Як вада, як агонь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
 
=== Прадмова ===
Палутарастаронкавы разьдзел падзякаў на пачатку кнігі чытаецца як твор дасьціпнай камэдыі. Ён пачынаецца сьпісам трынаццаці бібліятэкаў і ўстановаў у [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] (у тым ліку - [[Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны|беларускай бібліятэцы ў Лёндане]]), [[Данія|Даніі]] і [[Нарвэгія|Нарвэгіі]], якія дапамаглі перакладчыцы з матэрыяламі. Затым [[Вера Рыч]] дзякуе [[Каралеўскія батанічныя сады К’ю|Каралеўскім батанічным садам]] у [[Лёндан|Лёндане]] за праверку фактаў пра [[Флёра Беларусі|флёру Беларусі]], [[War Office|Каралеўскаму вайсковаму дэпартмэнту]] (''War Office'', потым - Міністэрства абароны) – за тлумачэньні адносна кіраваньня танкамі, і [[Брытанская чыгунка|Брытанскай чыгунцы]] – за дапамогу зразумець [[Лягістыка|лягістыку]] [[Чыгунка|чыгуначнага транспарту]]. Таксама пералічваюцца па імёнах некаторыя супрацоўнікі вышэйназваных установаў, напр. Олвін Ўэй (Olwen Way) "за пэўныя валійскія паралелі, а таксама за парады адносна дагляду коняў”коняў".
 
Абзац падзякаў прысьвечаны брытанскім беларусам: біскупу [[Часлаў Сіповіч|Чэславу Сіповічу]], а. Аляксандру Надсану ("хто ў асноўным дапамог з бібліяграфічнай інфармацыяй"), Дамініку Аніську і а. [[Леў Гарошка|Льву Гарошку]] - настаўнікам беларускай мовы Веры Рыч,. Таксама Паўлу Навару і Паўлу Асіповічу і іх жонкам – за адказы на шматлікія пытаньні перакладчыцы. [[Язэп Семяжон]] – адзіная асоба зь Беларусі, прыгаданая ў разьдзеле падзякаў – "за прапанаваны сьпіс твораў".
 
Напрыканцы разьдзеларазьдзелу падзякаў перакладчыца заўважае, што праца над кнігай цягнулася 18 гадоў, была прычынай клопатаў для многіх людзей, і дзякавала мясцовым пажарным за ўратаваньне рукапісу ад «''flood-cum-electrical-fire''» (затапленьне і пажар з-за [[Электразамыканьне|электразамыканьня]]) у ейным доме незадоўга да здачы ягорукапісу ў друк.
 
=== Супэрвокладка ===
[[File:Like Water, Like Fire.jpg|thumb|Абодва выданьні анталёгіі выстаўлены ў [[Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны|Беларускай біблітэцы і музэі імя Францішка Скарыны]], Лёндан.]]
Кніга выйшла з дзьвюма [[Супэрвокладка|супэрвокладкамі]]. Першая была белая і з гербам [[Пагоня]], вядомы ейны дызайнэр – СьцюартСт’юарт Ірвін (Stewart Irwin). Вокладка, верагодна, не атрымала адабрэньня аднаго з фундатараў выданьня, таму рэшта накладу распаўсюджвалася зь ярка-сіняй абгорткай безь якіх-кольвек ілюстрацыяў. Кошт кнігі ў выніку падняўся з [[Фунт стэрлінгаў|£]]4.50 да [[Фунт стэрлінгаў|£]]4.95. Абодва выданьні мелі той самы [[Міжнародны стандартны кніжны нумар|міжнародны стандартны нумар]] (ISBN), што парушае бібліяграфічныя правілы і робіць справу пошуку арыгінальных супэрвокладак больш складанай.<ref name=":0" /><ref>{{Cite web|загаловак=The first anthology of Belarusian Poetry in English: sponsors and censors|url=https://blogs.bl.uk/european/2017/03/the-first-anthology-of-belarusian-poetry-in-english-sponsors-and-censors.html|аўтар=Ihar Ivanou|дата публікацыі=2017-03-10|назва праекту=European Studies Blog|выдавец=British Library|мова=en}}</ref>
 
== Крыніцы ==