Вольга Кабылянская: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дададзеныя катэгорыі
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
 
== Жыцьцяпіс ==
Бацька, дробны чыноўнік Юльян Якаўлевіч Кабылянскі, нарадзіўся ў [[Галічына|Галічыне]]. Належаў да [[Шляхта|шляхецкага]] роду, які меў свой герб і паходзіў з [[Прыдняпроўе|Прыдняпроўя]]. Маці, Марыя Вэрнэр, паходзіла з апалячанай нямецкай сям'і. Ейным сваяком быў вядомы нямецкі [[паэт]]-[[Рамантызм|рамантык]] Захарыяс Вэрнэр. Праз любоў да свайго мужа Марыя Вэрнэр вывучыла ўкраінскую мову, прыняла [[Уніяцтва|грэка-каталіцкую веру]] і выхоўвала ўсіх дзяцей у любові да Украіны. Брат Вольгі Сьцяпан быў жывапісцам (сярод яго твораў — партрэты сястры). Яшчэ адзін брат — Юльян — праславіўся як філёляг<ref>Вознюк В. Ольга Кобилянська. — Х.: Фоліо, 2012.</ref>. Вольга скончыла 4 клясы пачатковай школы, яна марыць аб далейшай адукацыі, якая ў той час была недаступнай для жанчынаў. Таму маладая Вольга настойліва набывае веды самастойна: карыстаецца падручнікамі братоў, прыслухоўваецца да іх гутарак і дыскусіяў, шмат чытае. У гэты пэрыяд яе пачынае цікавіць жаночае пытаньне і праблемы эмансіпацыі<ref>Гундорова Т. Femina melancholica. Стать і культура в гендерній утопії Ольги Кобилянської. — К. : Критика, 2002. </ref>. Тады ж Вольга Кабылянская робіць першыя літаратурныя крокі — вядзе дзёньнік [[Нямецкая мова|па-нямецку]], пішы вершы [[Нямецкая мова|па-нямецку]] і [[Польская мова|па-польску]]<ref>Зачарована казка життя Ольги Кобилянської: монографія / Г. Д. Левченко. — Київ: Книга, 2008. </ref>. У 1881 г. знаёміцца ўз сям'ёй лекара Акунеўскага і пачынае сябраваць зь ягонай дачкой Сафіяй. Менавіта яна паўплывала на пісьменьніцу ў выбары асноўнай мовы працы. «Загаварыла са мной па-ўкраінску, пераконваючы, што мне трэба пісаць не па-нямецку, а для свайго народа — па-ўкраінску, навучыла фанэтыкай пісаць, надавала ўкраінскіх кнігаў», — згадвае Вольга Кабылянская ў аўтабіяграфіі<ref>Врублевська В. Шарітка з Рунгу. Біографічний роман про Ольгу Кобилянську. — К. : Видавничий центр «Академія», 2007. </ref>. У 1883 г. Сафія Акунеўская знаёміць Вольгу з [[Фэмінізм|фэміністкай]] і [[Пісьменьніца|пісьменьніцай]] [[Натальля Кобрынская|Натальляй Кобрынскай]], якая таксама моцана паўплывае на погляды Вольгі Кабылянскай<ref>Гундорова Т. ''Марлітівський стиль: жіноче читання, масова література і Ольга Кобилянська'' // Гендерна перспектива. — К.: Факт, 2004.</ref>.
 
З 1891 году жыве ў [[Чарнаўцы|Чарнаўцах]]. З гэтым местам пісьменьніца зьвязала жыцьцё да сьмерці.
Радок 9:
Першыя творы пісала [[Нямецкая мова|па-нямецку]]: "Hortense, oder Ein Bild aus einem Madchenleben" ("Гартанза, альбо нарыс зь жыцьця адной дзяўчыны", 1880), "Schicksal oder Wille" ("Доля ці воля", 1883)<ref>Гоцур Л. В. Ольга Кобилянська в українсько-німецьких взаєминах: дис. канд. філол. наук: 10.01.03 / Л. В. Гоцур ; КДПІ ім. М. П. Драгоманова. — К., 1992.</ref>. Паступова пад уплывам блізкага атачэньня, асабліва сяброўкі Сафіі Акунеўскай, перайшла цалкам на [[Украінская мова|ўкраінскую]] мову.
 
У 1894 г. стала адной з ініцыятарак стварэньня ''Таварыства рускіх жанчынаў у Букавіне'' («Товариства руських жінок на Буковині»). Мэта дзейнасьці руху была апісаная В. Кабылянскай ў брашуры «Дещо про ідею жіночого руху», у якой яна зьвярнула ўвагу на праблемы жанчынаў сярэдняй клясы, адстойвала іх роўныя правы і права на годнае жыцьцё<ref>Гундорова Т. ''Марлітівський стиль: жіноче читання, масова література і Ольга Кобилянська'' // Гендерна перспектива. — К.: Факт, 2004. </ref>. Таму ўжо ў раньніх тэкстах пісьменьніца шмат піша пра лёс жанчыны, апісвае ейны духоўны сьвет на фоне сацыяльных праблемаў, падкрэсьлівае іх права шукаць уласнае шчасьце («Гортенза», «Вона вийшла заміж», «Людина», «Царівна»)<ref>Ушкалов Л. ''Урок 41 «Ось ти, і жий!» Вступ до філософії українського фемінізму'' // Що таке українська література: есеї. — Львів : ВСЛ, 2015. </ref>. Да ўсяго В. Кабылянская закранае маральныя праблемы адукаваных жанчынаў, прадстаўніцаў украінскай інтэлігенцыі. Наагул тэма інтэлігенціі прысутнічае ва ўсёй творчасьці пісьменьніцы — ад раньніх апавяданьняў (канец 19 ст.) да раману «АпостолаАпостол черні» (1926).
 
Вёска і сацыяльна-псіхалягічныя і маральна-этычныя праблемы, зьвязаныя зь вясковым жыцьцём - другі кірунак творчасьці В. Кабылянскай<ref>Зачарована казка життя Ольги Кобилянської: монографія / Г. Д. Левченко. — Київ: Книга, 2008. </ref>. Зь дзёньнікаў пісьменьніцы бачна, што ў другой палове 1880-х яна разважала пра лёс вяскоўцаў, пра пранікненьне ў іх жыцьцё сацыялісцкіх ідэяў<ref>Павлишин М. Ольга Кобилянська: прочитання. — Х.: Акта. — 360 с.</ref>. У аповесьці «Жабрачка» (1895) аўтарка упершыню паказала чалавека з народу, які апынуўся бяз сродкаў да існаваньня і, які жыве з міласьціні. У сярэдзіне 1890-х В. Кабылянская пастаянна зьвяртаецца да тэмы вёскі, чаму садзейнічалі шчыльнцыя кантакты зь вяскоўцамі, у прыватнасці зь вёскі Дымка (напрыклад, тэма страшнага братазабойства, апісаная ў аповесьці «Зямля», была запазычаная з рэальных падзеяў вёскі). Вясковую тэму пісьменьніца асьвятляе і ў такіх творах, як «Банк рустикальний», «На полях», «У св. Івана», «Час», «Некультурна»<ref>Зачарована казка життя Ольги Кобилянської: монографія / Г. Д. Левченко. — Київ: Книга, 2008. </ref>.