Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 15:
Т. Біці нарадзілася ў Замбіі. Яна была настарэйшай з трох дачок у сям'і прэзьбітарыянцаў шкоцкага паходжаньня Чарлі і Нэн Бэл. Да 18-ці гадоў яна наведвала школу пры дамініканскім жаночым кляштары ў Лусацы. Пазьней яна жыла ў Парыжы, Найробі і Харарэ. Замужам за Дэйвам Біці. Працавала сакратаркай да нараджэньня чатырох дзяцей (1978, 1980, 1983 і 1986 гадоў нараджэньня). У 1986 г. яна перайшла ў рыма-каталіцтва з прэзьбітэрыянства [1].
 
Пасьля пераезду ў Брысталь у 1988 годзе паступіла ў мясцовы ўнівэрсытэт на праграму тэалёгіі і рэлігіязнаўства ў 1991 годзе. У 1998 г. абараніла доктарскую дысэртацыю па тэалёгіі і сымболіцысымбалізм Дзевы Марыі ў сьвятле псыхалінгвістычнай тэорыі Люс Ірыгарэ як рэсурс для аналізу хрысьціянскіх твораў пра Дзеву Марыю і Эву ў ранняй Царкве і ў найноўшай каталіцкай тэалёгіі. [ 1] [2]
 
Т. Біці выкладала ў Брыстальскім унівэрсытэце і Ўэзьлі-каледжы ў Брыстале, а таксама ў Адкрытым унівэрсытэце. Яна перайшла на пастаянную пасаду ў Рахамптанскім унівэрсытэце ў 2002 годзе [1]. Пакінула пасаду прафэсаркі каталіцкіх дасьледаваньняў Рахамптанскага ўнівэрсытэту ў жніўні 2020 году. Працягвае выконваць абавязкі дырэктаркі Каледжу сьв. Кацярыны Сыенскай, які базуецца ў Рахамптанскім унівэрсытэце. [2]
 
Пасля адыхаду ад актыўных акадэмічных дасьледаваньняў Т. Біці засяродзілася на сваім "першапачатковым захапленьні - стварэньні мастацкай прозы" [3]. Ейны першы раман "Добры сьвятар" быў апублікаваны ў 2019 г. [4]
 
=== Дзейнасьць і публікацыі ===
Доктарская дысэртацыя Т. Біці пра тэалёгію і сымбалізм Дзевы Марыі ў сьвятле псыхалінгвістычнай тэорыі Люс Ірыгарэ стала асновай кнігі "Божая Маці, адвакат Эвы" (2002). Гэтыя ідэі атрымалі далейшае разьвіцьцё ў манаграфіі "Новы каталіцкі фэмінізм: тэалёгія і тэорыя '(2006). [2]
 
Цягам многіх гадоў Т. Біці займалася дасьледаваньнямі ўзаемадзеяньня каталіцкай тэалёгіі і псыхааналітычнай тэорыі ("Тэалёгія пасьля постмадэрнізму: абагаўленьне пусткі"); тэалёгіі і тэорыі гендару і сэксуальнасьці ("Новы каталіцкі фэмінізм: тэалёгія і тэорыя"); культу Дзевы Марыі ("Божая Маці, адвакат Эвы"); працаў швайцарскага каталіцкага багаслова Ганса Урса фон Бальтазара з пункту гледжаньня фэміністычнай тэалёгіі і крытычнай тэорыі; хрысьціянскай містыка і духоўнасьці; тэалягічнымі асьпектамі ў літаратуры і мастацтве; атэізму і рэлігія ("Новыя атэісты"); каталіцкай маральнай тэалёгія і сацыяльнага вучэньня; рэлігіі і правоў чалавека і жанчынаў [2].
 
Яна рэгулярна друкавалася ў каталіцкім штотыднёвіку "The Tablet" і газэце "The Guardian", дзе ў тым ліку апублікавала сэрыю з васьмі артыкулаў пра Тамаша Аквінскага [5]. Яна таксама выступае ў праграме "Думку дня" на радыё BBC4. [1]
 
Т. Біці была тэалягічным дарадцам Cafod, Каталіцкага агенцтва дабрачыннай дапамогі ў замежжы [6]; прэзыдэнтам Каталіцкай тэалягічнай асацыяцыі Вялікабрытаніі (2006–08) [7]; дырэктарам каталіцкага штотыднёвіка "The Tablet" [1].
 
Пасля таго, як яна зразумела, што пытаньне ролі жанчынаў у Каталіцкай Царкве не ўваходзіць у лік прыярытэтаў Папы Францішка, Т. Біці стварыла ў сьнежні 2014 г. інтэрнэт-суполку "Каталіцкія жанчыны гавораць" [8][9].
 
=== Спрэчкі ===
Універсытэт Сан-Дыега адклікае запрашэньне выступіць зь лекцыяй
 
У кастрычніку 2012 г. Універсітэт Сан-Дыега адмяніў візыт Т. Бітці пасьля з-за ціску ахвярадаўцаў універсытэту, якія асудзілі публічна выказаныя тэалягіній разыходжаньні - на іхную думку - з маральным вучэньнем Царквы [10]. Яна павінна была прачытаць лекцыю на тэму адлюстраваньня граху і адкупленьня ў мастацтве [11]. Тэалягіня выступіла з заявай, у якой адхіліла абвінавачваньні ў адхіленьні ад дактрынальных праўдаў веры. Яна завіла, што абвінавачваньні ўтрымліваюць сур'ёзныя скажэньні ейнай тэалягічнай пазыцыі шляхам выкарыстаньня выбарачных цытатаў, якія ўжываюцца па-за іхным кантэкстам [12]. У заяве Біці патлумачыла сваё разуменьне ўласнай місіі багаслоўкі і свае перакананьні:
 
* Хоць яна і зьяўляецца акадэмічнай багаслоўкай і практыкуючы каталічкай, Біці прызнае, што не зьяўляецца каталіцкай тэалягіняй, "калі маецца наўвазе нехта зь ліцэньзіяй, упаўнаважаны выкладаць афіцыйным магістэрыюмам". Яна ведае і заўсёды паважала розніцу паміж акадэмічнымі дасьледваньнямі і тэалягічнай працай пэдагога ў каталіцкай супольнасьці.
* Акадэмічныя тэолягі павінны прытрымлівацца "парады кардынала Ньюмана імкнуцца пашыраць такую інтэлектуальную культуру, у якой розум, а не фідэізм зьяўляецца зьяўляецца асновай пошукаў і даследаваньняў". У каталіцкай традыцыі розум і Адкрыцьцё прасвятляюць адзін аднаго: «ласка ўдасканальвае прыроду». Таму розум не зьяўляецца ворагам веры.
* Яна заўсёды і абсалютна паважала "розьніцу паміж дактрынальнымі праўдамі веры, якія становяцца вядомымі толькі дзякуючы Адкрыцьцю, і тымі праўдамі, да якіх прыходзім розумам і з дапамогай філязофскай рэфлексіі, інфармаванай натуральным правам і ва ўзаемадзеяньні з іншымі крыніцамі чалавечых ведаў" . Яна заўсёды абараняла таямніцы веры: "яны зьяўляюцца граматыкай каталіцкай веры і злучаюць нашую супольнасьць разам у часе і прасторы нашага гістарычнага існаваньня". Яна ставіла пад сумнеў толькі некаторыя маральныя і сацыяльныя вучэньні, якія абапіраюцца на розум і натуральнае права, "якія ў адпаведнасьці з каталіцкай традыцыяй павінны абгрунтоўвацца такім чынам, каб католікі маглі ўступаць у дыялёг і дыскутаваць зь некатолікамі пытанні, якія выклікаюць агульны інтарэс і вымагаюць супрацоўніцтва".
* Яна лічыць глыбока абразьлівым тое, што некаторыя блёгеры вінавацяць яе ў абароне абортаў. Яна лічыць сябе пралайферкай, што ў ейным разуменні азначае немагчымасьць ухваліць забойства "як добры ці пахвальны ўчынак, ці то аборт, вайна, сьмяротнае пакараньне ці эўтаназія". Гэта не вызваляе хрысьціянаў, якія выступаюць супраць абортаў, мець справу з "складанымі і часта трагічнымі рэаліямі чалавечага жыцьця", што азначае, што "справядлівы клопат аб мінімізацыі выпадкаў абортаў павінен быць збалянсаваны з фактам таго, што амаль 70 000 самых бедных жанчынаў у сьвеце штогод паміраюць у выніку нелегальных абортаў, і многія тысячы жанчын атрымліваюць сур'ёзныя доўгатэрміновыя траўмы".
* Яна прызнае, што пытаньне аб жаночым сьвятарстве асабліва складанае, бо грунтуецца на Адкрыцці, а не на традыцыі натуральнага права. Аднак, паколькі вучэньне пра немагчымасьць святарскаага высьвячэньня жанчын ніколі не было прызнана непамыльным, багасловы застаюцца вольнымі яго вывучаць і абмяркоўваць [12].
 
 
 
== Імёны Свабоды ==