Апалёнія Серакоўская: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Дададзеная бібліяграфія
Радок 8:
Улетку 1861 году Апалёнія Далеўская пазнаёмілася з капітанам расейскай арміі [[Зыгмунт Серакоўскі|Зыгмунтам Серакоўскім]]. Пара ажанілася ў [[Кейданы|Кейданах]] 30 ліпеня 1862. Шлюб таксама быў зарэгістраваны ў [[Вільня|Вільні]] ў бажніцы сьв. Яна. Цэлая група вядомых людзей прыняла ўдзел у вясельлі Серакоўскага і Далеўскай: будучыя кіраўнікі паўстаньня: [[Кастусь Каліноўскі|К. Каліноўскі]], [[Якуб Гейштар|Я. Гейштар]]<ref><small>V. Merkys. Dalevskių šeima. Vilnius: Vaga, 1967.</small></ref>. Пасьля вясельля пара прабыла ў Кейданах тыдзень. Пасля гэтага Апалёнія Далеўская-Серакоўская суправаджала мужа ў камандзіроўцы ў [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропе]]. Пара наведала [[Бэрлін]], [[Ляйпцыг]], [[Познань]], [[Вена|Вену]], [[Парыж]]. Калі Апалёнія захварэла, яна вярнулася ў [[Вільня|Вільню]] і засталася з маці, а муж паехаў у [[Альжыр]]<ref><small>Apolonia Sierakowska z Dalewskich, Wspomnienia, Wyd. Neriton, Warszawa 2010.</small></ref>.
 
Удзел Серакоўскага ў паўстаньні трываў ня поўны месяц. Кампанія, распачатая арганізацыяй найбольшага паўстанчага згрупаваньня і першымі ваеннымі посьпехамі, закончылася для параненага ў найбольшай бітве ў паўстаньні зьняволеньнем (11 траўня) і выракам сьмерці<ref><small>ВTadeusz Prus-Faszczewski. Кошчыц,''Ostatnie Зыгмунтchwile СеракоўскіDołęgi-Sierakowskiego галоўнакамандуючыw наnieznanym Жмудзіpamiętniku ўoficera 1863rosyjskiego''. г„Kurier Literacko-Naukowy”., Кракаў51, 1906s. 2, с.19 55-56grudnia 1938.</small></ref>. У паўстаньні бралі ўдзел усе Далеўскія. Францішак належаў да кіраўніцтва лягера белых, Цітус і Канстанцін аказаліся на баку чырвоных. Канстанцін змагаўся ў адзьдзеле. Сястра Юлія з мужам Міхалам Бэркманам дзейнічалі на Ковеншчыне, а Ксавэрыя была сакратаркай Францішка ў літоўскім паўстанчым урадзе. Сама Апалёнія была кур'еркай паўстанцаў<ref><small>Rasa Baškienė. Apolonija Dalevskytė-Sierakauskienė – sukilėlių vado žmona, 2017, https://www.bernardinai.lt/2017-10-06-apolonija-dalevskyte-sierakauskiene-sukileliu-vado-zmona</small></ref>.
 
Па хуткім часа была арыштаваная цяжарная Апалёнія. Яе затрымалі на тры месяцы. Арыштаванага мужа бачыла толькі аднойчы напярэдадні пакараньня сьмерцю. Жонку выслалі ў Наўгародзкую губэрню. Пра жудаснае абыходжаньне [[Міхаіл Мураўёў|М. Мураўёва]] з цяжарнай Апалёніяй паведамлялася ў замежнай прэсе, у тым ліку ў газэце The Times<ref><small>Tamara Bairašauskaitė, Jolanta Sikorska Kulesza. Apolonija Dalevskytė – Sierakauskienė. Atsiminimai. Iš lenkų kalbos vertė Tamara Bairašauskaitė. Vilnius: Lietuvos nacionalinis muziejus, 2019.</small></ref>.