Вольга Кабылянская: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д − 2 катэгорыі; ± 2 катэгорыі з дапамогай HotCat
Дададзеныя катэгорыі
Радок 22:
 
== Творчасьць ==
Першыя творы пісала [[Нямецкая мова|па-нямецку]]: "«Hortense, oder Ein Bild aus einem Madchenleben"» ("Гартанза, альбо нарыс зь жыцьця адной дзяўчыны", 1880), "«Schicksal oder Wille"» ("Доля ці воля", 1883)<ref>Гоцур Л. В. Ольга Кобилянська в українсько-німецьких взаєминах: дис. канд. філол. наук: 10.01.03 / Л. В. Гоцур ; КДПІ ім. М. П. Драгоманова. — К., 1992.</ref>. Паступова пад уплывам блізкага атачэньня, асабліва сяброўкі Сафіі Акунеўскай, перайшла цалкам на [[Украінская мова|ўкраінскую]] мову.
 
У 1894 г. стала адной з ініцыятарак стварэньня ''Таварыства рускіх жанчынаў у Букавіне'' («Товариства руських жінок на Буковині»). Мэта дзейнасьці руху была апісаная В. Кабылянскай ў брашуры «Дещо про ідею жіночого руху», у якой яна зьвярнула ўвагу на праблемы жанчынаў сярэдняй клясы, адстойвала іх роўныя правы і права на годнае жыцьцё<ref>Гундорова Т. ''Марлітівський стиль: жіноче читання, масова література і Ольга Кобилянська'' // Гендерна перспектива. — К.: Факт, 2004. </ref>. Таму ўжо ў раньніх тэкстах пісьменьніца шмат піша пра лёс жанчыны, апісвае ейны духоўны сьвет на фоне сацыяльных праблемаў, падкрэсьлівае іх права шукаць уласнае шчасьце («Гортенза», «Вона вийшла заміж», «Людина», «Царівна»)<ref>Ушкалов Л. ''Урок 41 «Ось ти, і жий!» Вступ до філософії українського фемінізму'' // Що таке українська література: есеї. — Львів : ВСЛ, 2015. </ref>. Да ўсяго В. Кабылянская закранае маральныя праблемы адукаваных жанчынаў, прадстаўніцаў украінскай інтэлігенцыі. Наагул тэма інтэлігенціі прысутнічае ва ўсёй творчасьці пісьменьніцы — ад раньніх апавяданьняў (канец 19 ст.) да раману «Апостол черні» (1926).
 
Вёска і сацыяльна-псіхалягічныя і маральна-этычныя праблемы, зьвязаныя зь вясковым жыцьцём - другі кірунак творчасьці В. Кабылянскай<ref>Зачарована казка життя Ольги Кобилянської: монографія / Г. Д. Левченко. — Київ: Книга, 2008. </ref>. Зь дзёньнікаў пісьменьніцы бачна, што ў другой палове 1880-х яна разважала пра лёс вяскоўцаў, пра пранікненьне ў іх жыцьцё сацыялісцкіх ідэяў<ref>Павлишин М. Ольга Кобилянська: прочитання. — Х.: Акта. — 360 с.</ref>. У аповесьці «Жабрачка» (1895) аўтарка упершыню паказала чалавека з народу, які апынуўся бяз сродкаў да існаваньня і, які жыве з міласьціні. У сярэдзіне 1890-х В. Кабылянская пастаянна зьвяртаецца да тэмы вёскі, чаму садзейнічалі шчыльнцыя кантакты зь вяскоўцамі, у прыватнасці зь вёскі Дымка (напрыклад, тэма страшнага братазабойства, апісаная ў аповесьці «Зямля», была запазычаная з рэальных падзеяў вёскі). Вясковую тэму пісьменьніца асьвятляе і ў такіх творах, як «Банк рустикальний», «На полях», «У св. Івана», «Час», «Некультурна»<ref>Зачарована казка життя Ольги Кобилянської: монографія / Г. Д. Левченко. — Київ: Книга, 2008. </ref>.
Радок 161:
[[Катэгорыя:Нямецкамоўныя літаратары]]
[[Катэгорыя:Букавіна]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1942 годзе]]