ўпадніцкіх паэмаў, фантастычных [[Казка|казак]] і навэляў, раманаў і эсэ. Жорж Экгаўт пэўны час у [[СССР]] меў славу «бэльгійскага [[Максім Горкі|Горкага]]». А ў самой Бэльгіі яго часта называлі "«бэльгійскім [[Гі дэ Мапасан|Мапасанам"]]». Ягоная сьмелая і скандальная гендарнаягендэрная і анархісцкая слава спрычынілася да невядомасьці гэтага аўтара ў нас.
 
Так, у 1899 годзе ён апублікаваў свой вядомы [[раман]]-[[Утопія|утопію]] (сяньня сказалі б гендарнуюгендэрную ўтопію) «Эксаль-Вігор», першы эўрапейскі раман, у якім сьмела, адкрыта, без забабонаў і кпінаў апісваецца гомасэксуальнае каханьне. Эскаль-Вігор — фантазійная назва адначасова мясцовасьці, [[Выспа|выспы]], [[Замак|замку,]] дзе адбываюцца [[Падзея|падзеі]] раману. Эскаль-Вігор — гэта своеасаблівы закуток-парадыза, месца для ўцёкаў. Такім парадкам, Жорж Экгаўт стаўся першым пісьменьнікам-змагаром і актывістам гомасэксуальнай справы больш за сто год таму<ref>Уладзь Гарбацкі, Апошні ўраніст, https://makeout.by/2017/02/12/aposhni-uranist.html</ref>. Кніга выклікала скандал і суд. Дзякуючы ўмяшаньню вядомых францускіх пісьменьнікаў ([[Эміль Заля|Э. Заля]], напрыклад) Жорж Экгаўд быў апраўданы. [[Беларуская мова|Па-беларуску]] даступная навэля Ж. Экгаўта "«[[Татуіроўка"]]» (''Le tatouage'')<ref>Жорж Экгаўт, Татуіроўка, http://prajdzisvet.org/texts/prose/tatuirouka.html</ref>.
 
Пісьменьнік працягваў агучваць і замацоўваць гомасэксуальную тэму ў літаратуры: ён піша іншыя эстэцкія, сьмелыя і надзвычай гомаэратычныя зборнікі навэляў, аповедаў: зборнік навэляў «Le Cycle patibulaire» («Злавесны цыкаль», 1892), «Mes communions» («Мае спавяданьні», 1895), раман «L'autre vue» («Іншае бачаньне», 1904), «Voyous de Velours» («Аксамітавыя злодзеі», 1904-1926). Некаторыя тэксты зьявіліся ў адным зборніку пасьля сьмерці пісьменьніка зусім нядаўна: напрыклад, гомаэратычныя навэлі «Le Quadrille du lancier» («Кадрыль улана», 2015)<ref>Уладзь Гарбацкі, Апошні ўраніст, https://makeout.by/2017/02/12/aposhni-uranist.html</ref>.
Радок 70:
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1929 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Антвэрпэне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бэльгіі]]