Алімпія дэ Гуж: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
 
== Жыцьцяпіс ==
Алімпія нарадзілася 7 траўня 1748 г. у Монтабане ў дробнабуржуазнай сям'і. На наступны дзень былая ахрышчаная ў бажніцы Сэн-Жак дэ Монтабан пад імем МарыяМары Гуз<ref><small>«Acte de baptême - paroisse Saint-Jacques de Montauban (vue 19/40)», Archives départementales du Tarn-et-Garonne, 8 mai 1748.</small></ref>.
 
24 кастрычніка 1765 году ва ўзросьце сямнаццаці з паловай гадоў, у касьцёле Сэн-Жан-Батыст у Вільнувэле (Монтабан) Мары Гуз была выдадзеная замуж за парыскага буржуа, старэйшага за яе на трыццаць гадоў, Люі-Іва Абры, чыноўніка, які прыехаў у [[Аксытанія|Аксытанію]] разам з новым інтэндантам. Праз некалькі месяцаў маладая жанчына нарадзіла сына П'ера. Як прыгадвае Аліміпія дэ Гуж, «грубы і неадукаваны муж» памер у 1766 годзе, патануўшы ў рацэ Тарн<ref><small>Noack, Paul, Olympe de Gouges, 1748-1793: Kurtisane und Kampferin fur die Rechte der Frau (German). Deutscher Taschenbuch Verlag, 1992, с. 31.</small></ref>. У 1770 г. яна пераехала ў [[Парыж]] з сынам П'ерам і зьмяніла імя і прозьвішча з Мары Гуз на Алімпію дэ Гуж. У 1774 г. яна напісала абаліцыянісцкую [[П’еса|п'есу]] «Паняволеньне нэграў» (апублікаваная ў 1789). У 1771 яна стала чаліцай Сацыяльнага клюбу, які выступаў за палітычную і юрыдычную роўнасьць жанчынаў і мужчынаў. Удзельнікі клюбу часта сустракаліся з Сафі дэ Кандарсэ, жонкай вядомага філёсафа і матэматыка Нікаля дэ Кандарсэ. У тым жа годзе ў адказ на «[[Дэклярацыя правоў мужчыны і грамадзяніна|Дэклярацыю правоў мужчыны і грамадзяніна]]» яна напісала «Дэклярацыю правоў жанчыны і грамадзянкі». Яна таксама напісала «Contrat Social» (Сацыяльны кантракт, названы ў гонар вядомага твора [[Жан-Жак Русо|Жан-Жака Русо]]), які прапаноўваў [[шлюб]] на аснове роўнасьці палоў.