Блэкпул: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: артаграфія
 
Радок 17:
 
== Гісторыя ==
На працягу ўсяго [[Сярэднявечча]] і раньняга Новага часу Блэкпул быў прыбярэжным хутарам у Ланкашыры і заставаўся такім да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя, калі на той час зьявілася мода на ўзьбярэжны адпачынак улетку дзьля паляпшэньня самаадчуваньня. У 1781 годзе прыезджыя ангельскія турысты выкарыстоўвалі 11 км пясковых пляжаў Блэкпулу<ref name="Andrews">Andrews, Robert (2002). «The Rough Guide to Britain». Rough Guides. — С. 597. — ISBN 978-1-85828-881-9.</ref>, а да гораду была пабудаваная прыватная дарога Томасам Кліфтанам і сэрам Гэнры Гогтанам. Дыліжансы пачалі курсіраваць у Блэкпул з [[Манчэстэр]]а ў тым жа годзе, а з [[Галіфакс (Вялікабрытанія)|Галіфакса]] з 1782 году. У пачатку XIX стагодзьдзя Гэнры Бэнкс і ягоны зяць Джон Кокер узьвялі ў Блэкпуле новыя будынкі, якія павялічылі колькасьць насельніцтва зь менш чым 500 чалавек у 1801 годзе да 2,5 тысячтысячы чалавек у 1851 годзе. У 1821 годзе была асьвечана новая Царква Сьвятога Яна.
 
Блэкпул стаў вядомым цэнтрам турызму ў Ангельшчыне, калі ў 1840-х гадох была пабудаваная чыгунка, якая злучала яго з прамыслова разьвітымі рэгіёнамі Паўночнае Ангельшчыны. Менавіта ў гэты час несельніцтва Блэкпула значна павялічылася, дзякуючы чаму Блэкпул быў рэарганізаваны ў бора, кіраванае мескай радай. У 1881 годзе Блэкпул быў квітнеючым курортам з насельніцтвам у 14 тысяч чалавек і набярэжнай з прыстанямі, пабамі, трамваямі, шматлікімі крамамі і тэатрамі<ref name="Andrews"/>. Да 1901 году колькасьць жыхароў Блэкпула складала 47 тысяч чалавек, да таго часу места замацавала рэпутацыю як архэтыпічны брытанскі прыморскі курорт<ref name="Andrews"/>. Да 1951 году горад вырас да 147 тысяч чалавек. Зьмены густаў у спалучэньні з магчымасьцямі брытанцаў падарожнічаць за мяжу паўплывалі на статус Блэкпула як вядучага курорта ў канцы XX стагодзьдзя.