Беларуская маладзёжная (радыёстанцыя): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
Радок 38:
Была заснаваная ў 1963 годзе. Гэта была другая на тэрыторыі СССР спэцыялізаваная рэдакцыя са статусам радыёстанцыі пасьля маскоўскага радыё «Юность» (знакаміты «Маяк» зьявіцца годам пазьней). Афіцыйна яна называлася «галоўная рэдакцыя праграм для моладзі» ў сыстэме дзяржаўнага радыё БССР, а «Беларуская маладзёжная», натуральна, было дасьціпнай назвай, або папросту — брэндам радыёстанцыі.
 
З 1986 году кіраваць рэдакцыяй прызначылі 30-гадовую журналістку [[{{артыкул у іншым разьдзеле|Жанна Ліцьвіна|Жанну Ліцьвіну]]|pl|Żanna Litwina}}, якая зьмяніла фарматы перадач. Вострыя тэмы, яркія выступоўцы (сярод якіх, дарэчы, ня раз фігураваў і [[Аляксандар Лукашэнка]], на той момант — заўзяты апазыцыянэр), сьмелая і свабодная манера размоваў у этэры — вось тое, за што любілі і слухалі праграмы БМ.
 
Яшчэ напрыканцы 1980-х радыёстанцыя запісала круглы стол з удзельнікамі руху «[[Талака (таварыства)|Талака]]», якія ўпершыню загаварылі аб нацыянальнай валюце, нацыянальнай арміі, сувэрэнітэце і незалежнасьці Беларусі. (Стужкі з запісам у той жа дзень забрала КДБ, ускрыўшы мантажную, але пасьля скандалу на ўзроўні кіраўніцтва Дзяржтэлерадыё запісы вярнулі).