Алімпія дэ Гуж: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Дададзены малюнак
Радок 15:
== Фэмінісцкая дзейнасьць ==
Алімпія дэ Гуж лічыла, што жанчыны здольныя выконваць задачы, якія традыцыйна даручаюцца мужчынам, і практычна ва ўсіх сваіх працах яна заклікала іх удзельнічаць у палітычных і грамадзкіх дэбатах. Зьвярнуўшыся да [[Марыя Антуанэта|Марыі-Антуанэты]] з просьбай абараніць «свой пол», які, на ейную думку, няшчасны, яна напісала «Дэклярацыю правоў жанчыны і грамадзянкі» па ўзоры «Дэклярацыі правоў чалавека і грамадзяніна» 1789 году, у якой пацьвердзіла роўнасьць грамадзянскіх і палітычных правоў абодвух полаў, настойваючы на тым, каб аднавіць жанчыне прыродныя правы, якія праз сілу забабонаў у яе была скрадзеныя<ref><small>Olympe de Gouges, Œuvres présentées par Benoîte Groult, Paris, Mercure de France 1986, p. 162-163.</small></ref>.
[[Файл:Olympe-de-gouges-manifest.jpg|значак|"Дэклярацыя правоў жанчыны і грамадзянкі" Алімпіі дэ Гуд, 1791]]
 
У ліку першых яна закранула пытаньне [[Развод|разводу]]: у лютым 1790 г. у п'есе «Неабходнасьць разводу», затым у лютым 1792 г. у эсэ «Здаровы розум французаў» (Le Bon sens du Français). Развод быў канчаткова прыняты заканадаўчым сходам 20 верасьня 1792 году. Яна таксама патрабавала скасаваць [[рэлігійны шлюб]] і замяніць яго грамадзянскай дамовай, падпісанай паміж партнэрамі па згодзе і, якая б прызнавала дзяцей, народжаных у межах сужыцьця.<ref><small>Olivier Blanc, «Celle qui voulut politiquer», Le Monde diplomatique, novembre 2008, https://www.monde-diplomatique.fr/2008/11/BLANC/16516</small></ref>.
 
== Цытаты ==