Lipotidae: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Lipotidae | Выява = Lipotes vexillifer.png | Подпіс да...'
 
(Розьніцы няма)

Цяперашняя вэрсія на 15:02, 26 сакавіка 2021

Lipotidae (мясцовая назва — байджы) — сямейства клясы сысуноў, уключае 1 сучасны род і 1 сучасны від (магчыма, вымер), які эндэмічны ў Кітаі ў Чанг Цзян (Янцзы). Самкі гэтых кітападобных маюць даўжыню ад 185 да 253 см і важаць 64–167 кг; самцы ад 141 да 216 см у даўжыню і важаць 42–125 кг. Яны маюць абцякальныя, верацёнападобныя целы. Сьпіна светла-блакітна-шэрага колеру, а жывот белы. Лыч доўгі; ласты круглявыя. Іх маленькія, але функцыянальныя вочы сядзяць высока на галаве. На кожным боку кожнай сківіцы 30–36 зубоў. Асноўны страўнік складаецца з трох камер, і ў іх адсутнічае сляпая кішка. Рацыён байджы складаецца ў асноўным з рыбы, калі не цалкам[1].

Lipotidae
Lipotes vexillifer
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПарнакапытныя (Artiodactyla)
ІнфраатрадКітападобныя (Cetacea)
СямействаLipotidae
Бінамінальная намэнклятура
Lipotidae
Zhou, Quian & Li, 1978
Арэал

Бліжэйшы вядомы сваяк байджы — Parapontoporia, родам з Заходняга ўзьбярэжжа Паўночнай Амэрыкі апошняга міяцэну і пліяцэну.

Сыстэматыка рэдагаваць

Lipotidae

  • род Lipotes
    • від Lipotes vexillifer
  • род †Parapontoporia
    • від †P. pacifica
    • від †P. sternbergi
    • від †P. wilsoni
  • род †Prolipotes
    • від †P. yujiangensis

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Grigg S. (2003) Lipotes vexillifer (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 26 сакавіка 2021 г.