Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Скасаванае рэдактар вікітэксту-2017
Няма апісаньня зьменаў
Радок 387:
* [[Надзея Дземідовіч|'''Надзея Дземідовіч''']]
* [[Аўгіньня Дзянісава|'''Аўгіньня Дзянісава''']]
 
[[Файл:Nadzieja Ivanova 2018.jpg|значак|Надзея Іванова, 2018 г.]]
 
 
'''Надзея Іванова''' (4 студзеня 1952, [[Глыбокае]], [[Віцебская вобласьць]], [[Беларусь]] – 25 лістапада 2020, [[Менск]], [[Беларусь]]) – адна зь першых беларускіх актывістак з ліку бацькоў ЛГБТК-людзей.
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзілася ў [[Глыбокае|Глыбокім]], жыла ў [[Расоны|Расонах]] і [[Шацілавічы|Сьветлагорску]], дзе працавала прадзільшчыцай і эканамісткай. У 1980-х гадох пераехала ў [[Менск]] і працавала трамвайніцай. У 1989 годзе была кіроўцай трамвая, які ўдзельнічаў у адной зь першых у БССР рэклямных кампаній беларускага брэнду - газэты «Чырвоная зьмена». Ганарылася, што была адзінай трамвайніцай, хто камунікавала з пасажырамі па-беларуску.<ref>{{Артыкул|аўтар=С. Трусевіч|год=1989|загаловак=Трамвай Надзея|выданьне=Чырвоная змена|выпуск=156-157 (13137) 12 жніўня|старонкі=1|url=https://www.facebook.com/photo?fbid=10158157196845312&set=a.10151788443215312}} </ref> Расповяды пра гэты працоўны пэрыяд ляглі ў аснову апавяданьня [[Уладзіслаў Гарбацкі|Ў. Гарбацкага]] "Трамвайніца".<ref name=":0">{{Спасылка|загаловак=Маці геяў|url=https://novychas.by/asoba/maci-hejau|дата публікацыі=27-11-2020|аўтар=Уладзіслаў Гарбацкі|выдавец=Новы час}}</ref>
 
Пасьля {{Артыкул у іншым разьдзеле|Камінг-аўт|камінг-аўту|be|Камінг-аўт}} сына зацікавілася ЛГБТК-актывізмам, далучылася да бацькоўскага клюбу ''Community Centre'' ў Менску.
 
У лістападзе 2020 году памерла ад анкалягічнай хваробы.
 
== Дзейнасьць ==
Надзея Іванова актыўна ўдзельнічала ў нешматлікай тады супольнасьці бацькоў ЛГБТК-людзей. Публічна выступала і заклікала бацькоў не адварочвацца ад сваіх дзяцей, якія ідэнтыфікуюць сябе ЛГБТК. Удзельнічала ў працы бацькоўскага клюбу ''Community Centre'' для псыхалягічнай дапамогі і кансультаваньня бацькоў<ref>{{Спасылка|загаловак=Community Centre для ЛГБТ+ и их близких|url=https://www.facebook.com/belaruscommunitycentre/}}</ref>. Прадстаўляла беларускую супольнасьць бацькоў на міжнародных сустрэчах у [[Кіеў|Кіеве]] і [[Львоў|Львове]], удзельнічала ў публічных акцыях у падтрымку правоў геяў і лесьбіянак у рэгіёне. Прымала ўдзел ў гей-прайдах у Менску, Кіеве і [[Лёндан]]е.<ref>{{Спасылка|загаловак=«55 тысяч чалавек ня хочуць, каб я была ў гэтай краіне»|url=https://www.svaboda.org/a/30438233.html|аўтар=Ганна Соўсь|дата публікацыі=17 люты 2020|назва праекту=Радыё Свабода}}</ref><ref name=":0" /> Прыняла ўдзел у праекце #stophateby для актывізацыі бацькоў і блізкіх ЛГБТК+ людей у падтрымку сваіх дзяцей і супраціву мове варожасьці да ЛГБТК+.<ref>{{YouTube|id=OIOzSOeHOZ0|назва=История вторая. Надежда. #stophateby​}}</ref>
 
=== Адкрыты ліст да арцыбіскупа Кандрусевіча ===
Увосень 2019 году напісала адкрыты ліст арцыбіскупу [[Тадэвуш Кандрусевіч|Кандрусевічу]], які ўзначаліў кампанію па зборы подпісаў да звароту ў [[Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь|Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі]] аб увядзенні крымінальнай адказнасьці за прапаганду гомасэксуалізму сярод непаўналетніх. Яна зьвяртала ўвагу арцыбіскупа на адсутнасьць пастырскай апекі ЛГБТК людзей у Беларусі і заклікала спыніць сьвятароў і касьцёльныя структуры ад удзелу ў крыміналізацыі жыцьця такіх людзей, як ейны сын.<ref>{{Спасылка|загаловак=Нечаканы паварот: да мітрапаліта Кандрусевіча звярнулася маці хлопца з ЛГБТ|url=https://katolik.life/bel/news/tserkov/item/4179-neozhidannyj-povorot-k-mitropolitu-kondrusevichu-obratilas-mat-parnya-iz-lgbt.html|дата публікацыі=17.10.2019|назва праекту=katolik.life}}</ref><ref>{{Спасылка|загаловак=[Фэйсбук запіс ад 17 Кастрычнік 2019 г.]|url=https://www.facebook.com/rasonka/posts/529572604502779|аўтар=Надзея Іванова|дата публікацыі=17.10.2020}}</ref> Ліст падпісалі 314 чалавек.<ref>{{Спасылка|загаловак=Ліст мамы да Кандрусевіча|url=https://nieszczarda.livejournal.com/86223.html|аўтар=Nieszczarda|дата публікацыі=16 красавіка 2020|назва праекту=LiveJournal}}</ref>
 
== Спасылкі ==