Мая Львовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д Рэдагаваньні 77.221.66.126 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Renessaince
Метка: Адкат
Радок 12:
| Мова3=сэрбская
}}
'''МáяМая ЛьвóвічЛьвовіч''' ({{мова-укр|Майя Львович}}; 23 красавіка 1933, [[Адэса]], [[Украіна]] — 13 ліпеня 2015, [[Харкаў]], [[Украіна]]) — украінская і беларуская [[паэтка]], [[перакладніца]], [[мовазнаўца]]. Сяброўка [[Саюз пісьменьнікаў Украіны|Саюзаў пісьменьнікаў Украіны]] (з 1984) і Беларусі (з 1996)<ref> К. М. Лагоза. Львович Майя Давидівна // Енциклопедія Сучасної України: електронна версія [веб-сайт] / гол. редкол.: І. М. Дзюба, А. І. Жуковський, М. Г. Железняк та ін.; НАН України, НТШ. Київ: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2017. URL: http://esu.com.ua/search_articles.php?id=59706 (дата звернення: 11.03.2021).</ref>.
 
== Жыцьцяпіс ==
Радок 18:
 
== Творчасьць ==
Творчы шлях М. Львовіч пачынала як перакладніца. Валодала [[Нямецкая мова|нямецкай]], [[Чэская мова|чэскай]], [[Польская мова|польскай]], [[Сэрбская мова|сэрбскай]], [[Расейская мова|расейскай]], [[Беларуская мова|беларускай]], [[Украінская мова|украінскай]] ды [[Мова|мовай]] [[ідыш]]. Большасьць ейных кнігаў зьяўляліся адразу на дзьвух мовах — па-украінску і па-беларуску: «Цяпельца /. Вогник» (Х., 1995), «У зязюльчинім борку /. У зозульчинім борку» (К., 2002). Адам Мальдзіс, які быў знаёмы і ліставаўся зь ёю, называў яе пяцімоўнай паэткай<ref>Адам Мальдзіс, ''Пяцімоўная паэтэса'', ''БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ'', 4.08.2015,
https://www.sb.by/articles/pyats-mo-naya-paetesa.html</ref>. Бо акрамя расейскай, украінскай і беларускай моваў паэтка пісала вершы па-сэрбску і на ідыш. Аўтарка пераклала з беларускай на ўкраінскую творы А. [[Алесь Адамовіч|Адамовіча]], [[Янка Брыль|Я. Брыля]], У. Калесьніка. Шмат перакладала паэзію: [[Янка Купала|Я. Купалу]], [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]], а таксама шматлікіх іншых паваенных паэтаў і паэтак. Сяргей Панізьнік называў яе «сувязысткай творчых матэрыкоў»<ref>''Сувязістка творчых мацерыкоў — Сяргей Панізнік да юбілею Маі Львовіч'',https://lit-bel.org/news/Suvyazstka-tvorchih-matseriko--Syargey-Panznk-da-yubleyu-Ma-Lyvovch-3780/ </ref>. Напачатку 1960-х гадоў Мая зацікавілася вершамі сэрбскай паэткі [[Дэсанка Максімавіч|Дэсанкі Максімавіч]] (1898—1993), [[Народны паэт|народнай паэткі]] [[Югаславія|Югаславіі]]. Маладая перакладніца пераклала найболей упадабаныя ёй вершы і адправіла іх Д. Максімавіч для аўтарызацыі. У тыя гады паэзія класыкіні югаслаўскай літаратуры Дэсанкі Максімавіч яшчэ не перакладалася на ўкраінскую мову. Д. Максімавіч дасланыя пераклады прыйшліся па душы. Завязалася перапіска. Падборкі вершаў выбітнай сербскай паэткі ў перакладзе М. Львовіч пачалі зьяўляцца на старонках украінскіх рэспубліканскіх часопісаў, пасля ўвайшлі ў зборнік вершаў Д. Максімавіч «Лірика» (Кіеў, 1985). Апрача перакладаў Мая Львовіч сама пісала вершы па-сэрбску<ref>Святлана Зайцава, ''Лёс вясёлкі''(Памяці Майі Львовіч)'', http://pawet.net/ns/2015/30/%E2%84%96_30_(1233).html </ref>. Адначасова з паэтычнай творчасьцю і перакладніцкай дзейнасьцю Мая Львовіч актыўна вяла і грамадзкую. На ейнай кватэры часта зьбіраліся харкаўскія беларусы і [[Беларусістыка|беларусісты]] — на чале з дацэнткай унівэрсытэту Аляксандрай Кавалёвай. ПаэткаПэтка таксама рыхтавала ўкраінска-беларускі сынанімічны слоўнік<ref>Адам Мальдзіс, ''Пяцімоўная паэтэса'', ''БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ'', 4.08.2015,
https://www.sb.by/articles/pyats-mo-naya-paetesa.html</ref>.