Алімпія дэ Гуж: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дададзеная вонкавая спасылка
Няма апісаньня зьменаў
Радок 6:
24 кастрычніка 1765 году ва ўзросьце сямнаццаці з паловай гадоў, у касьцёле Сэн-Жан-Батыст у Вільнувэле (Монтабан) Мары Гуз была выдадзеная замуж за парыскага буржуа, старэйшага за яе на трыццаць гадоў, Люі-Іва Абры, чыноўніка, які прыехаў у [[Аксытанія|Аксытанію]] разам з новым інтэндантам. Праз некалькі месяцаў маладая жанчына нарадзіла сына П'ера. Як прыгадвае Аліміпія дэ Гуж, «грубы і неадукаваны муж» памер у 1766 годзе, патануўшы ў рацэ Тарн<ref><small>Noack, Paul, Olympe de Gouges, 1748-1793: Kurtisane und Kampferin fur die Rechte der Frau (German). Deutscher Taschenbuch Verlag, 1992, с. 31.</small></ref>. У 1770 г. яна пераехала ў [[Парыж]] з сынам П'ерам і зьмяніла імя і прозьвішча з Мары Гуз на Алімпію дэ Гуж. У 1774 г. яна напісала абаліцыянісцкую [[П’еса|п'есу]] «Паняволеньне нэграў» (апублікаваная ў 1789). У 1771 яна стала чаліцай Сацыяльнага клюбу, які выступаў за палітычную і юрыдычную роўнасьць жанчынаў і мужчынаў. Удзельнікі клюбу часта сустракаліся з Сафі дэ Кандарсэ, жонкай вядомага філёсафа і матэматыка Нікаля дэ Кандарсэ. У тым жа годзе ў адказ на «[[Дэклярацыя правоў мужчыны і грамадзяніна|Дэклярацыю правоў мужчыны і грамадзяніна]]» яна напісала «Дэклярацыю правоў жанчыны і грамадзянкі». Яна таксама напісала «Contrat Social» (Сацыяльны кантракт, названы ў гонар вядомага твора [[Жан-Жак Русо|Жан-Жака Русо]]), які прапаноўваў [[шлюб]] на аснове роўнасьці палоў.
 
Усьлед за [[Шарль Люі дэ Мантэск’ё|Мантэск'ё]] яна абараняла прынцып [[Падзел улады|падзелу ўлады]]. Як рашучая праціўніца [[Сьмяротнае пакараньне|сьмяротнагасьмяротнай пакараньнякары]], яна пратэставала супраць сьмяротнага прысуду Люі XVI. Яна была ў апазіцыі да Рабэсп'ера і Марата. Ейная антыякабінская палітычная брашура «Тры урны» (1793) прывяла да арышту, а затым рэвалюцыйным судом яна была вырачаная на сьмяротнаесьмяротную пакараньнекару. Была гільятаваная 3 лістапада 1793 году ў Парыжы. Вядома, што на эшафоце яна крыкнула: «''Дзеці Айчыны, адпомсьціце за маю сьмерць''». Ёй было 45 гадоўгод. Яна - другая жанчына (пасьля [[Марыя Антуанэта|Марыі-Антуанэты]]), якую падчас рэвалюцыі выраклі на [[ГільяцінаГільятына|гільяцінугільятыну]]<ref><small>Nicole Pellegrin, «Les disparues de l’histoire», Le Monde diplomatique, 1er novembre 2008, http://archive.wikiwix.com/cache/index2.php?url=https%3A%2F%2Fwww.monde-diplomatique.fr%2F2008%2F11%2FPELLEGRIN%2F16435</small></ref>.
 
== Творчасьць ==
Свой творчы шлях Алімпія дэ Гуж пачала з [[Драматургія|драматургіі]]. Перабраўшыся ў [[Парыж]], яна пачала пісаць [[П’еса|п'есы]]. Часта ейныя п'есы станавіліся акрамя выключна літаратурных палітычнымі. Ейная барацьба за правы жанчынаў працягвалася ў тэатральных пастаноўках, на аснове ейных тэкстаў. Асабліва выразна гэта бачна ў п'есе «Le Couvent ou les vœux forcés» (Кляштар, або прымусовыя абяцаньні, 1790).
 
П'еса, якая асабліва праславіла Алімпію дэ Гуж, - «L'esclavage des noirs, ou l'heureux naufrage» (Няволеньне нэграў, або Шчасьлівае [[караблекрушэньне]]), апублікаваная пад гэтым назовам у 1792<ref><small>Olympe de Gouges, L’Esclavage des Noirs, ou l’heureux naufrage:Drame en trois actes, en prose, Paris, mars 1792, 90 p.</small></ref>. Але п'еса была ўключаная ў рэпэртуар Францускай Камэдыі яшчэ 30 чэрвеня 1785 г. пад назовам «Zamore et Mirza, альбо L'heureux naufrage» (Замор і Мірза, або Шчасьлівае караблекрушэньне)<ref><small>Olympe de Gouges, Zamore et Mirza; ou l’heureux naufrage: Drame Indien en trois actes, et en prose, 1788, 99 p.</small> </ref>. Гэтая дзёрзкая п'еса ў кантэксце Старога рэжыму была прынята з пэўнай неахвотай з боку актораў францускага тэатру, якія фінансава залежалі ад уладаў. Гуманістычная ўтопія Алімпіі дэ Гуж спарадзіла шматлікія пагрозы сьмерцю, у прыватнасьці, ад гандляроў нявольнікамі<ref><small>Olivier Blanc, Marie-Olympe de Gouges, une humaniste à la fin du XVIIIe siècle, Paris, Editions René Vienet, 2003, p. 204 et 218.</small></ref>.
 
== Фэмінісцкая дзейнасьць ==
Радок 117:
● Adresse au roi, adresse à la reine, adresse au prince de Condé, Observations à M. Duveyrier sur sa fameuse ambassade, par Mme de Gouges, Paris, 1791.
 
● Sera-t-il roi ne le sera-t-il pas ?, par Madame de Gouges Paris, 1791.
 
● Observations sur les étrangers, 1791.