Тына Біці: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новы артыкул, завершаны, пераклад з ангельскага
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:11, 22 сакавіка 2021

Тына Біці (па-ангельску: Tina Beattie; сапраўднае імя - Крысьціна Джэйн, па-ангельску - Christina Jane; 16 сакавіка 1955) - брытанская хрысьціянская тэалягіня, пісьменьніца і аўтарка радыёпраграмаў.

Тына Біці
Tina Beattie
2005 г.
Дата нараджэньня 16 сакавіка 1955
Месца нараджэньня Лусака, Замбія
Месца вучобы Брыстальскі ўнівэрсытэт, Адкрыты ўнівэрсытэт, Рахамптанскі ўнівэрсытэт
Занятак прафэсарка ўнівэрсытэту
Навуковая сфэра Каталіцкая тэалёгія
Месца працы Брыстальскі ўнівэрсытэт
Навуковая ступень Доктарка
Навуковы кіраўнік Урсуля Кінг
Сайт tinabeattie.com

Да жніўня 2020 году была прафэсаркай каталіцкіх дасьледаваньняў у Рахамптанскім унівэрсытэце ў Лёндане і дырэктаркай Цэнтру Дыгбі Сьцюарт для дасьледаваньняў рэлігіі, грамадзтва і чалавечага дабрабыту таго самага ўнівэрсытэту. На пэнсіі яна застаецца дырэктаркай Каледжу Кацярыны Сыенскай Рахамптанскага ўнівэрсытэту і піша мастацкую прозу.

Багаслоўскі ўнёсак Т. Біці адметны ў галіне ўзаемадзеяньня каталіцкай тэалёгіі і псыхааналітычнай тэорыі, гендэру і сэксуальнасьці, марыялёгіі, стасункаў тэалёгіі зь літаратурай і мастацтвам, вывучэньня атэізму і правоў жанчынаў. Цягам дзесяцігодзьдзяў яна займала прыкметную ролю ў дэбатах пра ролю жанчынаў у Каталіцкай Царкве.

Жыцьцяпіс

Т. Біці нарадзілася ў Замбіі. Яна была настарэйшай з трох дачок у сям'і прэзьбітарыянцаў шкоцкага паходжаньня Чарлі і Нэн Бэл. Да 18-ці гадоў яна наведвала школу пры дамініканскім жаночым кляштары ў Лусацы. Пазьней яна жыла ў Парыжы, Найробі і Харарэ. Замужам за Дэйвам Біці. Працавала сакратаркай да нараджэньня чатырох дзяцей (1978, 1980, 1983 і 1986 гадоў нараджэньня). У 1986 г. яна перайшла ў рыма-каталіцтва з прэзьбітэрыянства.[1]

Пасьля пераезду ў Брысталь у 1988 годзе паступіла ў мясцовы ўнівэрсытэт на праграму тэалёгіі і рэлігіязнаўства ў 1991 годзе. У 1998 г. абараніла доктарскую дысэртацыю па тэалёгіі і сымбалізм Дзевы Марыі ў сьвятле псыхалінгвістычнай тэорыі Люс Ірыгарэ як рэсурс для аналізу хрысьціянскіх твораў пра Дзеву Марыю і Эву ў ранняй Царкве і ў найноўшай каталіцкай тэалёгіі.[1][2]

Т. Біці выкладала ў Брыстальскім унівэрсытэце і Ўэзьлі-каледжы ў Брысталі, а таксама ў Адкрытым унівэрсытэце. Яна перайшла на пастаянную пасаду ў Рахамптанскім унівэрсытэце ў 2002 годзе [1]. Пакінула пасаду прафэсаркі каталіцкіх дасьледаваньняў Рахамптанскага ўнівэрсытэту ў жніўні 2020 году. Працягвае выконваць абавязкі дырэктаркі Каледжу сьв. Кацярыны Сыенскай, які базуецца ў Рахамптанскім унівэрсытэце.[2]

Пасьля адыходу ад актыўных акадэмічных дасьледаваньняў Т. Біці засяродзілася на сваім "першапачатковым захапленьні - стварэньні мастацкай прозы".[3] Ейны першы раман "Добры сьвятар" быў апублікаваны ў 2019 г.[4]

Дзейнасьць і публікацыі

Доктарская дысэртацыя Т. Біці пра тэалёгію і сымбалізм Дзевы Марыі ў сьвятле псыхалінгвістычнай тэорыі Люс Ірыгарэ стала асновай кнігі "Божая Маці, адвакат Эвы" (2002). Гэтыя ідэі атрымалі далейшае разьвіцьцё ў манаграфіі "Новы каталіцкі фэмінізм: тэалёгія і тэорыя" (2006).[2]

Цягам многіх гадоў Т. Біці займалася дасьледаваньнямі ўзаемадзеяньня каталіцкай тэалёгіі і псыхааналітычнай тэорыі ("Тэалёгія пасьля постмадэрнізму: абагаўленьне пусткі"); тэалёгіі і тэорыі гендэру і сэксуальнасьці ("Новы каталіцкі фэмінізм: тэалёгія і тэорыя"); культу Дзевы Марыі ("Божая Маці, адвакат Эвы"); працаў швайцарскага каталіцкага багаслова Ганса Урса фон Бальтазара з пункту гледжаньня фэміністычнай тэалёгіі і крытычнай тэорыі; хрысьціянскай містыка і духоўнасьці; тэалягічнымі асьпектамі ў літаратуры і мастацтве; атэізму і рэлігія ("Новыя атэісты"); каталіцкай маральнай тэалёгія і сацыяльнага вучэньня; рэлігіі і правоў чалавека і жанчынаў.[2]

Яна рэгулярна друкавалася ў каталіцкім штотыднёвіку "The Tablet" і газэце "The Guardian", дзе ў тым ліку апублікавала сэрыю з васьмі артыкулаў пра Тамаша Аквінскага [5]. Яна таксама выступае ў праграме "Думку дня" на радыё BBC4.[1]

Т. Біці была тэалягічным дарадцам Cafod, Каталіцкага агенцтва дабрачыннай дапамогі ў замежжы [6]; прэзыдэнтам Каталіцкай тэалягічнай асацыяцыі Вялікабрытаніі (2006–08)[7]; дырэктарам каталіцкага штотыднёвіка "The Tablet"[1].

Пасьля таго, як яна зразумела, што пытаньне ролі жанчынаў у Каталіцкай Царкве не ўваходзіць у лік прыярытэтаў Папы Францішка, Т. Біці стварыла ў сьнежні 2014 г. інтэрнэт-суполку "Каталіцкія жанчыны гавораць" [8][9].

Спрэчкі

Універсытэт Сан-Дыега адклікае запрашэньне выступіць зь лекцыяй

У кастрычніку 2012 г. Універсітэт Сан-Дыега адмяніў візыт Т. Бітці пасьля з-за ціску ахвярадаўцаў універсытэту, якія асудзілі публічна выказаныя тэалягіняй разыходжаньні - на іхную думку - з маральным вучэньнем Царквы.[10] Яна павінна была прачытаць лекцыю на тэму адлюстраваньня граху і адкупленьня ў мастацтве.[11] Тэалягіня выступіла з заявай, у якой адхіліла абвінавачваньні ў адхіленьні ад дактрынальных праўдаў веры. Яна завіла, што абвінавачваньні ўтрымліваюць сур'ёзныя скажэньні ейнай тэалягічнай пазыцыі шляхам выкарыстаньня выбарачных цытатаў, якія ўжываюцца па-за іхным кантэкстам.[12] У заяве Біці патлумачыла сваё разуменьне ўласнай місіі багаслоўкі і свае перакананьні:

  • Хоць яна і зьяўляецца акадэмічнай багаслоўкай і практыкуючы каталічкай, Біці прызнае, што не зьяўляецца каталіцкай тэалягіняй, "калі маецца на ўвазе нехта зь ліцэнзіяй, упаўнаважаны выкладаць афіцыйным магістэрыюмам". Яна ведае і заўсёды паважала розніцу паміж акадэмічнымі дасьледваньнямі і тэалягічнай працай пэдагога ў каталіцкай супольнасьці.
  • Акадэмічныя тэолягі павінны прытрымлівацца "парады кардынала Ньюмана імкнуцца пашыраць такую інтэлектуальную культуру, у якой розум, а не фідэізм зьяўляецца зьяўляецца асновай пошукаў і дасьледаваньняў". У каталіцкай традыцыі розум і Адкрыцьцё прасьвятляюць адзін аднаго: «ласка ўдасканальвае прыроду». Таму розум не зьяўляецца ворагам веры.
  • Яна заўсёды і абсалютна паважала "розьніцу паміж дактрынальнымі праўдамі веры, якія становяцца вядомымі толькі дзякуючы Адкрыцьцю, і тымі праўдамі, да якіх прыходзім розумам і з дапамогай філязофскай рэфлексіі, інфармаванай натуральным правам і ва ўзаемадзеяньні з іншымі крыніцамі чалавечых ведаў". Яна заўсёды абараняла таямніцы веры: "яны зьяўляюцца граматыкай каталіцкай веры і злучаюць нашую супольнасьць разам у часе і прасторы нашага гістарычнага існаваньня". Яна ставіла пад сумнеў толькі некаторыя маральныя і сацыяльныя вучэньні, якія абапіраюцца на розум і натуральнае права, "якія ў адпаведнасьці з каталіцкай традыцыяй павінны абгрунтоўвацца такім чынам, каб католікі маглі ўступаць у дыялёг і дыскутаваць зь некатолікамі пытаньні, якія выклікаюць агульны інтарэс і вымагаюць супрацоўніцтва".
  • Яна лічыць глыбока абразьлівым тое, што некаторыя блёгеры вінавацяць яе ў абароне абортаў. Яна лічыць сябе пралайферкай, што ў ейным разуменні азначае немагчымасьць ухваліць забойства "як добры ці пахвальны ўчынак, ці то аборт, вайна, сьмяротнае пакараньне ці эўтаназія". Гэта не вызваляе хрысьціянаў, якія выступаюць супраць абортаў, мець справу з "складанымі і часта трагічнымі рэаліямі чалавечага жыцьця", што азначае, што "справядлівы клопат аб мінімізацыі выпадкаў абортаў павінен быць збалянсаваны з фактам таго, што амаль 70 000 самых бедных жанчынаў у сьвеце штогод паміраюць у выніку нелегальных абортаў, і многія тысячы жанчын атрымліваюць сур'ёзныя доўгатэрміновыя траўмы".
  • Яна прызнае, што пытаньне аб жаночым сьвятарстве асабліва складанае, бо грунтуецца на Адкрыцьці, а не на традыцыі натуральнага права. Аднак, паколькі вучэньне пра немагчымасьць святарскага высьвячэньня жанчын ніколі не было прызнана непамыльным, багасловы застаюцца вольнымі яго вывучаць і абмяркоўваць.[12]

Біскупы забараняюць Т. Біці выступіць у сваіх дыяцэзіях

Двойчы на загад Кангрэгацыі веравучэньня брытанскія біскупы забаранялі Тыне Біці выступіць у іх дыяцэзіях на пляцоўках, якія належаць Царквы. У 2012 годзе біскуп Кліфтану Дэклан Лянґ адмяніў лекцыю, якую яна павінна была прачытаць у Кліфтанскай катэдры. Тэалягіні было паведамлена, што прычынай забароны стаў падпісаны ёй ліст у газэту "The Times", у якім сьцьвярджалася, што католікі з чыстым сумленьнем могуць падтрымліваць аднаполыя шлюбы. У 2014 г. арцыбіскуп Сэнт-Эндруса і Эдынбургу Ліо Кашлі загадаў адмяніць выступ у кляштары Сьвятой Кацярыны ў Эдынбургу на запрашэньне Эдынбурскага адзьдзелу Асацыяцыі Ньюмана. У адказ на сьцьвярджэньне арцыбіскупа пра тое, што Т. Біці "часта ставіць пад сумнеў вучэньне Царквы", тэалягіня адказала: "Ніколі ў апублікаваных працах ці выступах я выказвала сумненьні адносна дактрынальных таямніцаў каталіцкай веры". Яна адзначыла, што сьвецкія католікі маюць права на "аргументаваны і нюансаваны грамадзкі дыялёг" пра аднаполыя шлюбы.[13]

Cafod адмаўляецца звольніць Т. Біці

Пасьля падпісаньня Тынай Біці адкрытага лісту да польскіх біскупаў з заклікам падтрымаць "раньнія, бясьпечныя і законныя" аборты, Cafod, Каталіцкае агенцтва дабрачыннай дапамогі ў замежжы, апынулася пад ціскам зволіць Т. Біці з пасады дарадцы па тэалёгіі. У сваёй заяве Cafod адзначыў, што погляды, выказаныя аўтарамі ліста, "не адлюстроўваюць пазыцыі і практыкі арганізацыі", але ў задавальненьні патрабаваньняў арганізатарам кампаніі адмовіў.[6]

Публікацыі

Кнігі

  •  Beattie, Tina The good priest. — Kibworth Beauchamp: Matador, 2019. — ISBN 9781789016925
  •  Beattie, Tina Theology after postmodernity : divining the void. — Oxford University Press, 2013. — ISBN 9780199566075
  •  Beattie, Tina The new atheists : the twilight of reason and the war on religion. — London: Darton,Longman & Todd, 2007. — ISBN 9780232527124
  • Marian reader : resources for the study of doctrine and devotion. — Tunbridge Wells: Burns & Oates, 2007. — ISBN 9780860123415
  •  Beattie, Tina New Catholic feminism: theology and theory. — London: Routledge, 2005. — ISBN 9780415301480
  • Gender, religion and diversity: cross-cultural perspectives. — London: Continuum, 2004. — ISBN 9780826469342
  •  Beattie, Tina Woman. — London: Continuum, 2003. — (New Century Theology). — ISBN 9780826457035
  •  Beattie, Tina Eve's pilgrimage. — Tunbridge Wells: Burns & Oates, 2002. — ISBN 9780860123231
  •  Beattie, Tina God's mother, Eve's advocate: a Marian narrative of women's salvation. — London: Continuum, 2002. — ISBN 9780826455635
  •  Beattie, Tina The last supper according to Martha and Mary. — Tunbridge Wells: Burns & Oates, 2001. — ISBN 9780860122906
  •  Beattie, Tina Rediscovering Mary: insights from the Gospels. — New York: Triumph, 1995. — ISBN 9780892438204

Крыніцы

Вокавыя спасылкі