Сацыялёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 1:
'''Сацыялёгія''' (ад [[лацінская мова|лацінскага]] ''socius'' — грамадзкі і [[грэцкая мова|грэцкага]] ''λóγος'' — вучэньне) — навука, якая сыстэматычна дасьледуе функцыянаваньне і зьмены [[грамадзтва]], сацыяльныя законы, працэсы й структуры, якія яднаюць ці падзяляюць людзей, ствараюць сувязі паміж людзьмі або зьяўляюцца іх праявай, а таксама працэс іх зьменаў. Сацыёлягі дасьледуюць таксама адзінкі ў складзе сацыяльных групаў, чалавечыя стасункі (напрыклад, сям’я, супольнасьці, таварыствы, задзіночаньні і т.п.) Чалавечыя стасункі ў разуменьні сацыяльнай дынамікі могуць аб'ядноўваць людзей, утвараючы сацыяльныя групы, установы ці нават цэлыя грамадзтвы, або падзяляць праз грамадзкія падзелы. Ужо ў старажытнасьці на высокім узроўні існавала грамадзкая думка. На эўрапейскім культурным абшары філёзафам, якога можна назваць першым сацыёлягам, быў [[Плятон]]. Грамадзкая думка ў той ці іншай форме існавала й да яго і мела сваё разьвіцьцё пасьля. Першым мысьляром, які запрапанаваў назву ''сацыялёгія'' быў [[Аўгуст Конт]]. Аб'ектам дасьледаваньня сацыялёгіі ёсьць супольнасьць. Адзінкі цікавяць сацыёляга толькі ў працэсе іх зьнешніх стасункаў паміж сабой. Паўстаньне сацыялёгіі ў сучасным выглядзе было спрычыненае грамадзкімі зьменамі зьвязанымі з [[індустрыялізацыя]]й канца [[19 стагодзьдзе|19XIX стагодзьдзя]], у выніку якіх утварылася новае прамысловае грамадзтва. Зараз адбываецца паўставаньне новых постіндустрыяльных, ці інфармацыйных, грамадзтваў.
 
== Глядзіце таксама ==
{{Партал|Сацыялёгія}}
* [[Прыкладная сацыялёгія]]
* [[Тэарэтычная сацыялёгія]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Партал|Сацыялёгія}}
{{Commons|Category:Sociology|выгляд=міні}}
 
{{Навука}}
 
[[Катэгорыя:Сацыялёгія| ]]
[[Катэгорыя:Сацыёлягі па краінах]]
[[Катэгорыя:Сацыёлягі]]