Беларуская маладзёжная (радыёстанцыя): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 62:
Нягледзячы на тое, што фармальна ва ўсіх супрацоўнікаў БМ (за выключэньнем А. Радкевіч і В. Сямашкі) была магчымасьць працягнуць працу ў структуры дзяржаўнага радыё ў іншых рэдакцыях, большая частка калектыву напісала заявы аб звальненьні па ўласным жаданьні. Пасьля перамоваў з Жаннай Ліцьвіной некалькі чалавек з рэдакцыі засталіся працаваць на дзяржрадыё — на новаўтвораным інфармацыйна-музычным канале «Радыё-2», які вяшчаў на Другім канале дзяржаўнага радыё. Аднак напярэдадні рэфэрэндуму 1996 году вяшчаньне гэтага каналу, які ўзначаліў былы супрацоўнік БМ Уладзімер Дзюба, таксама прыпынілі. Напрацягу двух гадоў усе журналісты, што працавалі раней у БМ, звольніліся з Радыё-2, а яшчэ праз год рэдакцыю трансфармавалі ў канал «[[Культура (радыё)|Культура]]».
 
Шмат хто з журналістаў пачалопачаў працаваць на [[Радыё 101,2]], якое фактычна зьяўлялася спадкаемніцай радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», якая была зарэгістраваная ў чэрвені 1994 году напярэдадні [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году|прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі]]. У канцы жніўня 1994 году Рада [[Фонд Сораса|Фонда Сораса]] задаволіла заяўку на выдаткаваньне сродкаў на перадатчык для радыёстанцыі. У этэр радыёстанцыя выйшла 21 ліпеня 1995 году пасьля мантажу радыёперадатчыка, рамонту памяшканьня радыё, і абсталяваньня студыі<ref name="baj">{{Cite web|url=http://baj.by/m-p-viewpub-tid-1-pid-8800.html|title=15 гадоў таму ўпершыню выйшла ў эфір Радыё 101.2 (Дадалося аўдыё)|last=Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»|first=|date=2010-07-21|website=|publisher=[[Беларуская асацыяцыя журналістаў]]|language=be|url-status=dead|archiveurl=http://web.archive.org/web/20111003062013/http://baj.by/m-p-viewpub-tid-1-pid-8800.html|archivedate=2011-10-03|accessdate=2020-04-03|dead-url=yes|author=Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».}}</ref>.
 
Яшчэ ў сакавіку 1994 году была зарэгістраваная газэта «[[Беларуская маладзёжная (газэта)|Беларуская маладзёжная]]», у якой друкаваліся расшыфроўкі радыйных гутарак, анонсы этэраў і ўсё, што не зьмяшчалася ў радыёфармат. Калі радыёстанцыю зачынілі, газэта засталася.