Алімпія дэ Гуж: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Дапоўненая інфармацыя
Радок 4:
Алімпія нарадзілася 7 траўня 1748 г. у Монтабане ў дробнабуржуазнай сям'і. На наступны дзень былая ахрышчаная ў бажніцы Сэн-Жак дэ Монтабан пад імем Мары Гуз<ref><small>«Acte de baptême - paroisse Saint-Jacques de Montauban (vue 19/40)», Archives départementales du Tarn-et-Garonne, 8 mai 1748.</small></ref>.
 
24 кастрычніка 1765 году ва ўзросьце сямнаццаці з паловай гадоў, у касьцёле Сэн-Жан-Батыст у Вільнувэле (Монтабан) Мары Гуз была выдадзеная замуж за парыскага буржуа, старэйшага за яе на трыццаць гадоў, Люі-Іва Абры, чыноўніка, які прыехаў у [[Аксытанія|Аксытанію]] разам з новым інтэндантам. Праз некалькі месяцаў маладая жанчына нарадзіла сына П'ера. Як прыгадвае Аліміпія дэ Гуж, «грубы і неадукаваны муж» памер у 1766 годзе, патануўшы ў рацэ Тарн<ref><small>Noack, Paul, Olympe de Gouges, 1748-1793: Kurtisane und Kampferin fur die Rechte der Frau (German). Deutscher Taschenbuch Verlag, 1992, с. 31.</small></ref>. У 1770 г. яна пераехала ў [[Парыж]] з сынам П'ерам і зьмяніла імя і прозьвішча з Мары Гуз на Алімпію дэ Гуж. У 1774 г. яна напісала абаліцыянісцкую [[П’еса|п'есу]] «Паняволеньне нэграў» (апублікаваная ў 1789). У 1771 яна стала чаліцай Сацыяльнага клюбу, які выступаў за палітычную і юрыдычную роўнасьць жанчынаў і мужчынаў. Удзельнікі клюбу часта сустракаліся з Сафі дэ Кандарсэ, жонкай вядомага філёсафафілёзафа і матэматыка Нікаля дэ Кандарсэ. У тым жа годзе ў адказ на «[[Дэклярацыя правоў мужчыны і грамадзяніна|Дэклярацыю правоў мужчыны і грамадзяніна]]» яна напісала «Дэклярацыю правоў жанчыны і грамадзянкі». Яна таксама напісала «Contrat Social» («Сацыяльны кантракт», названы ў гонар вядомага твора [[Жан-Жак Русо|Жан-Жака Русо]]), які прапаноўваў [[шлюб]] на аснове роўнасьці палоў.
 
Усьлед за [[Шарль Люі дэ Мантэск’ё|Мантэск'ё]] яна абараняла прынцып [[Падзел улады|падзелу ўлады]]. Як рашучая праціўніца [[Сьмяротнае пакараньне|сьмяротнай кары]], яна пратэставала супраць сьмяротнага прысуду Люі XVI. Яна была ў апазіцыі да Рабэсп'ера і Марата. Ейная антыякабінская палітычная брашура «Тры урныўрны» (1793) прывяла да арышту, а затым рэвалюцыйным судом яна была вырачаная на сьмяротную кару. Была гільятаваная 3 лістапада 1793 году ў Парыжы. Вядома, што на эшафоце яна крыкнула: «''Дзеці Айчыны, адпомсьціце за маю сьмерць''». Ёй было 45 год. Яна - другая жанчына (пасьля [[Марыя Антуанэта|Марыі-Антуанэты]]), якую падчас рэвалюцыі выраклі на [[Гільятына|гільятыну]]<ref><small>Nicole Pellegrin, «Les disparues de l’histoire», Le Monde diplomatique, 1er novembre 2008, http://archive.wikiwix.com/cache/index2.php?url=https%3A%2F%2Fwww.monde-diplomatique.fr%2F2008%2F11%2FPELLEGRIN%2F16435</small></ref>.
 
== Творчасьць ==
Свой творчы шлях Алімпія дэ Гуж пачала з [[Драматургія|драматургіі]]. Перабраўшыся ў [[Парыж]], яна пачала пісаць [[П’еса|п'есы]]. Часта ейныя п'есы станавіліся акрамя выключна літаратурных палітычнымі. Ейная барацьба за правы жанчынаў працягвалася ў тэатральных пастаноўках, на аснове ейных тэкстаў. Асабліва выразна гэта бачна ў п'есе «Le Couvent ou les vœux forcés» («Кляштар, або прымусовыя абяцаньні», 1790).
 
П'еса, якая асабліва праславіла Алімпію дэ Гуж, - «L'esclavage des noirs, ou l'heureux naufrage» («Няволеньне нэграў, або Шчасьлівае [[караблекрушэньне|караблекрушэньне»]]), апублікаваная пад гэтым назовам у 1792<ref><small>Olympe de Gouges, L’Esclavage des Noirs, ou l’heureux naufrage:Drame en trois actes, en prose, Paris, mars 1792, 90 p.</small></ref>. Але п'еса была ўключаная ў рэпэртуар Францускай Камэдыі яшчэ 30 чэрвеня 1785 г. пад назовам «Zamore et Mirza, альбо L'heureux naufrage» («Замор і Мірза, або Шчасьлівае караблекрушэньне»)<ref><small>Olympe de Gouges, Zamore et Mirza; ou l’heureux naufrage: Drame Indien en trois actes, et en prose, 1788, 99 p.</small> </ref>. Гэтая дзёрзкая п'еса ў кантэксце Старога рэжыму была прынята з пэўнай неахвотай з боку актораў францускага тэатру, якія фінансава залежалі ад уладаў. Гуманістычная ўтопія Алімпіі дэ Гуж спарадзіла шматлікія пагрозы сьмерцю, у прыватнасьці, ад гандляроў нявольнікамі<ref><small>Olivier Blanc, Marie-Olympe de Gouges, une humaniste à la fin du XVIIIe siècle, Paris, Editions René Vienet, 2003, p. 204 et 218.</small></ref>.
 
== Фэмінісцкая дзейнасьць ==
Алімпія дэ Гуж лічыла, што жанчыны здольныя выконваць задачы, якія традыцыйна даручаюцца мужчынам, і практычна ва ўсіх сваіх працах яна заклікала іх удзельнічаць у палітычных і грамадзкіх дэбатах. Зьвярнуўшыся да [[Марыя Антуанэта|Марыі-Антуанэты]] з просьбай абараніць «свой пол», які, на ейную думку, няшчасны, яна напісала «Дэклярацыю правоў жанчыны і грамадзянкі» па ўзоры «Дэклярацыі правоў чалавека і грамадзяніна» 1789 году, у якой пацьвердзіла роўнасьць грамадзянскіх і палітычных правоў абодвух полаў, настойваючы на тым, каб аднавіць жанчыне прыродныя правы, якія праз сілу забабонаў у яе была скрадзеныя<ref><small>Olympe de Gouges, Œuvres présentées par Benoîte Groult, Paris, Mercure de France 1986, p. 162-163.</small></ref>.
[[Файл:Olympe-de-gouges-manifest.jpg|значак|Прэамбула Дэклярацыі правоў жанчыны і грамадзянкі Алімпіі дэ Гуж, 1791]]
У ліку першых яна закранула пытаньне [[Развод|разводу]]: у лютым 1790 г. у п'есе «Неабходнасьць разводу», затым у лютым 1792 г. у эсэ «Здаровы розум французаў» (Le «Bon sens du Français»). Развод быў канчаткова прыняты заканадаўчым сходам 20 верасьня 1792 году. Яна таксама патрабавала скасаваць [[рэлігійны шлюб]] і замяніць яго грамадзянскай дамовай, падпісанай паміж партнэрамі па згодзе і, якая б прызнавала дзяцей, народжаных у межах сужыцьця.<ref><small>Olivier Blanc, «Celle qui voulut politiquer», Le Monde diplomatique, novembre 2008, https://www.monde-diplomatique.fr/2008/11/BLANC/16516</small></ref>.
 
== Цытаты ==
Радок 25:
«''Жанчына мае права падняцца на эшафот; яна таксама павінна мець права падняцца на трыбуну''»<ref><small>Olympe de Gouges, Les Droits de la femme. À la reine, signé «de Gouges». Déclaration des droits de la femme et de la citoyenne, septembre 1791.</small></ref>.
== Бібліяграфія ==
Творы Алімпіі дэ Гуж па-беларуску ніколі не зьяўляліся. Унізе падаецца поўны сьпіс твораў драматургіні і дзяячкі па-француску.
 
===== Драматургія =====