Пчолы: розьніца паміж вэрсіямі

2277 байтаў дададзена ,  1 год таму
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Bee?oldid=1009840305
(крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Bee?oldid=1009840305)
(крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Bee?oldid=1009840305)
'''Пчолы''' ({{мова-la|Anthophila}}) — лятучыя [[вусякі]], якія эвалюцыйна цесна зьвязаныя з [[восы|восамі]] і [[мурашкі (вусякі)|мурашкамі]] і вядомыя сваёй роляй у апылкаваньні [[расьліны|расьлінаў]]. Сам панятак ня ёсьць нейкай таксанамічнай адзінкай, але зьяўляецца агульнай [[кляда]]й, якая апісвае шэраг сем’яў у надсямействе [[пчаліныя|пчаліных]]. Гэты падзел у 1935 годзе прапанаваў энтамоляг {{мова||Т. Rayment|курсіў}}. Як шэраг сем’яў, аналягічны пчолам, {{мова||D. J. Brothers|курсіў}} вылучыў у 1975 годзе таксон [[Spheciformes]] (шэраг сем’яў восаў). На практыцы такі падзел звычайна не выкарыстўваецца, паколькі падзел надсямейства пчаліныя непасрэдна на сямействы лічыцца дастатковым.
 
У сямі прызнаных біялягічных сем’ях пчолаў вядома больш за 16 тысяч відаў гэтых жывых істотаў<ref>Danforth, B. N.; Sipes, S.; Fang, J.; Brady, S. G. (October 2006). [https://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC1586180 «The history of early bee diversification based on five genes plus morphology»]. PNAS. 103 (41): 15118—15123. Bibcode:2006PNAS..10315118D. [[doi]]:[https://doi.org/10.1073%2Fpnas.0604033103 10.1073/pnas.0604033103]. PMC 1586180. [[:PMID:17015826|PMID 17015826]].</ref><ref>Michener, Charles D. (2000). «The Bees of the World». Johns Hopkins University Press. — С. 19—25. — ISBN 0-8018-6133-0.</ref>. Некаторыя віды, у тым ліку [[мядовыя пчолы]], [[чмялі]] і [[бязжалыя пчолы]], жывуць сацыяльна ў калёніях, у той час як некаторыя віды, як то [[осьмія]], [[пчолы-цесьляры]], [[мэгахілы]] і [[галіктыды]], жывуць паасобна. Пчолы водзяцца на ўсіх кантынэнтах, за выключэньнем [[Антарктыда|Антарктыды]], ва ўсіх месцах іхнага пражываньня на плянэце маюцца квітнеючыя расьліны, якія апылкаюццаапылкуюцца пчоламі. Памеры пчолаў вагаюцца ад драбнюткіх бязжалавых відаў пчолаў, чые істоты-працаўнікі меншыя за 2 мілімэтры, да [[гіганцкая пчала Ўолеса|гіганцкай пчалы Ўолеса]], найбуйнейшага віду мэгахілаў, саміцы якіх могуць дасягаць даўжыні ў 39 мілімэтраў.
 
Пчолы сілкуюцца [[нэктар]]ам і [[пылок|пылком]], першы зь якіх у першую чаргу ёсьць крыніцай энэргіі, а другі ў першую чаргу зьяўляецца крыніцай [[бялкі|бялку]] і іншымі пажыўных рэчываў. Большасьць пылка выкарыстоўваецца ў якасьці ежы дзеля пчаліных лічынак. Да [[хрыбетныя|хрыбетных]] драпежнікаў пчолаў адносяцца такія птушкі, як то [[пчалаед]], а да драпежных вусякоў адносяцца [[пчаліныя воўкі]] і [[стрэлкі (біялёгія)|стрэлкі]]. Апылкаваньне расьлінаў пчоламі мае важнае значэньне як у экалягічным, гэтак і ў камэрцыйным пляне, і зьмяншэньне колькасьці дзікіх пчолаў павялічыла значнасьць апылкаваньня адамашненымі пчоламі на камэрцыйным падмурку.
 
Людзі займаюцца [[пчалярства]]м на працягу тысячагодзьдзяў, прынамсі з часоў [[Старажытны Эгіпет|Старажытнага Эгіпту]] і [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]]. Пчолы патрапілі ў міталёгію і фальклёр, ды іншыя віды мастацтва з старажытных часоў, аднак цэнтры пчалярства традыцыйна ў асноўным сканцэнтраваныя ў [[Паўночнае паўшар’е|Паўночным паўшар’і]].
 
== Сямействы ==
41 361

зьмена