Фрэнсіс Макдорманд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Frances_McDormand?oldid=1011403029
 
 
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Акторка была народжаная [[Гібсан-Сіці]] ў штаце [[Іліной]] пад імём Сынтыя Сьміт<ref>[https://www.nytimes.com/2017/10/03/magazine/frances-mcdormand-difficult-women-career-surge.html «Frances McDormand's Difficult Women»]. The New York Times.</ref>. Калі ёй было ўсяго паўтара гады яна была удачкаванаяўдачкаваная сям’ёй Макдорманд, атрымаўшы імя Фрэнсіс. Адукацыю атрымала ў [[Бэтані каледж|Бэтані каледжы]]ы і [[Ельскі ўнівэрсытэт|Ельскім унівэрсытэце]]. У маладосьці выступала на сцэне ў тэатры, а ў 1984 годзе пабралася шлюбам з Джоэлам Коэнам, які пачаў здымаць яе ў сваіх фільмах. Макдорманд дэбютавала на [[Брадўэйскі тэатар|Брадўэі]] ў драме ''«[[Абудзіся і сьпявай!]]»''. У 1984 годзе яна атрымала намінацыю на прэмію «Тоні» за найлепшую жаночую ролю за ролю Стэлы Кавальскі ў спэктаклі 1988 году ''«[[Трамвай «Жаданьне»|Трамвай „Жаданьне“]]»''.
 
Аторка зьнялася ў шэрагу фільмаў братоў Коэн, у тым ліку ''«[[Проста кроў]]»'' (1984), ''«[[Выхоўваючы Арызону]]»'' (1987), ''«[[Фарга (фільм, 1996)|Фарга]]»'' (1996), ''«[[Чалавек, якога не было]]»'' (2001), ''«[[Пасьля чытаньня спаліць]]»'' (2008) і ''«[[Авэ, Цэзар!]]»'' (2016). За ролю Мардж Гандэрсан у фільме «Фарга» Макдорманд атрымала прэмію «[[Оскар]]» за найлепшую жаночую ролю. Сярод іншых ейных значных роляў у кіно былі выступы ў фільмах ''«[[Місысыпі ў агні]]»'' (1988), ''«[[Амаль знакаміты]]»'' (2000) і ''«[[Паўночная краіна (фільм)|Паўночная краіна]]»'' (2005). За ўсе ролі ў гэтых фільмах акторка была намінаваная на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну. У 2017 годзе яна выканала ролю загартаванай жанчыны, якая шукае справядлівасьці пасьля забойства ейнае дачкі, у крымінальна-драматычным фільме ''«[[Тры білборды па-за межамі Эбінга, Мізуры]]»'', за якую Макдорманд атрымала другую прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю<ref>[https://edition.cnn.com/2018/03/05/entertainment/frances-mcdormand-stolen-oscars/index.html «Frances McDormand's Oscar stolen (and returned)»]. CNN.</ref>, а таксама прэмію «Залаты Глёбус»<ref>[https://deadline.com/2018/01/frances-mcdormand-golden-globe-best-actress-drama-1202237657/ «'Three Billboards' Star Frances McDormand Expresses Gratitude For Tectonic Shift In Entertainment Industry»]. Deadline.</ref>. У 2020 годзе яна зьнялася ў незалежным драматычным фільме ''«[[Зямля качоўнікаў]]»'', за што атрымала адзіндушнае ўхваленьне з боку крытыкаў.